Tokio Hotel едуць у Мінск

© Sputnik / Андрэй Сценін / Перайсці ў медыябанкПрыхільнікі гурта Tokio Hotel
Прыхільнікі гурта Tokio Hotel - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Знакаміты гурт 8 лістапада ўпершыню наведае беларускую сталіцу з вялікім канцэртам.

МІНСК, 5 жні — Sputnik. У межах тура ў падтрымку чацвёртага студыйнага альбому Kings of Suburbia нямецкія эма-рокеры выступяць у сталічным Prime Hall.

Як паведамілі арганізатары канцэрту, гэта ўжо далёка не перша спроба беларускіх прамоутэраў прывезці куміраў моладзі Tokio Hotel у Беларусь, але дамовіцца з музыкамі аб канцэрце ў іх да гэтага не атрымоўвалася.

Within Temptation вяртаюцца ў Мінск

"Мы доўга вялі перамовы, і нарэшце ў нас атрымалася. На наш погляд, гурт да гэтага часу застаецца запатрабаваным і цікавым для слухачоў усяго свету, і Беларусь не выключэнне", —распавялі арганізатары канцэрта.

Tokio Hotel доўгі час была на піку папулярнасці, потым музыкі вырашылі ўзяць тайм-аут у творчасці, і зараз калектыў вяртаецца да прыхільнікаў з вялікім турам і новым альбомам.

Альбом музыкі пісалі ў Лос-Анджэлесе (ЗША), дзе двайняты Біл і Том Каўліцы жывуць з 2010 года. За гады свайго творчага адпачынку музыкі пасталелі і змяніліся: Біл стаў бландынам, Том расплёў дрэды і адпусціў бараду, Георг падстрыг свае доўгія валасы. Здаецца, толькі бубнач Густаў застаўся пазнавальным.

Пасля дэбютнай плыткі ў 2005 годзе Tokio Hotel сталі самым знакамітым рок-гуртом Германіі. Па ўсім свеце было прададзена больш за 7 мільёнаў плытак, атрымана 160 залатых і плацінавых узнагарод.

Tokio Hotel выступяць у Мінску ў канцэртнай зале Prime Hall 8 лістапада. Кошт квіткоў складае ад 650 тыс. рублёў.

Стужка навiн
0