Дыск серыяла Сябры

Моніка і Чэндлер з серыяла “Сябры” цяпер пара

61
Мары дзяцінства збываюцца: Моніка і Чэндлер аб’явілі, што яны сустракаюцца.

МІНСК, 18 сне — Sputnik. Кортні Кокс і Мэттью Пэры, якія выконвалі ролі Монікі Геллер і Чендлер Бінга у серыяле "Сябры", пачалі сустракацца, паведамляе таблоід Star. Ну вось, здаецца, дзіцячая мара збываецца.

Па чутках, Кокс адмяніла вяселле са сваім жаніхом Джоні МакДэйдам. Таблоід спасылаецца на ананімную крыніцу, таму саюз Кокс і Пэры можа насамрэч быць выдумкай, дадае Woman's Day.

Акцёры здымаліся ў "Сябрах" з 1994-га па 2004 год. Па сюжэце іх героі, Моніка і Чендлер, спачатку былі проста сябрамі, а потым ажаніліся.

61
Тэги:
Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, Увесь свет
Каментары