Таццяна Караткевіч на арт-пікнікі

Арт-пікнік FSP прайшоў у Мінску

104
На папулярны сярод моладзі фестываль прыйшла і прэтэндэнт у прэзідэнты Таццяна Караткевіч.

МІНСК, 27 ліп — Sputnik. Штогадовы арт-пікнік Freaky Summer Party — 2015 прайшоў у суботу на Камсамольскім возеры ў Мінску.

У праграме фестывалю былі выступ музыкаў, кірмаш, гульні, малюнкі, лекцыі і многае іншае.

 Freaky Summer Party праходзіць у сталіцы Беларусі ўжо некалькі гадоў запар і, па традыцыі, прыцягвае некалькі тысяч наведвальнікаў.

Пікнік наведала і прэтэндэнт у прэзідэнты Таццяна Караткевіч — яна вырашыла адпачыць ад збору подпісаў і правесці тут час з дзецьмі. Пікеты ў яе падтрымку стаялі непадалёк ад уваходу.

Для наведвальнікаў пікніка працаваў спецыяльны фуд-корт, на якім можна было знайсці ліманады, і хот-догі, і фалафелі. Алкаголь на Freaky Summer Party быў пад забаронай.

Усяго на прасторы FSP працавала 40 розных пунктаў: ​​з музыкай, індыйскімі фарбамі холі і шмат іншым. Дэвіз фестывалю — "Усё лета ў адзін дзень".

104
Тэги:
Актыўны адпачынак, Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, Таццяна Караткевіч, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары