Ніякай абнажонкі: Playboy будзе адпавядаць рэйтынгу PG-13

© Flickr / Chris & DianaВечеринка в стиле Playboy
Вечеринка в стиле Playboy - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Часопіс больш не будзе друкаваць фотаздымкаў аголеных дзяўчат.

МІНСК, 13 кас — Sputnik. Старонкі выдання будуць адпавядаць рэйтынгу PG-13, што азначае — выданьне не рэкамендавана дзецям да 13 гадоў, паведамляе выданне New York Times..

Згоду на падобнае новаўвядзенне даў заснавальнік часопіса Х'ю Хефнер. Паводле яго слоў, друкаваная версія выдання па-ранейшаму захавае выявы жанчын "правакацыйнага характару", аднак "малюнкаў" з цалкам аголенымі прадстаўніцамі прыгожага полу там больш не будзе. Абноўлены часопіс прадставяць ужо ў сакавіку наступнага года.

Гэта не апошняе новаўвядзенне, якое Playboy правядзе ў рамках свайго абнаўлення. Прадстаўнік выдання адзначае, што часопіс стане больш сучасным.

Выявы цалкам аголеных жанчын перасталі з'яўляцца на сайце часопіса са жніўня мінулага года. Гэта прывяло да таго, што сярэдні ўзрост чытачоў знізіўся з 47 да 30 гадоў, а колькасць наведвальнікаў сайта вырасла ў чатыры разы.

Руская версія часопіса выходзіць з 1995 года.

Стужка навiн
0