Млын моды

У мадэлі могуць пайсці ўсе?

186
(абноўлена 12:42 08.09.2015)
Дзяржаўная подыум-школа “Fashion Style” адкрывае новы набор мадэляў і запэўнівае: шлях у свет моды можа быць у кожнага.

Яўген Казарцаў, Sputnik

Штогод у краіне павялічваецца колькасць fashion-мерапрыемстваў (тыдзень моды, "Млын моды", шматлікія дызайнерскія кірмашы), а беларускія мадэлі ўдзельнічаюць у міжнародных паказах. Пра тое, як і для чаго рыхтуюць у Беларусі мадэляў, Sputnik пагутарыў з кіраўніком подыум-школы "Fashion Style" Ігарам Івановым.

Дзяржаўная мода

Распаўсюджана меркаванне, што ўсе мадэльныя агенцтвы і школы — прыватныя. Але, аказваецца, ёсць і дзяржаўныя, прычым буйныя і актыўныя. Подыум-школа працуе ў межах УА "Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі" Міністэрства адукацыі рэспублікі. Працуе подыум-школа зусім не для заробку — галоўнай мэтай яе кіраўнікі бачаць паляпшэнне іміджу Беларусі.

Зрэшты, часам пытанні выклікае і падрыхтоўка мадэляў прыватнымі студыямі. "Бывалі выпадкі, калі выпускнікі прыватных мадэльных школ адпраўляліся працаваць за мяжу і адразу ж вярталіся на радзіму — яны не былі гатовыя да такога рэжыму працы, да нагрузак", — распавёў Іваноў.

Паводле яго слоў, Міністэрства адукацыі ўплывае на навучальны план подыум-школы толькі ў агульных пытаннях і нормах, якія прад'яўляюцца ўсім навучальным установам. "У астатнім жа — поўная свабода", — прызнаўся кіраўнік студыі.

Мадэляў тут вучаць этыкету, дэфіле, фатаграфіі, мастацтву і шматлікім іншым прадметам. У кабінеце Іванова стаяць кнігі па гісторыі мастацтва і моды, стопкі глянцавых часопісаў.

"Насамрэч, такая адукацыя добра ўжо тым, што пашырае кругагляд людзей, нават калі яны з модай ніяк не будуць звязаны", — сказаў Іваноў.

Навучальны цыкл у подыум-школе — адзін год. Зрэшты, некаторыя мадэлі затрымліваюцца тут даўжэй — некаторыя гадамі ходзяць у школу.

Геаграфія беларускага мадэльнага бізнесу

Ігар Іваноў сцвярджае: айчынныя мадэлі ўдзельнічаюць у шматлікіх міжнародных паказах.

"Масква, Мілан, Парыж, Санкт-Пецярбург, Пекін, Кіеў, Талін — мадэлі нашай школы выступалі ў многіх краінах свету", — распавёў Іваноў.

Таксама ён прызнаўся, што для многіх матывацыяй працы ў свеце моды становіцца, у тым ліку, і магчымасць падарожнічаць па свеце, бачыць новыя краіны і знаёміцца з людзьмі.

"Нават калі чалавек потым не застаецца ў індустрыі, то багаж ведаў і ўражанняў ўсё роўна з ім", — адзначыў кіраўнік подыум-школы. Але дадаў: за ўдзел у міжнародных паказах, як правіла, мадэлям не плацяць — затое пакрываюць выдаткі на пералёты і пражыванне.

Дарэчы, пра дасягненні: некалькі гадоў таму юная выхаванка студыі стала ўладальніцай тытула "Маленькая супермадэль свету", — гэтым тут асабліва ганарацца.

"Не выйшлі тварам" — сардэчна запрашаем у part-мадэлі

Вучыцца ў "Fashion Style" можна з шасці да 25 гадоў. Кіраўнік прызнаўся, што каля 90% усіх навучэнцаў — дзяўчынкі, але і маладыя людзі сюды досыць часта прыходзяць самі.

А вось у пытаннях параметраў усё вельмі ліберальна. "Нават калі ў вас невялікі рост, які не падыходзіць для подыума — вы можаце быць выдатнай мадэллю для фотасесій. Калі ж у вас не самыя мадэльныя дадзеныя — цяпер ідзе трэнд на нестандартных мадэляў, ды і заўжды можна стаць part-мадэллю, гэта значыць, напрыклад, здымаць будуць прыгожыя часткі цела — скажам, рукі ці ногі", — распавёў Іваноў.

Паводле яго слоў, модны свет ведае шмат выпадкаў, калі дзяўчаты з прыгожымі рукамі доўгі час працавалі part-мадэлямі: здымаліся для каталогаў і часопісаў, рэкламуючы, напрыклад, гадзіннікі.

Ніякага адбору ў подыум-школе няма — прыйсці і паспрабаваць можа кожны жадаючы. А вось ужо якая кар'ера яго чакае — пытанне іншае. Іваноў лічыць, што для поспеху ў мадэльнай справе адных знешніх дадзеных мала — патрэбен талент і працавітасць. "Гэта толькі здаецца, што ўсё так лёгка — прайшоўся па подыўме паўхвіліны, і ўсё. А насамрэч, гэта вялікая праца, і шмат гадзін падрыхтоўкі да паказу", — распавёў ён.

Акрамя міжнародных паездак, дастаткова працы ў мадэляў і ў Беларусі. "Гэта і рэгулярны ўдзел у "Млыне моды", і паказы айчынных дызайнераў, розныя мерапрыемствы — ёсць шмат шанцаў рэалізаваць сябе", — заключае Іваноў.

Зарабіць мадэльным бізнесам у Беларусі складана, але можна. Іваноў сцвярджае, што ў краіне ёсць некалькі мадэляў, якія жывуць за кошт моднага бізнесу.

 

"Ды і потым можна працаваць стылістам, рэдактарам глянцавага часопіса — шмат кім. "Мадэльная" адукацыя універсальна, з ёй можна ўсё жыццё працаваць у гэтай сферы", — распавёў кіраўнік школы.

186
Тэги:
Грамадства, Мода, Стыль жыцця, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Блогер разыграў дзяўчыну ў ванне з фарбавальнікам

Блогер разыграў дзяўчыну ў ванне з фарбавальнікам і шакаваў падпісчыкаў

6
(абноўлена 17:14 04.09.2020)
Дзяўчына пачала прымаць ванну, і ўжо праз некалькі хвілін блогер пачуў яе крыкі.

YouTube-блогер Крыстэн Хэнбі апублікаваў пранк, у якім разыграў сваю дзяўчыну Джэсмін, наліўшы ў ванну пену разам з фарбавальнікам для тканіны, аднак падпісчыкаў абурыў яго ўчынак. Відэа ён апублікаваў у Instagram.

Дзяўчына пачала прымаць ванну, і ўжо праз некалькі хвілін блогер пачуў яе крыкі. Пасля гэтага яна выйшла з ваннай у ручніку, і стала ясна, што яе рукі і ногі цалкам пасінелі.

Сам Хэнбі смяяўся над ёй, называючы "самым злым смурфам ў свеце".

Адзін з карыстальнікаў Twitter падзяліўся гэтым відэа ў сябе на старонцы, падкрэсліўшы, што не лічыць учынак пранкера смешным, і ў гэтага меркавання знайшлося шмат прыхільнікаў.

"Гэта літаральна магло забіць яе. Недапушчальна, каб фарбавальнік для тканіны кантактаваў з геніталіямі, вачыма або ротам. Гэта вельмі небяспечна. Ёй трэба звярнуцца да лекара, паколькі гэта можа сур'ёзна нашкодзіць яе здароўю", - адзначыў адзін з карыстальнікаў.

Некаторыя з падпісантаў абвінавацілі Хэнбі ў адсутнасці элементарнай павагі да дзяўчыны.

"Што яна яму зрабіла? Такія рэчы звычайна робяцца ў адплату за нешта, ніхто не робіць такіх розыгрышаў проста так", - пацікавіліся ў каментарах.

Але знайшліся і тыя, хто вырашыў заступіцца за пранкера. "Я думаю, многія з дзяўчат, якія асуджаюць гэта відэа, кпілі б, калі б такая доля спасцігла хлопца", - адзначыў адзін з каментатараў.

6
Пятровіца - 2018

Чым нашы продкі замянялі мяса на талерцы?

232
(абноўлена 08:52 29.08.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра "грыбныя забабоны" і раскрывае сакрэты прыгатавання народных страў з баравікоў.

Для беларусаў збор грыбоў заўсёды быў нечым асаблівым і крыху чароўным. Прырода грыбоў, іх атрутнасць, галюцынагеннасць і лекавыя ўласцівасці цікавілі і прыцягвалі да сябе ўвагу.

Самым каштоўным у грыбным асяроддзі лічыцца баравік. Яшчэ ў ХVІ стагоддзі вадзянымі выцяжкамі з пладовых цел баравікоў, атрыманымі з дапамогай шкляных перагонных апаратаў, лячылі незагойныя раны пры абмарожанні, хваробах скуры, а густым булёнам з гэтых грыбоў паілі хворых, каб палепшыць апетыт.

Белый гриб
© Sputnik / Владимир Федоренко
Баравік

Паважлівае стаўленне да гэтага грыба можна прасачыць  і па народных назвах, якімі надзялілі яго ў розных кутках Беларусі: "добры", "праўдзівы", "справядлівы", "шчыры", "харошы", "сапраўдны", "просты". Або інакш — "баравік", "дабрак", "праўдзівік". Пладаносіць баравік з пачатку чэрвеня, а калі-небудзь і ў маі, па кастрычнік і таму  мае назвы, якія адлюстроўваюць час яго з'яўлення: "вяснянка", "майскі грыб", "юр'евік", "мікольнік", "ушэсны грыб", "каласавік", "верасовік" і многія іншыя.

Свае назвы прыдумлялі і для таго, каб паказаць узрост і якасць пладовага цела. Напрыклад, старое буйное пладовае цела называюць "баршчовік" або "жаўтляк", а зусім сапсаваны гнілы грыб — "роспаднем", "сявуном", "грыбабнём", "махлаком". І толькі выключна маладое пладовае цела называюць "белым грыбам".

Народныя прыкметы пра баравікі

Нашы продкі лічылі, што ў лесе з грыбамі неабходна паважліва размаўляць, каб не пайсці дадому з пустым кошыкам. На Любаншчыне, напрыклад, існавала прыкмета, па якой, заходзячы ў лес, трэба было перахрысціцца і прамовіць: "Грыбок, грыбок, пакажы мне свой лабок".

Грибы
© Sputnik Людмила Янковская
Баравікі і падасінавікі ў кошыку

Вядома, што зацятыя грыбнікі, як і рыбакі і паляўнічыя, маюць шэраг сваіх прыкмет і забабонаў. Так, пытацца ў чалавека, які выйшаў з лесу з поўным кошыкам, дзе ён збіраў грыбы, было дарэмнай справай, бо ён абавязкова адпраўляў у адваротны бок ад сваіх запаветных мясцін. Рабілі так не ад злосці, а ад пераканання, што грыбы могуць пакрыўдзіцца і будуць хавацца ад зборшчыка наступным разам. Дзяліліся грыбнымі сакрэтамі толькі са сваякамі і добрымі людзмі, да якіх ставіліся з даверам.

У народзе існаваў яшчэ цэлы спіс прыкмет, звязаных з баравікамі, і вось толькі некаторыя з іх:

  • Як зацвіце зямля — тады баравікі будуць расці;
  • Каб дождж, туман, каб парыла — то будуць грыбы;
  • Грыбавік (дробны дождж) пайшоў — і грыбы будуць;
  • Расавікі — праўдзівыя грыбы (баравікі) растуць, як красуе жыта. Яны такія, як і асеннія, толькі меньшыя;
  • Стары грыб (баравік) зверху чорны, а з-пад нізу жоўты;
  • Ліповы грыб (баравік) ці верасовы грыб (баравік) — малады ён, усё роўна белы, а як стараваты стане, то жаўтаваты пад дном, гэта ўжо трэці сорт;
  • Дзе мухаморы, там і баравікі.

Лепшы заменнік мяса

Беларуская грыбная кулінарыя вельмі багатая на разнастайныя стравы з грыбоў і спосабы іх нарыхтоўкі. Пачатак грыбнога сезону быў заўсёды доўгачаканым, паколькі грыбы вельмі часта замянялі мяса. Народныя кухары так і казалі: "Не кідай мяса, бо грыб — лепшая закраса", "Добры казляк лепшы за любое мяса".

У кожнай добрай гаспадынькі заўсёды былі і ёсць свае рэцэпты нарыхтоўкі грыбоў. Прапаную ўнесці ў кулінарную скарбонку некалькі старадаўніх рэцэптаў з "Першай беларускай кулінарнай кнігі" Вінцэнты Завадскай.

Дасканалы спосаб салення баравікоў

Маладыя баравікі пачысціць, адрэзаць карэнчыкі, укінуць у кіпень і трымаць на агні, пакуль не з'явіцца белая пена. Пасля гэтага неабходна выняць грыбы з рондаля (каструля  з ручкай — Sputnik), пакласці на абрус і трымаць так, пакуль яны цалкам не астынуць.

Пакуль грыбы астываюць, трэба дробна стаўчы соль, а пасля складаць баравікі слаямі, перасыпаючы кожны соллю. Зверху грыбы трэба прыціснуць дошчачкай, на якую пакласці камень. Не абавязкова накладаць поўны слоік адразу, можна дадаваць па 10-20 грыбоў, толькі трэба сачыць, каб былі добра прыціснутыя і плавалі ў расоле.

Як можна выкарыстоўваць такія грыбы?

1-ы спосаб: грыбы прамыць некалькі разоў, закіпяціць у каструлі малако, дадаць у яго грыбы і трымаць на агні, пакуль малако не закіпіць другі раз. Пасля гэтага грыбы трэба выняць і гатаваць у масле або тушыць у смятане як свежыя.

2-і спосаб: грыбы замачыць у вадзе на ноч і некалькі разоў змяніць яе. Назаўтра зварыць грыбы, калі з'явіцца смецце, адцадзіць, папаласнуць, укласці масла або смятану і тушыць. Для паху можна дадаць сталовую лыжку стоўчаных у парашок сушаных баравікоў.

Свежыя баравікі ў сметанковым масле

Крэпкія, маладыя баравікі пачысціць, памыць і насуха абцерці. Распусціць у каструльцы масла, укласці ў яе столькі грыбоў, каб яны былі пакрыты маслам, падсмажыць да паўгатовасці, выкласці на талерку, а ў тое самае масла зноў укласці сырыя грыбы і так рабіць, пакуль усе грыбы не будуць падсмажаныя.

Калі грыбы астынуць, перакласці ў невялікія шкляныя слоікі, кожны слой паліваючы свежым маслам. Калі слоікі запоўняцца, іх трэба заліць маслам, а праз некалькі гадзін закаркаваць. Перад ужываннем іх можна пратушыць у тым жа масле.

232
Тэги:
Народныя традыцыі, Нацыянальная кухня, Ларыса Мятлеўская, Беларусь
Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
По теме
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
Табакерка на абед, або Як гатаваць порхаўкі
Звыклыя рэчы па-беларуску: назвы грыбоў
Які сёння дзень: 28 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 28 верасня 2020 года

0
(абноўлена 09:58 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 94 дні.

Сёння святкуецца Міжнародны дзень прававых ведаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 28 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 28 верасня

  • У 1708 годзе падчас Паўночнай вайны ў бітве пры Лясной расійскія войскі разбілі шведаў.
  • У 1921 годзе ў Празе скончылася Першая Усебеларуская канферэнцыя – сход прадстаўнікоў беларускіх арганізацый з Заходняй Беларусі, Латвіі, Літвы, Германіі, Чэхаславакіі, на якім быў ухвалены прынцып незалежнасці і непадзельнасці Беларусі і названы ворагамі беларускага народа ўсе, хто прызнае Рыжскі мірны дагавор.
  • У 1939 годзе ў Маскве міністры замежных спраў СССР і Германіі падпісалі нямецка-савецкі Дагавор аб дружбе і мяжы СССР і Германіі.
  • У 1939 годзе перад нацыстамі капітулявалі абаронцы Варшавы.

Хто нарадзіўся 28 верасня

  • 1924 год: Анджэй Цеханавецкі, польскі навуковец, беларусіст, грамадска-культурны дзеяч.
  • 1938 год: Мечыслаў Грыб, беларускі палітык.

Таксама сёння нарадзіліся кітайскі філосаф Канфуцый, італьянскі жывапісец Мікеланджэла Караваджа, італьянскі акцёр Марчэла Мастраяні і французская актрыса Брыжыт Бардо.

28 верасня ў народным календары

Сёння вернікі ўспамінаюць вялікапакутніка Мікіты Готскага. Ён лічыўся ахоўнікам дзяцей ад хваробаў.

У народзе святога называлі Мікіта Гусятнік, яму маліліся, каб дамашняя птушка была здаровая. У гэты дзень гусакі ляцяць у вырай. Казалі: "Гусакі ляцяць — зіміцу на хвасце цягнуць, снег нясуць". Па паводзінах гэтай птушкі даведваліся пра надвор'е на бліжэйшы час. Калі гусі ляцяць нізка, не будзе вясенняй паводкі. Калі лезуць у ваду – крыху пацяплее, а калі стаяць, схаваўшы адну нагу – хутка будзе мароз. 

На Мікіту Гусятніка ішлі на паляванне, а ў вёсках ладзілі гусіныя баі.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей