сНежное шоу Славы Полунина на выступлении в Израиле

Ці здатныя беларусы да жартаў: першы Сomedy Battle у Мінску

53
(абноўлена 18:35 28.10.2015)
Першы Сomedy Battle распачнецца ў Мінску заўтра. Напярэдадні таго як беларусы возьмуцца актыўна жартаваць, Sputnik разабраўся з правіламі.

МІНСК, 28 кас — Sputnik. Гумарыстычнае спаборніцтва дазволіць лепшым жартаўнікам краіны не толькі выйграць грошы, але ж і трапіць у эфір TNT. Каб стаць удзельнікам, дастаткова было даслаць жарт рэдактару. Аўтары самых удалых жартаў былі запрошаны на прагляд, дзе іх ацэньвала прафесійнае журы.

Учора журы ацаніла першых выступоўцаў, сёння заканчваецца прэмадэрацыя жартаў, і ўжо заўтра беларусы прадставяць іх на першай вечарыне Сomedy Battle.

Жартаваць будуць не бескарысна, а з прагі да матэрыяльнай выгады. Спаборніцтва ў гумары прадугледжвае ганарарны фонд. За першае месца — 4,25 мільёнаў рублёў, за другое — 2,8 мільёнаў рублёў, за трэцяе — 1,2 мільёнаў рублёў. Той, хто атрымае гран-пры, зможа паўдзельнічаць у новым сезоне Comedy Battle.

53
Тэги:
Comedy Battle, Мінск, Беларусь
Каментары