Пользователь за компьютером

Стваральнікі гульні Battlefield 4 зашыфравалі ключ на беларускай мове

65
(абноўлена 16:00 26.12.2015)
Для таго каб прайсці квэст у сусветна вядомай сеткавай гульні, трэба валодаць ведамі беларускага і азбукі Морзэ.

МІНСК, 26 сне — Sputnik. Разгадку ключа да аднаго з квэстаў выклаў на YouTube амерыканскі геймер пад нікам jackfrags.

Пасланне-"пісанка" (разнавіднасць сакрэту, які пакідаюць стваральнікі ў гульні, фільме або праграмным забеспячэнні), не толькі напісана на беларускай мове, але і зашыфравана азбукай Морзэ. Расшыфраваны гульцом ключ выглядае наступным чынам: "Ты сумаваў па мне? Поспехаў".

У відэа геймер пераадольваючы заданні, усё дэталёва апісвае. Ён заўважыў амаль нябачны контур чэрапа на адным з драўляных слупоў. Калі доўга прастаяць каля кітайскай лямпы, яна пачне міргаць і перадаваць ключ на беларускай мове.

Карыстальнікі reddit.com задаюцца пытаннем, ці можна самастойна расшыфраваць пасланне, напісанае на мове, "на якой размаўляюць тры мільёны чалавек" і дапускаюць, што распрацоўшчыкі маглі свядома адкрыць інфармацыю ў Інтэрнэце.

65
Каментары