На фестывалі Холі

Яшчэ адзін фестываль фарбаў пройдзе ў Мінску

51
(абноўлена 09:20 25.07.2015)
Color Holi Fest адбудзецца 2 жніўня ў парку Dreamland, а ў канцы лета – і на “Баравой”.

 МІНСК, 25 ліп — Sputnik. Арганізатары чэрвеньскага фэсту фарбаў вырашылі правесці яшчэ некалькі падобных мерапрыемстваў у Мінску, а потым наведаць і рэгіёны.

Першы фестываль фарбаў адбыўся 7 чэрвеня ў Мінску. Па словах арганізатараў, яго наведала 30 тысяч чалавек.

Наступны фестываль адбудзецца ў парку Dreamland 2 жніўня, і, як заяўляюць арганізатары, для яго закуплена больш індыйскіх фарбаў.

Працягнецца Color Holi Fest сем гадзін — з 12:00 да 19:00. Фестываль фарбаў абяцаюць правесці і ў рэгіёнах, а 30 жніўня адбудзецца яшчэ адзін масавы фэст — на гэты раз на аэрадроме "Баравая".

Падобныя мерапрыемствы набіраюць усё большую папулярнасць у свеце, аднак не абыходзіцца і без эксцэсаў: на фестывалі фарбаў, які праходзіў 27 чэрвеня на Тайвані, завісь каляровага парашка ўспалымніўся і сур'ёзныя апёкі атрымала больш за 500 чалавек. 

51
Каментары