Приложение Instagram в смартфоне

#Love самы папулярны хэштэг гэтага года

47
(абноўлена 16:27 08.12.2015)
Instagram падвёў вынікі года і назваў самы папулярны хэштэг і горад для сэлфі.

МІНСК, 8 сне — Sputnik. Хэштэг #Love прызналі самым папулярным у 2015 годзе, пра гэта заявілі стваральнікі фотахостынга Instagram ў сваім блогу. Дарэчы, такі "любоўны" хэштэг займае першы радок папулярнасці трэці год запар.

"Знаёмае дзеянне — націснуць двойчы на фота ці відэа, каб з'явілася сэрца, стала важным элементам камунікацыі паміж людзьмі. Ёсць людзі, якія нават ніколі не сустракаліся, але могуць даслаць "любоў" адно адному, проста двойчы націснуўшы на сэрца", — сцвярджае у сваім блогу амерыканскі фатограф і дызайнер Дэвід Швен.

Максімальную колькасць лайкаў у 2015 годзе сабраў здымак Кендал Джэннеру, сястры Кім Кардаш'ян — 3,2 мільёна. На другім месцы — Тэйлар Свіфт з букетам ад Канье Ўэста (мужа Кардаш'ян), на трэцім — таксама Тэйлар, але ўжо са сваім бойфрэндам Харысам.

Сярод гарадоў абсалютным лідэрам стаў Нью-Ёрк, другое месца заняў Парыж, трэцяе — Лондан, а Масква апынулася на чацвёртым месцы. Самыя папулярныя славутасці — Эйфелева вежа, Луўр, Чырвоная плошча.

47
Тэги:
фота, Instagram, Увесь свет

Стыль жыцця