Дзевяты міжнародны Лідскі байк-фестываль

Міжнародны байк-фестываль у 9-ты раз прайшоў пад Лідай

613
(абноўлена 11:30 03.09.2015)
Мерапрыемства наведала некалькі тысяч матацыклістаў, на двух сцэнах выступілі музыканты з Беларусі, Расіі і Украіны.

Юлія Хвошч, Sputnik

З кожным годам Міжнародны лідскі байкерскі фестываль большыцца ў маштабах. Сёлета мерапрыемства сабрало некалькі тысячаў матацыклістаў з Беларусі і бліжэйшага замежжа. Некаторыя ўдзельнікі праехалі шэсць тысяч кіламетраў у адзін бок, каб трапіць на фэст.

Па словах арганізатараў, такая колькасць наведвальнікаў для іх саміх стала прыемнай нечаканасцю.

Упершыню на фестывалі працавала дзве сцэны, на якіх выступіла некалькі дзесяткаў музычных калектываў з Украіны, Расіі і Беларусі.

Што і казаць, фестываль паказаў, што наступны, юбілейны, фэст мусіць быць па-сапраўднаму грандыёзным.

Атмасфера добразычлівасці

Фестываль праходзіў, як і ў леташнія гады, на тэрыторыі аздараўляльнага лагера "Бярозка" ў 15 кіламетрах ад Ліды (Гарадзенская вобласць). Усе тры дні адзначыліся атмасферай добразычлівасці і сяброўства.

Па словах арганізатараў, фестываль наведалі матацыклісты з Літвы, Лавтвіі, Эстоніі, Польшчы, Украіны, Расіі, былі прадстаўнікі Нямеччыны і Скандынавіі.

Лідскі байк-фэст: матацыклы, музыка, атмасфера сваботы — фотастужка — >>

Дзевяты міжнародны Лідскі байк-фестываль
© Sputnik Юлія Хвошч
Дзевяты міжнародны Лідскі байк-фестываль

"Побач са мной сядзіць калега, які прыехаў з Ніжняга Ноўгарада. Адна дзяўчына, Анастасія Квашвілі, пераадолела 2,5 тысячы кіламетраў, каб трапіць на фестываль", — распавёў карэспандэнту Sputnik арганізатар культурна-забаўляльнага складніку Лідскага байк-фестываля Аляксандр Лычкоўскі.

Па словах гасцей фестывалю і музыкантаў, арганізацыя мерапрыемства прайшла на вышэйшым узроўні.

"Мы на гэтым фестывалі гралі ўжо два разы і станоўча аднесліся да таго, што нас запрасілі і сёлета. Тут заўжды добрая атмасфера, драйв і свабода. Дужая сцэна, шмат святла, шмат гука і з кожным годам прыязджае ўсё больш людзей", — распавёў лідэр беларускага гурта B.N.

Яго словы пацвердзіў і вакаліст гурта "Дай Дарогу!" Юрый Стыльскі.

"Гэты фестываль праходзіць на вышэйшым узроўні. Не ведаю з чым гэта звязана — ці менавіта нас так добра ўспрымаюць, ці тут так заўжды. Арганізацыя, любоў гледачоў — усё гэта для нас вельмі прыемна, і я тут не заўважыў ні воднага злога чалавека, усе вельмі чулыя. Нам наогул шанцуе на добрых людзей", — адзначыў Стыльскі.

Музычны складнік

На мерапрыемстве ўпершыню працавалі дзве сцэны. Па словах арганізатараў, гэта быў своеасаблівы эксперымент напярэдадні юбілейнага фестывалю.

"Сёлета мы зрабілі пробную версію другой сцэны і зразумелі, што людзям яна патрэбна — гасцей вельмі шмат і яны не павінны сумаваць не толькі ўвечары, але і ўдзень. Мы паглядзелі, што і як трэба рабіць, чаго не хапае, і я думаю, што другая сцэна вельмі нам спатрэбіцца і ў наступным годзе", — распавёў Лычкоўскі.

Дзевяты міжнародны Лідскі байк-фестываль
© Sputnik Юлія Хвошч
Выступленне гуртоў на другой сцэне

Выступленні на малой сцэне распачыналіся ўдзень, каля 17.00 дзеянні пераносіліся на галоўную сцэну, пасля завяршэння асноўнай музычнай праграмы ў дзве гадзіны ночы тыя, у каго заставаліся сілы, зноў крочылі да малой сцэны, і кожны фестывальны дзень, такім чынам, цягнуўся да самай раніцы.

Паміж выступленнямі гуртоў, як на галоўнай, так і на малой сцэне, ладзіліся конкурсы. Іх было настолькі шмат, што застаецца толькі выказаць падзяку арганізатарам — конкурс на самы гучны рык, хто хутчэй перакуліць кола ці закапае ўласны матацыкл, у каго самае прыгожае тату. Акрамя конкурсаў былі і больш сур'ёзныя мерапрыемствы — у адзін з прамежкаў паміж выступленнямі быў зладжаны аукцыён у дапамогу Лідскаму дзіцячаму дому.

Перад выступленнямі хэдлайнераў перапынкі станавіліся больш відовішчнымі — у першы дзень перад "Дай Дарогу!" госці фестывалю пабачылі найпрыгажэйшае выступленне фаершчыкаў, а ў другі — лазэрнае шоу.

Для тых, хто стамляўся ад танцаў, працавала кальянная, там жа можна было набыць напракат палатку ці спальнік.

На фэсце быў зладжаны кірмаш з запчастакамі для матацыклаў і байкерскім мэрчэм.

Дзевяты міжнародны Лідскі байк-фестываль
© Sputnik Юлія Хвошч
Дзевяты міжнародны Лідскі байк-фестываль

Варта адзначыць, што на тэрыторыі фестываля ўсё было вельмі добра скампанавана, таму прапусціць які-небудзь конкурс ці выступленне было амаль немагчыма.

Са сцэны спявалі шмат кавераў. Так, гурт з Украіны AS/DS у першы вечар выканаў лепшыя гіты легендарных AC/DC, а гродзенскі кавер-бэнд Beach Boogie Band адзначыўся вельмі шырокім рэпертуарам — ад "Чайф" да "Ляпісаў".

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел лепшыя беларускія гурты — B.N., "Дай Дарогу!", Trubetskoy і іншыя.

Выступленне гурта Trubetskoy на Лідскім байк-фестывалі
© Sputnik Юлія Хвошч
Выступленне гурта Trubetskoy на Лідскім байк-фестывалі

З паўнавартаснымі сэтамі выступілі і ветэраны расійскага року — "Декабь", "Черный кофе", "Твердый знакЪ".

Арганізацыйныя моманты

Фестываль традыцыйна быў арганізаваны клубам Devoid of Rights пры падрымцы лідскага раённага камітэта.

"Сёння я кажу шчыра дзякуй тым, хто прыехаў, хто сапраўды цэніць нашу Лідскую зямлю і хто ні за што не прамяняе шчасце быць на Лідскім байк-фэсце. Я ўпэўнена, што сёння кожны, хто прысутнічае тут, разумее, якой працай, потам і адсутнасцю вольнага часу дастаецца тое, што мы сёння з вамі маем. І дазвольце мне ад імя лідскага раённага камітэта сказаць дзякуй тым, хто сёння зрабіў для вас свята", — адзначыла са сцэны начальнік па справах моладзі лідскага райвыканкама Святлана Бабашэнкава перад урачыстым уручэннем дыпломаў арганізатарам.

Па словах арганізатараў у галоўнай фестывальнай падзеі — парадзе байкераў — узяло ўдзел каля трох тысяч матацыклістаў, прыкладна столькі ж засталося ў лагеры.

"Склад параду быў вельмі вялікім, матацыклісты цалкам зачынілі кальцо горада. Спадабалася, як адрэагаваў на парад горад — шмат жыхароў прыйшло падтрымаць наш рух, наш фестываль менавіта на вуліцы. Усё гэта было вельмі прыгожа, а для людзей — цікава", — распавялі арганізатары.

Яны таксама адзначылі, што на юбілейны фестываль у іх вельмі шмат планаў.

Дзевяты міжнародны Лідскі байк-фестываль
© Sputnik Юлія Хвошч
Дзевяты міжнародны Лідскі байк-фестываль

"Мы плануем паказаць відэашэраг з самага першага фестывалю, а потым супаставіць яго з тым, што было зроблена за 10 гадоў. Пра хэдланейраў казаць пакуль рана, але, канешне, гэта будзе нешта вельмі маштабнае", — дадалі яны.

613
Тэги:
Фестываль, Музычныя жанры, Музычны гурт, Культурна-масавыя мерапрыемствы, Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, Матацыклы і мапеды, Гарадзенская вобласць, Беларусь, Еўропа, Увесь свет, Лідскі раён
Удзельніца праекта Ты супер! 60+ Святлана Эрміш

"Мару праспяваць оперную арыю": беларуска аб "Ты супер! 60+"

12
(абноўлена 10:30 16.05.2021)
У новым музычным праекце ўдзельнічаюць таленавітыя людзі ва ўзросце ад 60 гадоў, якія засталіся без падтрымкі родных і блізкіх.

МІНСК, 16 тра - Марыя Навуменка, Sputnik. Удзельніца з Беларусі распавяла пра спадзяванні ад праекту "Ты супер! 60+", які стартуе 16 траўня на тэлеканале НТБ.

У шоў прымуць удзел таленавітыя людзі ва ўзросце ад 60 гадоў, якія засталіся без падтрымкі родных і блізкіх. Сярод 45 канкурсантаў чацвёра - з Беларусі.

Карэспандэнт Sputnik пагутарыла з удзельніцай праекта з Брэста Святланай Яўгенаўнай Эрміш і даведалася, чаму яна, 20 гадоў прапрацаваўшы следчым, вырашыла стаць опернай спявачкай.

"Ты супер! 60+": сцэна акрыляе

У Святланы Яўгенаўны ёсць музычная адукацыя - "дырыжор-харавік", але яна 20 гадоў аддала службе ў міліцыі - працавала следчым.

"Шмат працы і дзень, і ноч. І ў мяне не было магчымасці наведваць творчыя гурткі, таму я да выхаду на пенсію не спявала", - прызнаецца канкурсантка.

Эрміш кажа, што музыкі ў жыцці ёй усё роўна не хапала. Але прафесія следчага жанчыну вельмі захапіла, бо трэба было ўвесь час дапамагаць людзям.

Эрміш пайшла ў хор пенсіянераў. Зараз у яе ёсць вялікая мара - спяваць на прафесійных пляцоўках, займацца акадэмічным вакалам і выконваць оперныя арыі. І ўсё пачынае спраўджвацца - у 69 гадоў Святлана трапіла на праект "Ты супер!".

"Песня - гэта маё жыццё. Калі выходзіш на сцэну, ты як быццам раствараешся ў музыцы і ляціш", - апісвае свае адчуванні суразмоўніца Sputnik.

Эрміш настроена на перамогу ў конкурсе. Выйграныя грашовыя сродкі яна хоча выдаткаваць на сваю далейшую музычную адукацыю: займацца з педагогамі па вакале, выступаць на прэстыжных пляцоўках - і ўсё астатняе жыццё прысвяціць творчасці.

Аб праекце "Ты супер! 60+"

Адправіць заяўку на ўдзел у шоў мог любы чалавек, які пазбаўлены падтрымкі самых блізкіх сваякоў - дзяцей, унукаў, ва ўзросце ад 60 гадоў з Расіі і краін СНД. Кастынг праекта ўжо завершаны. У першым сезоне новага шоў возьмуць удзел 45 канкурсантаў: самаму маладому - 60 гадоў, а самаму сталаму - 87.

Сярод іх - палкоўнік МУС у адстаўцы, урач-оталарынголаг, ткачыхі, хімікі, хатнія гаспадыні і прадстаўнікі іншых прафесій, а таксама прафесійныя музыкі, сярод якіх ёсць тыя, хто спяваў у хоры Марыінскага тэатра і тыя, хто скончыў кансерваторыю і РАМ ім.Гнесіных.

Правілы праекта простыя: у кожным выпуску на сцэну будуць выходзіць ўдзельнікі і выконваць кампазіцыі. У зону чакання пройдуць тыя, хто атрымае тры ці чатыры "так" ад членаў журы: калі ніхто з іх не націсне на зялёную кнопку або націсне ўсяго адзін, а таксама калі галасы падзеляцца 2/2, то удзельнік пакідае праект. У фінале кожнай праграмы журы назаве імёны тых, хто праходзіць далей. Конкурс будзе складацца з двух этапаў: адборачны тур і фінал.
Вядучымі праекта стануць Вадзім Такмянёў і Анастасія Пак. Імёны членаў журы будуць абвешчаныя пазней.

"Ты супер! 60+" будзе праводзіцца тэлеканалам НТБ сумесна з Міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik.

12
Тэги:
"Ты супер! 60+", праект, мара

Армянскі Ван Дам: спартсмен выконвае відовішчныя трукі - відэа

21
(абноўлена 08:57 15.05.2021)
Спартсмен з Ерэвана праславіўся ў сацсетках сваімі трукамі: мужчына куляецца, садзіцца на шпагат і дэманструе валоданне баявымі мастацтвамі.

Давіт Вардумян з Ерэвана заваяваў папулярнасць у інтэрнэце пры дапамозе ролікаў са спартыўнымі трукамі: ён скача праз кальцо, садзіцца на шпагат з апорай на прадметы, якія рухаюцца, дэманструе валоданне баявымі мастацтвамі.

У дзяцінстве Давіт займаўся каратэ, аднак потым перайшоў на тхэквандо. Спачатку выступаў на чэмпіянатах, але з часам зразумеў, што відовішчныя трукі ідэальна падыходзяць для дэманстрацыі ў сацсетях.

"Спачатку, натуральна, думаем пра трукі, што можна зрабіць. І далей я мяркую, наколькі гэтым трукам будуць зацікаўлены ці няма папулярныя паблік ў сацсетях", - распавёў 32-гадовы спартсмен.

Вардумян кажа, што яго нярэдка параўноўваюць з футбалістам Златанам Ібрагімавічам, вядомым сваімі эфектнымі трукамі з мячом. А яшчэ Давіт паўтарыў знакаміты нумар Ван Дама, сеўшы на шпагат на даху двух аўтамабіляў, якія рухаюцца.

Спартсмен упэўнены, што ў яго труках няма нічога немагчымага, аднак для іх выканання патрабуюцца сур'ёзная фізічная падрыхтоўка і велізарнае жаданне.

Глядзіце таксама:

21
Тэги:
відэа, спартсмен, Арменія

Вялікі тэатр абнавіў "Лебядзінае возера". Якім стаў легендарны балет - фота

0
(абноўлена 22:07 15.05.2021)
  • Мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра Беларусі Валянцін Елізар'еў і дырыжор Уладзімір Авадок
  • Прэм'ера абноўленага балета Лебядзінае возера ў Вялікім тэатры Беларусі

У новай версіі "Лебядзінага возера" з'явяцца раней страчаныя нумары, абновяцца музычныя фрагменты і агульная драматургія на фоне раскошнага сцэнічнага афармлення. Як змянілася легендарная балетная пастаноўка - вы ўбачыце ў фотастужцы Sputnik.

Прэм'ера абноўленага "Лебядзінага возера" ў пастаноўцы мастацкага кіраўніка Вялікага тэатра Валянціна Елізар'ева адбылася ў суботу 15 траўня.

"Лебядзінае возера" Пятра Ільіча Чайкоўскага на працягу ўсяго XX стагоддзя быў і па-ранейшаму застаецца самым папулярным балетным спектаклем у свеце, і менавіта з яго многія пачынаюць знаёмства з мастацтвам балета.

Прыхільнікам легендарнага спектакля ў абноўленай беларускай версіі абяцаны новыя харэаграфічныя і музычныя фрагменты, якія маэстра Елізар'еў рыхтаваў асабіста. Пры гэтым беларускі харэограф з сусветным імем захаваў у балеце аснову харэаграфіі Марыуса Пеціпа, Льва Іванова і Асафа Месэрэра.

Беларуская трупа не раз вазіла "Лебядзінае возера" на замежныя гастролі, і сам Елізар'еў таксама ставіў гэты балет не толькі на радзіме ў Мінску, але і ў Токіо.

Мастаком-пастаноўшчыкам абноўленага балета выступіў народны мастак Расіі Вячаслаў Окунеў, з ім маэстра Елізар'еў ужо ствараў нацыянальны балет "Страсці (Рагнеда)", які атрымаў Дзяржпрэмію Беларусі. Акрамя таго, адна з нядаўніх работ Окунёва для беларускай сцэны - опера "Князь Ігар".

Новую музычную рэдакцыю балета стварыў дырыжор Уладзімір Авадок, захаваўшы пры гэтым арыгінальную партытуру вялікага Чайкоўскага.

Галоўныя балетныя партыі ў абноўленым "Лебядзіным возеры" - ролі Адэты (Адыліі) і Зігфрыда выконваюць як вопытныя народныя артысты Ірына і Алег Яромкіны, так і малады сцэнічны дуэт Людміла Уланцава і Арцём Банькоўскі.

Па запрашэнні Валянціна Елізар'ева на сцэну вярнулася заслужаная артыстка Беларусі Таццяна Шаметавец, у "Лебядзіным возеры" дасведчаная балерына выконвае ролю каралевы.

На прэс-канферэнцыі напярэдадні галоўнай прэм'еры сезона маэстра Елізар'еў прызнаўся, што даўно рыхтаваўся да гэтай працы, даследаваў гістарычныя матэрыялы, уздымаў архівы. Гаворка ідзе не толькі пра рэстаўрацыю харэаграфіі і больш лагічнай драматургіі, але і аб вяртанні ў спектакль нумароў, якія паступова знікалі з пастаноўкі: рускі танец, танец блазнаў, асобныя мізансцэны і вялікія сцэны, а таксама аб аднаўленні арыгінальных другога і чацвёртага актаў. У выніку "Лебядзінае возера" вяртаецца на сцэну ў новым мастацкім выглядзе.

І ў завяршэнне сюрпрыз ад маэстра Елізар'ева: фінал "Лебядзінага возера" абяцаны шчаслівым.

0
  • Мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра Беларусі Валянцін Елізар'еў і дырыжор Уладзімір Авадок
    © Sputnik Виктор Драчев

    Напярэдадні прэм'еры абноўленага балета маэстра Елізар'еў прызнаваўся, што даўно рыхтаваўся да гэтай працы, даследаваў гістарычныя матэрыялы, уздымаў архівы, "імкнучыся сабраць усё лепшае за гісторыю гэтага спектакля і стварыць больш адзіную матэрыю".

  • Прэм'ера абноўленага балета Лебядзінае возера ў Вялікім тэатры Беларусі
    © Sputnik Виктор Драчев

    Ролі Адэты (Адыліі) і Зігфрыда ў прэм'ернай пастаноўцы выконвае малады сцэнічны дуэт Людміла Уланцава і Арцём Банькоўскі, таксама галоўныя партыі рэпеціравалі і вопытныя народныя артысты Ірына і Алег Яромкіны.

  • Прэм'ера абноўленага балета Лебядзінае возера ў Вялікім тэатры Беларусі
    © Sputnik

    Дырыжор Уладзімір Авадок стварыў новую музычную рэдакцыю балета, захаваўшы пры гэтым арыгінальную партытуру вялікага Чайкоўскага.

  • Прэм'ера абноўленага балета Лебядзінае возера ў Вялікім тэатры Беларусі
    © Sputnik Виктор Драчев

    Партыю "злога генія" Ротбарта ў абноўленай пастаноўцы выконвае выпускнік Балетнай школы Парыжскай нацыянальнай оперы, вядучы майстар сцэны Вялікага тэатра Беларусі Эвен Капітэн.

  • Прэм'ера абноўленага балета Лебядзінае возера ў Вялікім тэатры Беларусі
    © Sputnik Виктор Драчев

    Па запрашэнні маэстра Елізар'ева на сцэну вярнулася заслужаная артыстка Беларусі Таццяна Шаметавец, у "Лебядзіным возеры" дасведчаная балерына выконвае ролю каралевы.

  • Прэм'ера абноўленага балета Лебядзінае возера ў Вялікім тэатры Беларусі
    © Sputnik Виктор Драчев

    Прыхільнікам легендарнага спектакля ў абноўленай беларускай версіі абяцаны новыя харэаграфічныя і музычныя фрагменты, якія маэстра Елізар'еў рыхтаваў асабіста.

  • Прэм'ера абноўленага балета Лебядзінае возера ў Вялікім тэатры Беларусі
    © Sputnik Виктор Драчев

    Прыхільнікі балетнага мастацтва кажуць, што для выканання партыі Адэты (Адыліі) у "Лебядзіным возеры" балерыне патрэбна адмысловая грацыя, тонкія рукі-крылы і доўгая вытанчаная шыя.

  • Прэм'ера абноўленага балета Лебядзінае возера ў Вялікім тэатры Беларусі
    © Sputnik Виктор Драчев

    У балетны спектакль вернутыя нумары, якія з цягам часу былі страчаны: рускі танец, танец блазнаў, асобныя мізансцэны і вялікія сцэны.

  • Прэм'ера абноўленага балета Лебядзінае возера ў Вялікім тэатры Беларусі
    © Sputnik Виктор Драчев

    Сцэнічнае афармленне, створанае для абноўленага "Лебядзінага возера" народным мастаком Расіі Вячаславам Окуневым, мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра Валянцін Елізар'еў назваў "абсалютна раскошным".

  • Прэм'ера абноўленага балета Лебядзінае возера ў Вялікім тэатры Беларусі
    © Sputnik Виктор Драчев

    Абноўленае "Лебядзінае возера" - гэта не толькі рэстаўрацыя харэаграфіі і больш лагічная драматургія, легендарны балет вярнуўся на сцэну ў новым мастацкім выглядзе ў цэлым.

  • Прэм'ера абноўленага балета Лебядзінае возера ў Вялікім тэатры Беларусі
    © Sputnik Виктор Драчев

    Мастаком-пастаноўшчыкам абноўленага балета выступіў народны мастак Расіі Вячаслаў Окунеў, з ім маэстра Елізар'еў ужо ствараў нацыянальны балет "Страсці (Рагнеда)", які атрымаў Дзяржпрэмію Беларусі.

  • Прэм'ера абноўленага балета Лебядзінае возера ў Вялікім тэатры Беларусі
    © Sputnik Виктор Драчев

    Знакаміты танец маленькіх лебедзяў, які традыцыйна выконваюць чатыры балерыны, упершыню паставіў харэограф Леў Іваноў у Пецярбурзе ў 1894 годзе, у яго версіі пастаноўкі кардэбалет упершыню стаў граць самастойную ролю.

  • Прэм'ера абноўленага балета Лебядзінае возера ў Вялікім тэатры Беларусі

    Папулярнасць гэтага балета Чайкоўскага шмат хто лічыць містычнай - ён створаны па казцы, але галоўная думка ў ім нязменная - любоў заўсёды пераможа зло.

  • Прэм'ера абноўленага балета Лебядзінае возера ў Вялікім тэатры Беларусі
    © Sputnik Виктор Драчев

    Валянцін Елізар'еў імкнуўся захаваць у абноўленым балеце аснову харэаграфіі вялікіх майстроў Марыуса Пеціпа, Льва Іванова і Асафа Месэрэра.

  • Прэм'ера абноўленага балета Лебядзінае возера ў Вялікім тэатры Беларусі
    © Sputnik Виктор Драчев

    Напярэдадні прэм'еры ў Вялікім тэатры ішлі маштабныя рэпетыцыі - неабходна было гарманічна злучыць балет на сцэне і гучанне аркестра.

  • Прэм'ера абноўленага балета Лебядзінае возера ў Вялікім тэатры Беларусі
    © Sputnik Виктор Драчев

    Маладая прыма-балерына Вялікага тэатра Беларусі Людміла Уланцава дэбютавала ў "Бахчысарайскім фантане", а затым у яе творчай біяграфіі з'явіліся "Лебядзінае возера", "Баядэрка" і "Анастасія" ў пастаноўцы Юрыя Траяна.

  • Прэм'ера абноўленага балета Лебядзінае возера ў Вялікім тэатры Беларусі
    © Sputnik Виктор Драчев

    "Лебядзінае возера" Пятра Ільіча Чайкоўскага на працягу ўсяго XX стагоддзя быў і па-ранейшаму застаецца самым папулярным балетным спектаклем у свеце, і менавіта з яго многія пачынаюць знаёмства з мастацтвам балета.

  • Прэм'ера абноўленага балета Лебядзінае возера ў Вялікім тэатры Беларусі
    © Sputnik Виктор Драчев

    Абноўленае "Лебядзінае возера" вярнулася на беларускую сцэну праз пяць месяцаў перапынку, фінальны паказ папярэдняй версіі балета прайшоў у Вялікім тэатры ў снежні.

  • Прэм'ера абноўленага балета Лебядзінае возера ў Вялікім тэатры Беларусі
    © Sputnik Виктор Драчев

    Пад заслону пастаноўкі гледачоў чакае сюрпрыз ад маэстра Елізар'ева: фінал "Лебядзінага возера" абяцаны шчаслівым.

  • Прэм'ера абноўленага балета Лебядзінае возера ў Вялікім тэатры Беларусі
    © Sputnik Виктор Драчев

    Абноўлены балет "Лебядзінае возера" ў пастаноўцы Валянціна Елізар'ева 11 чэрвеня адкрые VII Міжнародны фестываль "балетнай лета ў Вялікім", у галоўных партыях - Адэты-Адыліі і Зігфрыда заяўлены зоркі Вялікага тэатра Расіі Элеанора Севенард і Дзяніс Родзькін.

Тэги:
Драматургія, балет, Вялікі тэатр оперы і балета РБ