ДнеПроРок увечары

Як прайшоў першы дзень “ДнеПроРока”

314
(абноўлена 23:09 13.07.2015)
Выдатнае святло, дэмакратычная атмасфера, слупы пылу і дзіўныя цэны на ежу.

МАГІЛЁЎ, 11 ліп — Sputnik. Пад Магілёвам у гэтыя дні праходзіць першы міжнародны фестываль "ДнеПроРок". Першы фестывальны дзень прайшоў добра, атмасфера была крыху сапсавана дрэнна прыбранай тэрыторыяй і не самым якасным гукам, перадае карэспандэнт Sputnik з месца правядзення фестывалю.

Усе калектывы адыгралі па паўнавагаваму сэту. Музычны марафон распачаўся выступам беларускага гурта Akute. Дарэчы, гэты калектыў родам з Магілёва — горада, які не здарма называюць радзімай беларускага рока.

Фанаты группы Король и шут
© Sputnik/ Юлія Хвошч
Фанаты группы "Король и шут"

"У агульным, фестываль класны, мне спадабалася амаль усё. У плане нашага выступлення скажу, што  гук (па водгукам тых, хто быў сярод публіцы) быў "не вельмі" — не было чутно вакала і слаба было слышна гітару. Але ў агульным атмасфера была добрая, людзі адрываліся, нас запамяталі — фатаграфаваліся з намі. Мне спадабалася,  і я хацеў бы яшчэ раз сюды прыехаць", — распавёў карэспандэнту Sputnik басіст гурта Frag.

Вядоўцамі мерапрыемства былі вядоўца БелМузТБ Таня Puls і дырэктар гурта "Бригадный подряд" Ілля Залатухін.

ДнеПроРок-2015
© Sputnik/ Максим Доленко
"ДнеПроРок"-2015

Наведвальнікаў фестывалю прыемна здзівілі цэны на прадуктыкты харчавання — паўнавартасны абед каштуе 40 тыс., бакал піва — 11 тыс. Аднак для таго каб паабедаць ці папіць, трэба выходзіць за межы пляцоўкі, а вяртаючыся зноў праходзіць агляд міліцыі — усе гандлёвыя палаткі вынесены за тэрыторыю фестывалю. Супрацоўнікі аховы праводзяць дасканальны агляд.

Падчас выступлення "Кукрыніксаў" узніклі перабоі з гукам — спачатку басісту доўга не маглі ўклычыць мікрафон, затое светлавое афармленне было на вышэйшым узроўні.

выступленне гурта кукрыниксы
© Sputnik/
выступленне гурта "кукрыниксы"

Дарэчы, мікрафон не заўсёды ўключалі і вядоўцы фестывалю. Па словах наведвальнікаў фестывалю, на самых першых выступленняў гук пакідаў жадаць лепшага. Пасля выступлення групы падыходзілі да гледачоў справа ад сцэны — фатаграфаваліся і раздавалі аутографы.

выступленне гурта MORDOR
© Sputnik/
выступленне гурта MORDOR

Фестываль апазыцыяніраваў сябе як "рачны фестываль". І сапраўды — непадалёк ад мерапрыемства знаходзіцца рэчка з вельмі чыстай вадой, аднак месца там не расчысцілі і падыйсці да вады не магчыма. Да і надвор'е гэтаму не вельмі  спрыяе.

"У нас у Піцеры няма лета, відаць, у вас у Беларусі таксама", — сказаў Аляксей Гаршэнёў са сцэны.

314
Тэги:
Фестываль, Музычны гурт, Музыка, Актыўны адпачынак, Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, "ДнеПроРок", Магілёўскі раён, Беларусь, Еўропа
Тэмы:
"ДнеПроРок"-2015 (11)
Каментары