беларускі неафолькавы гурт Rokash

Фэст “Багач” адбудзецца 24 верасня

290
(абноўлена 13:10 17.09.2015)
На фестывалі выступяць гурты “Стары Ольса”, Rokash, Irdorath.

МІНСК, 17 вер — Sputnik. Мерапрыемства прымеркавана да дня восеньскага раўнадзенства.

Назва фестывалю бярэ выток з народнай традыцыі. Багач — восеньскае свята заканчэння збору ўраджаю. У гэты дзень нашы продкі падводзілі вынікі сваёй летняй дзейнасці, ацэньвалі сабраны ўраджай i дзякавалі багам i духам за дапамогу.

"Гэтае восеньскае свята з'яўляецца адметнасцю беларусаў, бо падобнай i багатай абраднасцi ў гэты дзень няма ў суседнiх народаў", — адзначаюць арганізатары мерапрыемства.

Па традыцыі на Багач у лубок збіралася жыта з усёй вёскі па жмені, устаўлялася i запальвалася свечка, якая сімвалізавала сонца. Пасля лубок з запаленай свечкай абносілі па ўсёй вёсцы пры ўдзеле ўсіх жыхароў. Узяць удзел у зборы жыта ў Багач азначала падзяку багам за ўраджай, а значыць, і надзею на тое, што наступны ўраджай будзе не горшым.

Сёлета ў святкаванні дня восеньскага раўнадзенства возьмуць удзел гурты "Стары Ольса", Rokash, Irdorath.

Мерапрыемства пройдзе 24 верасня ў сталічным клубе Re: Public, кошт квіткоў складае ад 200 тыс. рублёў, пачатак а 17-й гадзіне. 

290
Тэги:
Музычныя жанры, Фестываль, Музыка, Стыль жыцця, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары