Жэрар Дэпардзье і Аляксандр Лукашэнка

Дэпардзье: я буду жыць у Беларусі з сялянамі

136
У рэспубліцы, па словах акцёра, прыгожа і добры прэзідэнт.

МІНСК, 4 вер — Sputnik. Вядомы французскі акцёр Жэрар Дэпардзье прызнаўся, што хоча прадаць усю сваё маёмасць у Францыі і пажыць у Беларусі, паведамляе часопіс Le Figaro TV Magazine.

"Я думаю, што ўсё прадам ў Францыі! Я не хачу быць больш часткай гэтай краіны, нават улічваючы, што я люблю французаў. Акрамя журналістаў, якія знаходзяцца на службе ва ўрада", — заявіў ён.

Адказваючы на пытанне журналіста пра тое, дзе ж ён будзе жыць, Дэпардзье заявіў, што на дадзены момант ужо жыве ў Італіі, але ў перспектыве збіраецца пажыць у Беларусі, "сярод сялян, бо там прыгожа, і прэзідэнт (Аляксандр Лукашэнка — Sputnik) — добры чалавек".

"Я паўсюль раз'яжджаў, і гэта добра. Нідзе не затрымліваюся", — заявіў Дэпардзье.

Акцёр таксама адзначыў, што яму не падабаюцца тыя перспектывы, якія чакаюць Адзіную Еўропу.

"З кіраўнікамі, якія знаходзяцца ва ўладзе ў Францыі, Італіі, Германіі… Мне ўсё гэта не падабаецца! А зрэшты, Еўропа сама сабе ўжо не падабаецца. У яе праблемы з мігрантамі і фермерамі… Мне не падабаюцца дзеянні яе палітыкаў. Як левых, так і правых", — сказаў на заканчэнне Дэпардзье.

Французскі акцёр наведаў з нечаканым візітам у Беларусь у канцы ліпеня. Ён правёў у рэспубліцы некалькі дзён, за якія паспеў вывучыць беларускую сельскую гаспадарку, папарыцца ў лазні і атрымаць ад прэзідэнта Лукашэнкі асабісты майстар-клас па касьбе.

136
Тэги:
Кіно, культура і мастацтва, Жыццё знакамітых людзей, Стыль жыцця, Жэрар Дэпардзье
Маліны – адна з самых любімых за далікатны смак ягад

Маліны для малімоніка: гатуем смачныя і карысныя стравы з салодкай ягады

161
(абноўлена 11:33 30.07.2020)
Дзе шукаць, як збіраць і што гатаваць з малін, расказвае этнограф Ларыса Мятлеўская.

Маліны – адна з самых любімых за далікатны смак ягад. Цяжка пералічыць назвы салодкіх страў з малін. Яе сушаць, вараць варэнні, джэмы, жэле, спажываюць свежай, робяць наліўкі, сіропы, канфецюры. У старажытнасці маліны называлі рубінавай ягадай, а ў народзе склалі нямала прымавак, дзе яны заўсёды звязаны з чымсьці прыемным.

Так, пра маладую, прыгожую, зграбную дзяўчыну кажуць: "дзеўка як маліна" або "тонкая як быліначка, жаркая як маліначка", "губкі як малінкі";

— пра пахучае сена добрай якасці: "сена як маліна";

— пра хуткае і прыемнае знішчэнне чаго-небудзь: "зглынуць, як малінку";

— пра радасную і прыемную згоду на нейкую прапанову, справу: "ухапіцца, як за малінку".

У старажытнасці маліны называлі рубінавай ягадай
© Photo : Ларыса Мятлеўская
У старажытнасці маліны называлі рубінавай ягадай

Беларусь — лясная краіна. Лес — бацька для беларуса, які заўсёды ставіўся да яго з вялікай пашанай. Напрыклад, існавала традыцыя: калі адпраўляешся ў лес, апранаць чыстае, не браць ягад і грыбоў больш, чым патрэбна. Падлеткам не раз даводзілася збіраць маліны ў лесе. Часам буйныя сакавітыя ягады пад няспынны камарыны звон можна было здабыць толькі ў густых крапіўных зарасніках. У малін і крапівы даўняе сяброўства.

Існуе легенда, па якой маліны скардзіліся крапіве на сваё горкае жыццё, у якім іх топчуць і ломяць з-за смачных ягад. Крапіве стала шкода маліны, і яна прапанавала ім абарону. Быццам з таго часу яны і селяцца разам.

Што ж, справядліва.

Дзе шукаць маліны

Растуць маліны звычайна на сонечных высеках у лесе і любяць, каб іх вытоптвалі пры збіранні. Чаму? Гэта стымулюе расліну пускаць маладыя парасткі, на якіх на другі год утвараюцца ягады.

Масавая нарыхтоўка лясных малін адбываецца менавіта ў ліпені. Калісьці збіраць іх жанчыны з дзецьмі выпраўляліся вялікай гурбой. Знайшоўшы добры, ягадны куст, абіралі яго моўчкі, каб не прывабліваць канкурэнтаў. Крычаць, моцна размаўляць у лесе ўвогуле было дрэнным тонам. Пра парушальнікаў гэтага правіла казалі: "Крычыць, як дурны ў малінах". Дазвалялася толькі час ад часу перагуквацца, каб не заблудзіць у вялікім лесе. І яшчэ, едучы ў маліны, абавязкова бралі з сабой аднаго дарослага мужчыну. Навошта? Ды каб не баяцца медзвядзя, які таксама вялікі аматар паласавацца гэтай ягадай. Звер хоць і ўцякае, заўважыўшы чалавека, але жанчынам было смялей, калі на ўсялякі выпадак мелі абаронцу.

Не толькі смачна, але і карысна

Негледзячы на тое, што лясныя маліны больш карысныя і салодкія, гэты ягадны кустарнік ужо шмат стагоддзяў уведзены ў культуру. У афіцыйнай і народнай медыцыне расліну выкарыстоўваюць цалкам. У справу ідуць спелыя ягады, кветкі, лісце, сцябло, карэнне і маладыя парасткі.

Маліны
© Photo : Ларыса Мятлеўская
Маліны

У народнай медыцыне сіропам з малін лячылі болі ў страўніку, прымалі для паляпшэння работы сэрца, як апетытны сродак. Варэнне, настойкі, сухія ягады давалі хворым у час прастуды. Гарбата з малінніку — добры патагонны сродак пры запаленчых працэсах. Адварам з кветак у народзе лечаць гемарой, кан'юнкцівіты, рожу, як прымочкі ўжываюць пры запаленчых кожных захворваннях. Асабліва станоўча дзейнічае на абменныя працэсы настой пладоў, а таксама кветак маліны. Іх п'юць пры атэрасклерозе, цукровым дыябеце, падагры, ажырэнні, малакроўі, неўрозах, галаўной болі, алкагалізме, наркаманіі. Настоем кветак і лісця лечаць скураныя захворванні, алергічныя высыпанні, экзэму, адзёр, малярыю. Настой з кветак малін дапаможа ў якасці прымочак і пры рэўматычных болях, гематомах, і калі ўкусіла змяя.

Настой з кветак маліны

2 ст. лыжкі сухіх кветак заліваюць 1 шклянкай кіпятку, настойваюць 1 гадзіну. Працэджваюць, ужываюць па 1 ст. лыжцы 3 разы ў дзень.

Гарбата са сцябла малін

Збіраюць аднагадовае сцябло малін, крышаць на кавалкі 4-5 см. 50 г сыравіны заліваюць 1 л кіпеню, вараць 10 хвілін.

П'юць пры прастудах з мёдам або ягадай малін. Прымаюць як патагонную гарбату. Карысны ў сістэматычным харчаванні ў зоне радыёнукліднага забруджвання.

Сугучна малінам у беларускай мове слова малімонікі, што азначае салодкія, лёгкія стравы, якія звычайна гатуюць для дзяцей. Гурманаў, аматараў да далікатэсаў называлі малімонікамі.

Прапаную прыгатаваць жэле з ягад малін, якое прыйдзецца да спадобы любому малімоніку.

Жэле з малін

2 кг спелай маліны, 2,5 л вады, на 1 л прафільтраванага адвару 1 кг цукру

Падрыхтаваныя ягады малін заліць вадой, давесці да кіпення, паварыць 15 хвілін. Адвар зліць, працадзіць, дадаць цукар і, мяшаючы, зварыць да гатовасці. Гарачае жэле разліць па шкляных слоіках.

Жэле з малін
© Photo : Ларыса Мятлеўская
Жэле з малін

Жэле з малін і чырвоных парэчак

2 л адвару з ягад малін і чырвоных парэчак, 1,5 кг цукру.

Ягады малін і парэчак (пароўну) прамыць, выдаліць пладаножкі, пакласці ў каструлю, заліць вадой і варыць да той пары, пакуль парэчкі не пусцяць сок. Атрыманую масу адкінуць на сіта ці марлю, даць адвару сцячы і адстаяцца. Затым асцярожна зліць яго. Адмерыць патрэбную колькасць і выварыць на 50 працэнтаў, здымаючы пенку, дадаць цукар, перамяшаць і варыць да гатоўнасці.

Чырвоныя парэчкі
© Photo : Ларыса Мятлеўская
Чырвоныя парэчкі

Любыя жэле і варэнні вару ў медным або латунным начынні. Так яно мае прывабны колер і, на мой погляд, смачнейшае. Калі такога няма, то лепей скарыстацца паліваным посудам. Калі адцадзіла ягады, то мне падалося, што з іх атрымаецца добры кісель. Сапраўды, кісель атрымаўся супер і нішто з каштоўных прадуктаў не страцілася!

Смачна есці і нарыхтоўваць маліны! Памятайце, што сцяблінкі можна нарыхтоўваць працяглы час, а карэнне выкопваюць увосені. Да сустрэч!

161
Тэги:
маліны, Рэцэпты
Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі

На ўцёкі ад гарадскога шуму: фотавандроўка па вёсках Брэстчыны

674
(абноўлена 15:29 24.07.2020)
  • Троіцкі касцёл у вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна
  • Троіцкі касцёл у вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна
  • Троіцкі касцёл у вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна
  • Троіцкі касцёл, вёска Воўчын
  • Паўночная брама Пуслоўскіх у вёсцы Старыя Пяскі
  • Свята-Крыжаўзвіжанская царква ў вёсцы Вістычы
  • Тэрыторыя Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы ў вёсцы Вістычы
  • Тэрыторыя Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы ў вёсцы Вістычы
  • Музей лекавых траў у вёсцы Стрэльна Іванаўскага раёна
  • Музей лекавых траў у вёсцы Стрэльна Іванаўскага раёна
  • Музей Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы
  • Музей Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы
  • Сядзіба Нямцэвічаў у вёсцы Скокі
  • Сядзіба Нямцэвічаў у вёсцы Скокі Брэсцкага раёна
  • Падарожжа па Брэстчыне
Чароўныя славутасці беларускай зямлі патрапілі ў аб’ектыў беларускага фатографа Альфрэда Мікуса.

Брэстчына — гэта не толькі Белавежская пушча і Брэсцкая крэпасць. Гэтыя мясціны заўсёды вабілі турыстаў, але рэдка хто патрапіў далей Брэста, Пінска і Баранавічаў. Хаця шмат цікавага і нязведанага хаваюць менавіта маленькія вёсачкі.

Напрыклад, у вёсцы Воўчын быў пахаваны апошні кароль Рэчы Паспалістай Станіслаў II  Аўгуст Панятоўскі, а сядзіба Нямцэвічаў у вёсцы Скокі ў гады Першай сусветнай вайны стала пляцоўкай для стаўкі камандуючага Усходнім германскім фронтам.

Палессе — сапраўдная скарбонка для аматараў гісторыі і прыгожай архітэктуры. Спадабаецца тут і тым, хто проста захоча адарвацца ад шумнага гарадскога жыцця і акунуцца ў сусвет, які існуе па сваіх законах.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, колькі цікавага хаваюць вёсачкі Брэстчыны.

674
  • Троіцкі касцёл у вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Парафіяльны касцёл святой Троіцы ў Чарнаўчыцах пабудаваны ў 1585-1595 гадах па фундацыі Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі.

  • Троіцкі касцёл у вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    У касцёле знаходзіўся цудоўны абраз Маці Божай Чарнаўчыцкай – Пані Суцяшэння, якая трымае ў руках белыя лілеі – сведчанне дзявочай чысціні і беззаганнасці. У гады Першай сусветнай вайны, калі касцёл Святой Тройцы належаў праваслаўнай царкве, бацюшка Калінскі вывез у Расію цудатворны абраз і яшчэ шмат прадметаў культу разам з пяццю званамі.

  • Троіцкі касцёл у вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Вернікі працягваюць шукаць абраз, але безвынікова.

  • Троіцкі касцёл, вёска Воўчын
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Троіцкі касцёл у вёсцы Воўчын Камянецкага раёна - месца пахавання апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава II Аўгуста Панятоўскага. Зараз касцёл знаходзіцца на рэстаўрацыі.

  • Паўночная брама Пуслоўскіх у вёсцы Старыя Пяскі
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Паўночная брама Пуслоўскіх у вёсцы Старыя Пяскі Бярозаўскага раёна была пабудаваная ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Гэта брама вядзе да палацава-паркавага ансамбля рода Пуслоўскіх.

  • Свята-Крыжаўзвіжанская царква ў вёсцы Вістычы
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Свята-Крыжаўзвіжанская царква ў вёсцы Вістычы Брэсцкага раёна пачынае сваю гісторыю ў 1748 годзе як касцёл манастыра цыстарыянцаў. Спецыялісты класіфіцыруюць яе як стыль позняга барока з рысамі беларускага храмавага дойлідства.

  • Тэрыторыя Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы ў вёсцы Вістычы
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Да каменных пабудоў існаваў драўляны варыянт, які не захаваўся з-за пажараў.

  • Тэрыторыя Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы ў вёсцы Вістычы
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    У 1866 годзе храм быў перададзены праваслаўнай царкве і асвячоны ў імя Узвіжання Крыжа Гасподняга і з тых часоў вядомы як Спаса-Крыжаўзвіжанская царква.

  • Музей лекавых траў у вёсцы Стрэльна Іванаўскага раёна
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    У музеі лекавых траў у вёсцы Стрэльна Іванаўскага раёна можна даведацца аб карысных уласцівасцях усіх траў, пакаштаваць гарбату і наталіцца пахам прыроды.

  • Музей лекавых траў у вёсцы Стрэльна Іванаўскага раёна
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Музей існуе ў гэтых мясцінах ужо 25 гадоў.

  • Музей Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На малой радзіме мастака Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы працуе музей і карцінная галерэя.

  • Музей Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Мастак з'явіўся на свет у радавым маёнтку Варацэвічы 11 лютага 1807 года.

  • Сядзіба Нямцэвічаў у вёсцы Скокі
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Сядзіба Нямцэвічаў у вёсцы Скокі Брэсцкага раёна - маёнтак прадстаўнікоў заможнай шляхты XVII - XIX стагоддзяў. Род Нямцэвічаў, якому належала сядзіба, праславіў Юльян Урсын Нямцэвіч, грамадскі дзеяч, ад'ютант і сакратар Тадэвуша Касцюшкі.

  • Сядзіба Нямцэвічаў у вёсцы Скокі Брэсцкага раёна
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Жыццё пяці пакаленняў Нямцэвічаў прайшло ў гэтых сценах. 15 снежня 1917 года ў Скоках было падпісана перамір'е паміж Германіяй і бальшавіцкай Расіяй аб спыненні Першай сусветнай вайны.

  • Падарожжа па Брэстчыне
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Славіцца Брэстчына і сваімі ўраджаямі.

Тэги:
вёска, Брэсцкая вобласць
По теме
Неба, жыта, дзяўчаты: фотападборка беларускіх прыгажунь
Як паміраюць беларускія вёскі і што ад іх застаецца (відэа)
З відам на раку і Польшчу: дзе і за колькі можна купіць хутар у Беларусі
Урач-педыятр, інфекцыяніст і вакцинолог Яўген Цімакоў

Рэгістрацыя вакцыны дазволіць перайсці да масавых выпрабаванняў - інфекцыяніст

0
(абноўлена 16:35 07.08.2020)
Той, хто першы пачне клінічныя выпрабаванні вакцыны, той першым і выйдзе на рынак, распавёў радыё Sputnik урач-педыятр, інфекцыяніст і вакцынолаг Яўген Цімакоў.
Регистрация вакцины позволит перейти к массовым испытаниям — инфекционист

Нагадаем, расійская вакцына ад COVID-19 пройдзе рэгістрацыю 12 жніўня - першай у свеце. Прэпарат распрацавалі ў НДЦ імя Гамалеі. Як адзначыў намеснік кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Расіі Алег Грыднёў, у першую чаргу будуць прышчэплены медыцынскія работнікі і пажылыя людзі. У гэтай вакцыны велізарныя перспектывы, упэўнены інфекцыяніст і вакцынолаг Яўген Цімакоў.

"Гэта вектарная вакцына. Яна з'яўляецца нежывой, але выпрацоўвае імунітэт як жывая. Яна з'яўляецца бяспечнай. Цяпер ідзе рэгістрацыя ў Міністэрстве аховы здароўя, каб перайсці да наступнага этапу на вялікай колькасці людзей. Без адабрэння Міністэрства аховы здароўя да гэтага нельга пераходзіць. І праз пэўны час, звычайна гэта паўгода, будзе зразумела, ці можна выкарыстоўваць вакцыну для масавай вакцынацыі", - распавёў Цімакоў.

Паводле яго слоў, цяпер навукоўцы ў многіх краінах распрацоўваюць вакцыну ад каронавіруса. І, натуральна, той, хто першым правядзе клінічныя выпрабаванні, зможа першым і выйсці на рынак. Але ў першую чаргу маюцца на ўвазе патрэбы сваёй краіны.

"У першую чаргу будуць вакцынавацца людзі з групы рызыкі: медработнікі, настаўнікі і ўсе астатнія, хто непасрэдна сутыкаецца з каронавіруснай інфекцыяй", - дадаў Цімакоў.

Адзначым, у агульнай складанасці па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ва ўсім свеце цяпер распрацоўваецца больш за 200 вакцын ад каронавіруса. Але на прасунутай стадыі з іх знаходзяцца ўсяго шэсць.
Каментар інфекцыяніста і вакцынолага Яўгена Цімакова з нагоды клінічных выпрабаванняў расійскай вакцыны ад COVID-19 слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

0
Тэги:
Вакцынацыя, каронавірус, Расія
Тэмы:
Каронавірус COVID-19