https://bel.sputnik.by/20150927/1017492216.html
“Дранік-фэст” у Магілёве перанесены з-за пажару
“Дранік-фэст” у Магілёве перанесены з-за пажару
Sputnik Беларусь
Фестываль перанесены на 17 кастрычніка. 27.09.2015, Sputnik Беларусь
2015-09-27T19:18+0300
2015-09-27T19:18+0300
2023-02-23T14:04+0300
у беларусі
навіны
стыль жыцця
увесь свет
еўропа
фестываль
стыль жыцця
стыль жыцця і адпачынак
беларуская кухня
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101324/15/1013241553_0:0:0:0_1920x0_80_0_0_5090af38156ed2c97b6961bc82905c76.jpg
МІНСК, 27 вер — Sputnik. Да пажару на этнахутары "Дранік-фэст" планавалася правесці 3 кастрычніка, але надзвычайнае здарэнне перашкодзіла планам арганізатараў.Этнаграфічная вёска была пабудавана з аўтэнтычнага дрэва, зрубы з якога былі адмыслова перавезены ў Магілёў. Комплекс — месца працы рамесьнікаў і адпачынку наведвальнікаў."Сама канцэпцыя "Дранік-фэста" прадугледжвае, што ён мусіць адбывацца менавіта на этнахутры. Там мы гатуем дранікі на вогнішчах. Там збіраюцца майстры беларускіх рамёстваў. І музыкі зяжджаюцца менавіта на этнахутар. Там сама абстаноўка пасуе фэсту. 17 кастрычніка фэст правядзём. Летась першы фэст адбыўся менавіта ў гэты дзень. Усіх накормім дранікамі. Алкаголю ня будзе катэгарычна, як і летась — распавяла адна з арганізатараў мерапрыемства Алена Барысава."Мы былі на этнахутары пасля пажару. Страчаныя два будынкі, у якіх праводзіліся конкурсы. Разам з тым сама тэрыторыя этнаграфічнага комплексу не пацярпела. Выглядае прыдатнай для правядзеньня масавага мерапрыемства", — адзначыла Барысава."Дзякуем выратавальнікам, якія беражліва выконвалі сваю працу: і нічога ня зьнішчылі, і апэратыўна затушылі пажар. Адзінае, пакуль вядзецца сьледзтва, нельга разьбіраць пацярпелыя будынкі. Уласьнік этнхутару шакаваны здарэннем".Дранік-фэст прыдумала суполка Цэнтар гарадзкіх ініцыятываў. Летась дранікамі паласаваліся некалькі тысяч наведнікаў сьвята нацыянальнай культуры. Прадстаўнікі грамадзкасьці назвалі Дранік-фэст падзеяй 2014 году.
увесь свет
еўропа
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
у беларусі, навіны , стыль жыцця, увесь свет, еўропа, фестываль, стыль жыцця, стыль жыцця і адпачынак, беларуская кухня, беларусь
у беларусі, навіны , стыль жыцця, увесь свет, еўропа, фестываль, стыль жыцця, стыль жыцця і адпачынак, беларуская кухня, беларусь
“Дранік-фэст” у Магілёве перанесены з-за пажару
19:18 27.09.2015 (абноўлена: 14:04 23.02.2023) Фестываль перанесены на 17 кастрычніка.
МІНСК, 27 вер — Sputnik. Да пажару на этнахутары "Дранік-фэст" планавалася правесці 3 кастрычніка, але надзвычайнае здарэнне перашкодзіла планам арганізатараў.
Этнаграфічная вёска была пабудавана з аўтэнтычнага дрэва, зрубы з якога былі адмыслова перавезены ў Магілёў. Комплекс — месца працы рамесьнікаў і адпачынку наведвальнікаў.
"Сама канцэпцыя "Дранік-фэста" прадугледжвае, што ён мусіць адбывацца менавіта на этнахутры. Там мы гатуем дранікі на вогнішчах. Там збіраюцца майстры беларускіх рамёстваў. І музыкі зяжджаюцца менавіта на этнахутар. Там сама абстаноўка пасуе фэсту. 17 кастрычніка фэст правядзём. Летась першы фэст адбыўся менавіта ў гэты дзень. Усіх накормім дранікамі. Алкаголю ня будзе катэгарычна, як і летась — распавяла адна з арганізатараў мерапрыемства Алена Барысава.
"Мы былі на этнахутары пасля пажару. Страчаныя два будынкі, у якіх праводзіліся конкурсы. Разам з тым сама тэрыторыя этнаграфічнага комплексу не пацярпела. Выглядае прыдатнай для правядзеньня масавага мерапрыемства", — адзначыла Барысава.
"Дзякуем выратавальнікам, якія беражліва выконвалі сваю працу: і нічога ня зьнішчылі, і апэратыўна затушылі пажар. Адзінае, пакуль вядзецца сьледзтва, нельга разьбіраць пацярпелыя будынкі. Уласьнік этнхутару шакаваны здарэннем".
Дранік-фэст прыдумала суполка Цэнтар гарадзкіх ініцыятываў. Летась дранікамі паласаваліся некалькі тысяч наведнікаў сьвята нацыянальнай культуры. Прадстаўнікі грамадзкасьці назвалі Дранік-фэст падзеяй 2014 году.