Star wars

Сіла абудзілася: ноччу мы паглядзелі сёмыя “Зорныя войны”

149
(абноўлена 13:30 17.12.2015)
Калі горад засынае, абуджаецца сіла. Карэспандэнт Sputnik схадзіла на начны прэм’ерны паказ “Зорных войнаў” у кінатэатр “Кіеў” разам з фанатамі. Абяцаем – ніякіх спойлераў.

Алена Васільева, Sputnik

Супрацоўнікі кінатэатра "Кіеў" былі калі не шчаслівыя, дык задаволеныя — тры чвэрці квіткоў на начны сеанс "Зорных войнаў" разышліся так лёгка і нязмушана, нібы мінчукі толькі і шукалі, дзе б правесці ноч з серады на чацвер.

Бліжэй да поўначы карэспандэнт Sputnik была ўжо не надта і радая магчымасці адной з першых пабачыць адноўлены "Дыснеем" сусвет Джорджа Лукаса і чакала пачуць ля кінатэатра прадказальныя размовы кшталту "заўтра а дзявятай — на працу". Але ж вакол "Кіева", зікінутага далёка ад лініі метро, у паўцемры натоўп з амаль двухсот чалавек абмяркоўваў выключна, ці сапсуе "Дыснэй" франшызу.

Фанаты Звездных войн у кинотеатра Киев
© Sputnik Елена Васильева
Фанаты "Звездных войн" у кинотеатра "Киев"

"Квіткоў на прэм'еру ўжо даўно не дастаць, яны раскупленыя, здаецца, амаль ва ўсіх кінатэатрах горада, таму тыя, хто не паспеў іх набыць, радасна адазваліся на нашую прапанову паглядзець фільм уначы яшчэ да афіцыйнай прэм'еры", — распавялі Sputnik у кінатэатры.

Здавалася, з набліжэннем паказу (а той распачаўся ў 00:10), сіла абуджалася і ў кожным з прысутных — раз-пораз у натоўпе мільгацелі светавыя мячы, але ж нешмат.

Тутэйшыя прыхільнікі фільма казалі, што уніформы Дарта Вэйдера ў шафе не маюць ды ў сходках фандома не ўдзельнічаюць — маўляў, гэта для "зусім ужо фанатаў".

А мы што — мы проста прыйшлі ўначы, каб паглядзець, ці пастарэў Харрысан Форд.

Ночной показ Звездных войн
© Sputnik / Виктор Толочко
Ночной показ "Звездных войн"

Кажуць, з цэнтральнымі кінатэатрамі "Кіеву" канкураваць складана — гледачу прасцей дайсці да той жа "Беларусі" ці "Цэнтральнага", чым ехаць на непрадказальную вуліцу Кахоўскага, вось і ўзяліся за такія незвычайныя акцыі.

"Я вельмі задаволеная тым, як усё праходзіць. Прыемна назіраць — людзі прыйшлі кампаніяй, адпачылі, кавы выпілі перад паказам — і на фільм", — распавядае

супрацоўніца кінатэатра спадарыня Наталля.

"Мэтанакіравана не чыталі нічога, што пішуць пра фільм і нават не глядзелі трэйлеры — каб нічога не магло стаць спойлерам, каб атрымаць ад прагляду чыстыя эмоцыі", — распавядае кампанія студэнтаў.

"Проста люблю, люблю іх цалкам", — лаканічна і ўзрушана кажа хлопец у цішотцы "Star Wars" і бяжыць у залу, каб "не прапусціць трэйлеры".

Між тым некаторыя светлавыя мячы пачалі запальвацца, але ж, па шчырасці, іх было не надта шмат, футболак "Star Wars" — крыху болей, замест фетышыстаў ля кінатэатра сабраліся прыхільнікі франшызы як чыстага мастацтва.

Яны, мабыць, не без задавальнення маглі б зладзіць і урок фехтавання на мячах, але абмяжоўваліся кароткімі тэстамі адзін для аднога — "А на якой планеце рос Люк Скайуокер? Ды ты ж не сапраўдны фанат!"

"Мы ўжо не чакалі, што будзе сёмы эпізод. Ніхто не чакаў, і раптам Disney выкупіў Lucasfilm, аб'явіў пра трэцюю трылогію — гэта было неверагодна", — распавядае адзін з прыхільнікаў "Зорных войнаў" Улад.

Калі па экране папаўзлі тытры "У адной далёкай-далёкай галактыцы…" і загучаў пазнавальны саундтрэк, зал ціхенька застагнаў.

Другі раз глядач дазволіў сабе прамовіць слова, калі на экране з'явіўся крыху састарэлы выканаўца ролі кантрабандыста Хана Сола. "Такі ўжо немалады…", — ціхенька працягнула прыхільніца Star Wars на суседнім крэсле.

Фанаты Звездный войн на премьере в Гватемале, 16 декабря
© REUTERS / Jorge Dan Lopez
Фанаты "Звездный войн" на премьере в Гватемале, 16 декабря

Больш да канца фільма глядач не гаварыў, і толькі напрыканцы адарыў вялікі белы экран, які вярнуў яму сусвет Джорджа Лукаса, гарачымі апладысментамі.

"Ну, ну "Дыснэй" нармальна так з касцюмамі папрацаваў!" — задаволена выказваліся гледачы пасля прэм'еры.

Іншыя моўчкі заставаліся сядзець на крэслах, намагаючыся зразумець, што толькі што адбылося на экране і як жыць з гэтымі новымі ведамі ў чаканні, калі цуд павернецца зноў у выглядзе восьмай частцы.

Сёння "Зорныя войны" будуць паказваць ва ўсіх кінатэатрах горада. Сусветная прэм'ера фільма адбылася 14 снежня 2015 года ў Лос-Анджэлесе, 15 снежня фільм ўпершыню паказалі еўрапейскаму гледачу — у Лондане. Выхад фільма ў пракат адбыўся 16 снежня, у ЗША фільм выйдзе на экраны 18 снежня, у Расіі — 17.

149
Тэги:
Star Wars, Зорныя войны (фільм), кінематограф, Кінаіндустрыя, Стыль жыцця, Кіно, Стыль жыцця і адпачынак, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Прэм'ера "Зорных войнаў" у Мінску (7)

Пенсіянерка з Чэлябінска трапіла на сайт італьянскага Vogue - відэа

21
(абноўлена 19:36 14.04.2021)
83-гадовая жанчына зусім не планавала станавіцца мадэллю і вельмі здзівілася, калі даведалася, што яе партрэт з'явіўся на сайце выдання. Глядзіце на відэа, як пенсіянерцы атрымалася патрапіць у электронную версію Vogue.

Жыхарка пасёлка Краснагорскі Чэлябінскай вобласці Лідзія Тучкова ва ўзросце 83 гадоў трапіла ў электронную версію моднага часопіса Vogue пасля сямейнай фотасесіі, прымеркаванай да 8 сакавіка.

Падчас яе пажылая жанчына расчулілася, а фатограф Аляксандра Саматава вырашыла падтрымаць яе.

"Яна ў гэтай сукенцы, завушніцы, жэмчуг, заколачкі. Плакала яна яшчэ. Сунімалі яе. Я ёй казала: "Лідзія Канстанцінаўна, не хвалюйцеся, у вас яшчэ ўсё жыццё наперадзе. Такая фатаграфія атрымалася, таму што Лідзія Канстанцінаўна такая проста... Ад яе святло нейкае, здаецца, выпраменьваецца. Такая добрая душэўная бабуля проста наогул. Калі сфатаграфавала, адразу гляджу, думаю: "Гэтая фатаграфія дакладна павінна ў Vogue патрапіць", - распавяла Саматава.

У выніку загружаны на сайт Vogue фотаздымак ухвалілі мадэратары і апублікавалі на італьянскім сайце часопіса. Пенсіянерка зусім не планавала станавіцца мадэллю і здзівілася, калі даведалася, што яе партрэт з'явіўся на сайце выдання.

Лідзія Канстанцінаўна выказала шчырае здзіўленне, калі яе параўналі з модніцай. "Я нават не ўмею моднічаць. Я просты чалавек", - сказала яна.

Усё жыццё жанчына працавала ў бібліятэцы, а ў канцы мінулага года цяжка перахварэла на каронавірус. "Мы, вядома, узрадаваліся, і шок быў трошачкі. Так, гэта не ўнікальная сітуацыя, таму што Vogue публікуе перыядычна працы рускіх фатографаў, але наша ж бабуля, для нас унікальная таму сітуацыя", - прызналася ўнучка Тучковай Яўгенія Чэрнікава.

Чытайце таксама:

21
Тэги:
партрэт, мадэль, Жанчыны, відэа, Vogue, сайт, Чэлябінск, пенсіянерка
У Швейцарыі адчаканілі самую маленькую ў свеце залатую манету

Швейцарская манета з партрэтам Эйнштэйна прызнана самай маленькай у свеце

12
(абноўлена 19:03 13.04.2021)
Мініяцюрную манету выпусцілі ў 2020 годзе, яе дыяметр - усяго 2,96 міліметра, а вага - 0,063 грама.

МІНСК, 14 кра – Sputnik. Складальнікі Кнігі рэкордаў Гінеса прызналі самай маленькай швейцарскую залатую манету з партрэтам фізіка Альберта Эйнштэйна, паведаміў манетны двор краіны.

Манету выпусцілі ў 2020 годзе, яе дыяметр - усяго 2,96 міліметра, а вага - 0,063 грама.

"Кніга рэкордаў Гінеса прызнала залатую манету ў ¼ франка самай маленькай памятнай манетай у свеце. Нягледзячы на ​​свае мініяцюрныя памеры, аверс і рэверс манеты адчаканены машынным спосабам", - гаворыцца ў паведамленні.

На яе аверсе акрамя партрэта фізіка паказаны год выпуску, на рэверсе - намінал, швейцарскі крыж і назва канфедэрацыі.

Для гэтай манеты зрабілі спецыяльную ўпакоўку - з павелічальнымі шклом і лямпай. Усяго яе выпусцілі 999 асобнікаў, якія калекцыянеры адразу ж раскупілі.

Чытайце таксама:

12
Тэги:
Швейцарыя, Альберт Эйнштэйн, партрэт, манеты
Праасвяшчэнны Круціцкі і Каломенскі, Патрыяршы намеснік Маскоўскай мітраполіі Павел

Экс-кіраўніка БПЦ мітрапаліта Паўла перавялі на новую работу

17
(абноўлена 09:53 17.04.2021)
Мітрапаліт Павел абраны пераемнікам мітрапаліта Ювеналія, які нязменна кіраваў маскоўскімі прыходамі амаль 44 гады.

МІНСК, 18 кра – Sputnik. Новым кіраўніком падмаскоўных парафій стане былы кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Павел (Панамароў), дадзенае рашэнне было прынята Святым Сінодам Рускай праваслаўнай царквы.

У жніўні мінулага года мітрапаліт Павел быў адпраўлены на кубанскую кафедру, а на яго месца быў прызначаны епіскап Веніямін.

Рашэннем Святога Сінода ад 25 жніўня 2020 года мітрапаліт Павел быў вызвалены ад пасады Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, з выказваннем падзякі за панесеныя працы, і прызначаны мітрапалітам Кацярынадарскім і Кубанскім, кіраўніком Кубанскай мітраполіі.

А рашэннем Святога Сінода ад 15 красавіка 2021 года мітрапаліт Павел прызначаны Праасвяшчэнным Круціцкім і Каломенскім, Патрыяршым намеснікам Маскоўскай мітраполіі, пастаянным членам Святога Сінода, з вызваленнем ад кіравання Кацярынадарскай епархіяй.

Такім чынам, ён абраны пераемнікам мітрапаліта Ювеналія (Паяркава), які напярэдадні па асабістай просьбе быў адпраўлены на супакой у сувязі з узростам і станам здароўя. Падмаскоўнымі прыходамі ён кіраваў амаль 44 гады і да гэтага часу быў найстарэйшым з правячых архірэяў РПЦ.

Мітрапаліт Павел на пасаду кіраўніка БПЦ быў прызначаны 25 снежня 2013 года пасля таго, як мітрапаліт Філарэт, які кіраваў БПЦ больш за 20 гадоў, пайшоў на пенсію па ўзросце.

Першы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт памёр 12 студзеня 2021 года на 86-м годзе жыцця. Сінод БПЦ прыняў рашэнне аб увекавечанні яго памяці, для гэтага створана спецыяльная Мемарыяльная камісія. Яе ўзначаліў архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый.

Чытайце таксама:

17
Тэги:
работа, Мітрапаліт Павел, мітрапаліт, БПЦ, экс-кіраўнік