Калекцыя вопраткі з беларускім арнаментам ад Honar

Адзенне з беларускім характарам: HONAR прэзентаваў свежую калекцыю

631
Беларускі брэнд HONAR выпусціў новую калекцыю мужчынскай і жаночай вопраткі. Аснову лінейкі склалі беларускі арнамент і мінімалізм.

Ася Паплаўская, Sputnik.

У калекцыі заснавальнікі HONAR брэнда Павел Доўнар і Карына Адзесенка развілі ідэю, што з'явілася год таму падчас паказу на Беларускім тыдні моды: шыць сучаснае зручнае адзенне з нацыянальным характарам.

Магчымасць набывать стыльную вопратку з беларускім каларытам у беларускіх моднікаў з'явілася два гады таму. Менавіта тады Павел і Карына вырашылі, што суайчыннікам неабходныя рэчы для штодзённага жыцця, якія б нагадвалі, што яны беларусы. Усё пачалося з вышытых на кашулях арнаментах. Гэтая асаблівасць стала галоўнай фішкай брэнду.

У свежай калекцыі больш мужчынскай вопраткі: кашулі, пінжакі, штаны, саколкі. Але прысутнічае адзенне і для жанчын: сукенкі, кашулі ды штаны. У каментары для Sputnik Карына Адзесенка адзначыла, што мужчынскай вопраткі больш, чым жаночай, бо апошнюю каманда не так даўно выпускала.

Калекцыя вопраткі з беларускім арнаментам ад Honar
© Photo : Honar
Калекцыя вопраткі з беларускім арнаментам ад Honar

"Наогул гэта павінна была быць цалкам мужчынская лінейка, але падчас працы да нас прыйшло некалькі ідэй і мы дадалі ў калекцыю крыху жаночай вопраткі", — патлумачыла суразмоўца.

Стваральнікі брэнду адзначаюць, што лінейка павінна давесці беларусам, што ім ёсць чым ганарыцца.

"Наш брэнд рухаецца ў кірунку вытворчасці сучаснага беларускага адзення, якое можна насіць штодзень. Сёння мы выпускаем поўныя камплекты вопраткі, каб у чалавека не было праблем, што з чым спалучаць, штодзень насіць беларускае, сучаснае і стылёвае. Мы плануем пашыраць асартымент і не засяроджваць увагу толькі на арнаменце, але працаваць і над папулярызацыяй іншых элементаў строяў, што былі на тэрыторыі Беларусі. Праз сваю дзейнасць мы хочам, каб цікавасць да беларускага ўзрастала", — адзначае Павел Доўнар.

Для пашыву вопраткі выкарыстоўваюцца пераважна натуральныя матэрыялы: бавоўна, лён ды віскоза. Амаль на ўсіх мадэлях адзення прысутнічае беларускі арнамент, які размяшчаецца як у звыклых месцах, так і ў нестандартных, напрыклад, на гузіках ці локцевых латках. Пры выкарыстанні аўтэнтычных сімвалаў і стварэнні калекцыі аўтары кіраваліся далікатнасцю і мінімалізмам.

  • Калекцыя вопраткі з беларускім арнаментам ад Honar

1 / 8
© Photo : Honar
Калекцыя вопраткі з беларускім арнаментам ад Honar

Вопратка даступная любому беларусу. Дыяпазон коштаў на прадметы новай калекцыі — ад 500 тысяч да 1 400 тысяч. "У прынцыпе, што-небудзь можа сабе набыць любы беларус. У нас таксама шмат аксэсуараў, яны значна танней", — лічыць Карына Адзесенка. 

631
Тэги:
Нацыянальная культура, Культура, Стыль жыцця, Беларусь, Еўропа, Увесь свет

Стыль жыцця