Фестываль Дружба

Як прайшоў фестываль "Дружба"

494
(абноўлена 16:28 17.03.2016)
“Самае цёплае” мерапрыемства лета атрымалася самым яскравым і пазітыўным, не гледзячы на халоднае надвор’е.

МІНСК, 3 жні — Sputnik. Двухдзённы фестываль "Дружба" ў другі раз прайшоў у Беларусі. Сёлета месцам правядзення быў абраны цэнтр экалагічнага турызму "Станькава". У лайн-ап фестывалю былі заяўлены толькі беларускія гурты, прычым лепшыя з іх — "Крама", Trubetskoy, J-Морс, "Серебряная свадьба", легендарныя Drum Ecstasy і Nizkiz.  

На тэрыторыі фестывалю быў забаронены продаж піва, аб чым арганізатары даведаліся толькі ў дзень правядзення мерапрыемства. Незадаволеных было шмат, але тыя, хто прыехаў паслухаць добрую беларускую музыку, адразу знайшлі як сагрэцца — на фестывалі можна было паўдзельнічаць у спаборніцтвах па валейболе і футболе, бамперболе, пагуляць у фрызбі, прыняць удзел у шэрагу квэстаў.

" У агульным мне спадабаўся фестываль. Гук (дрэнна гучаў толькі Trubetskoy), лайн-ап складаўся з вельмі розных музыкантаў з вельмі рознымі прыхільнікамі. Адносна танныя кофе і фаст-фуд і разнастайныя забавы, напрыклад, бампербол, які зрабіў мой дзень!", — адзначыў журналіст і рэдактар парталу KyKy.org Павел Свярдлоў, які таксама наведаў "Дружбу".

"Калі не снобстваваць, то можна было правесці выдатны дзень на паветры і паслухаць музыку. Людзей было не шмат, але для тых, хто ўсё ж-такі прыехаў гэта было хутчэй плюсам", — распавёў Свярдлоў.

Беларускія музыканты вельмі станоўча ставяцца да правядзення такіх фестываляў і ахвотна едуць выступаць. Сёлета, напрыклад, Ігар Варашкевіч, лідэр гурта "Крама", нават адмовіліся ад адпачынку дзеля выступлення.

"Дружба Festival" прайшоў у "Станькава" —>> фотастужка

Фестываль Дружба
© Sputnik Юлія Хвошч
Фестываль "Дружба"

Віталь Артыст, лідэр гурта "Без білета", які летась выступаў хэдлайнерам на фестывалі, у інтэрв'ю радыё "Сталіца" адзначыў, што на прыкладзе "Дружба festival" бачна, як "фестывальная культура, вельмі развітая ў еўрапейскіх краінах, нарэшце даходзіць і да Беларусі".

"Пакуль што на такіх фестывалях усё трымаецца на жаданні артыстаў выступаць. Як мінімум яны сюды прыводзяць сваіх сяброў. Ну, а калі сур'ёзна, я спадзяюся, што ў людзей не скончыцца жаданне слухаць артыстаў і думаю, што ў гэтага фестываля ёсць будучыня", — распавёў карэспандэнту Sputnik дырэктар гурта Trubetskoy Яўген Калмыкоў.

Сёлета фестываль вызначыўся празмернай дысцыплінай — паліць дазвалялася толькі ў спецыяльна адведзеным месцы, праносіць алкаголь на тэрыторыю фестываля і намётавага лагера было нельга.  

"Нажаль у нас пакуль што няма фестывальнай культуры, і супрацоўнікі ўлады з некім падазрэннем ставяцца да правядзення оупэн-эіраў. Гэта таксама тычыцца і заканадаўства па правядзенню фестываляў. Спадзяемся, што ў хуткім часе беларускія музычныя фестывалі стануць больш ліберальнымі", — сказалі арганізатары "Дружбы".

Яны таксама адзначылі, што ў тых умовах, якія зараз склаліся на беларускім музычным рынку, фестываль прайшоў на больш высокім узроўні, чым яны самі планавалі.

"Пляцоўка да наступнай "Дружбы" пакуль не вызначана, але мы будзем ладзіць фестываль і далей — гэта факт. Спадзяемся, што ў наступным годзе мы таксама парадуем нашых гасцей гучнымі хэдлайнерамі і іншымі прыемнымі рэчамі", — распавялі арганізатары.

Фестываль Дружба
© Sputnik Юлія Хвошч
Фестываль "Дружба"

У другі фестывальны дзень выступілі гурты "Чип и Дейл", "Мутнаевока", U.G. Oslavia, Navi, "Огонёк бэнд".  

На фестывалі было не так шмат людзей, як планавалася. Тыя, хто па розных прычынах не здолеў трапіць на "Дружбу", у хуткім часе маюць шанец усё ж-такі пачуць сваіх куміраў. Так, 30 жніўня ў рэстаране "Сябры" адбудзецца вялікі святочны канцэрт гурта "Крама", прымеркаваны да 55-годдзя лідэра калектыва Ігара Варашкевіча. 

494
Тэги:
Фестываль, Актыўны адпачынак, Музычныя жанры, Стыль жыцця, Стыль жыцця і адпачынак, Музыка, Мінская вобласць, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Тэмы:
Фестывальнае лета-2015 (27)