Milan Fashion Week

Беларуска трапіла ў японскі Vogue

127
(абноўлена 12:43 05.01.2016)
Беларуская мадэль Марына Лінчук выклала ў “Інстаграм” фотаздымкі са сваёй фотасесіі для Vogue Japan.

МІНСК, 5 сту — Sputnik. Беларуская топ-мадэль Марына Лінчук знялася для лютаўскага выпуску Vogue Japan, пра гэта мадэль паведаміла на сваёй старонцы "Вконтакте". Тэматыка зімовай фотасесіі — "Цеплыня сонца пустыні".

"Аўтарам фотасесіі выступіў італьянскі модны фатограф Джампаоло Сгура", — распавяла Лінчук.

Фатограф вядомы сваімі здымкамі для Vogue розных краінаў, у тым ліку — Бразіліі, Іспаніі, Японіі, Карэі. Сама мадэль ужо брала ўдзел у здымках для Vogue не аднойчы. Сярод мадэльных перамогаў — Vogue Mexico, Vogue Japan, Vogue Spain, Vogue Russia, Vogue Portugal, Vogue Italia, Vogue Turkey, Vogue Germany.

У трынаццацігадовым узросце Лінчук прыйшла на кастынг у Нацыянальную школу прыгажосці разам з сяброўкаў. У 15 гадоў яна пераехала з Мінска ў Маскву, дзе пазнаёмілася з прадстаўніком агенцтва IQ Models. Упершыню дзяўчына выйшла на подыум на паказе NinaDonis.

Марына Лінчук для Vogue Japan
Марына Лінчук для Vogue Japan

Лінчук стала тварам рэкламных кампаній Benetton, DSquared, Escada, Versace, Donna Karan, Dior, Gap, Kenneth Cole, Max Mara і шматлікіх іншых. Здымалася для амерыканскага, італьянскага, партугальскага і расійскага Vogue. У 2008 годзе яна з'явілася на Victoria's Secret Fashion Show.

У 2008 годзе мадэль была адзначаная адразу некалькімі сусветнымі фэшн-брэндамі. Спачатку яна з'явілася ў рэкламе Dolce&Gabbana, дзе разам з Кэтрын Макніл склала кампанію Клаўдзіі Шыфер.

Беларуска Марына Лінчук для Vogue Japan
Беларуска Марына Лінчук для Vogue Japan

Карпарацыя Gap залічыла Марыну Лінчук у касту знакамітасцей-ідалаў.

127
Тэги:
Мадэльны бізнес, Мода, Марына Лінчук, Японія, Беларусь
Блогер разыграў дзяўчыну ў ванне з фарбавальнікам

Блогер разыграў дзяўчыну ў ванне з фарбавальнікам і шакаваў падпісчыкаў

6
(абноўлена 17:14 04.09.2020)
Дзяўчына пачала прымаць ванну, і ўжо праз некалькі хвілін блогер пачуў яе крыкі.

YouTube-блогер Крыстэн Хэнбі апублікаваў пранк, у якім разыграў сваю дзяўчыну Джэсмін, наліўшы ў ванну пену разам з фарбавальнікам для тканіны, аднак падпісчыкаў абурыў яго ўчынак. Відэа ён апублікаваў у Instagram.

Дзяўчына пачала прымаць ванну, і ўжо праз некалькі хвілін блогер пачуў яе крыкі. Пасля гэтага яна выйшла з ваннай у ручніку, і стала ясна, што яе рукі і ногі цалкам пасінелі.

Сам Хэнбі смяяўся над ёй, называючы "самым злым смурфам ў свеце".

Адзін з карыстальнікаў Twitter падзяліўся гэтым відэа ў сябе на старонцы, падкрэсліўшы, што не лічыць учынак пранкера смешным, і ў гэтага меркавання знайшлося шмат прыхільнікаў.

"Гэта літаральна магло забіць яе. Недапушчальна, каб фарбавальнік для тканіны кантактаваў з геніталіямі, вачыма або ротам. Гэта вельмі небяспечна. Ёй трэба звярнуцца да лекара, паколькі гэта можа сур'ёзна нашкодзіць яе здароўю", - адзначыў адзін з карыстальнікаў.

Некаторыя з падпісантаў абвінавацілі Хэнбі ў адсутнасці элементарнай павагі да дзяўчыны.

"Што яна яму зрабіла? Такія рэчы звычайна робяцца ў адплату за нешта, ніхто не робіць такіх розыгрышаў проста так", - пацікавіліся ў каментарах.

Але знайшліся і тыя, хто вырашыў заступіцца за пранкера. "Я думаю, многія з дзяўчат, якія асуджаюць гэта відэа, кпілі б, калі б такая доля спасцігла хлопца", - адзначыў адзін з каментатараў.

6
Пятровіца - 2018

Чым нашы продкі замянялі мяса на талерцы?

232
(абноўлена 08:52 29.08.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра "грыбныя забабоны" і раскрывае сакрэты прыгатавання народных страў з баравікоў.

Для беларусаў збор грыбоў заўсёды быў нечым асаблівым і крыху чароўным. Прырода грыбоў, іх атрутнасць, галюцынагеннасць і лекавыя ўласцівасці цікавілі і прыцягвалі да сябе ўвагу.

Самым каштоўным у грыбным асяроддзі лічыцца баравік. Яшчэ ў ХVІ стагоддзі вадзянымі выцяжкамі з пладовых цел баравікоў, атрыманымі з дапамогай шкляных перагонных апаратаў, лячылі незагойныя раны пры абмарожанні, хваробах скуры, а густым булёнам з гэтых грыбоў паілі хворых, каб палепшыць апетыт.

Белый гриб
© Sputnik / Владимир Федоренко
Баравік

Паважлівае стаўленне да гэтага грыба можна прасачыць  і па народных назвах, якімі надзялілі яго ў розных кутках Беларусі: "добры", "праўдзівы", "справядлівы", "шчыры", "харошы", "сапраўдны", "просты". Або інакш — "баравік", "дабрак", "праўдзівік". Пладаносіць баравік з пачатку чэрвеня, а калі-небудзь і ў маі, па кастрычнік і таму  мае назвы, якія адлюстроўваюць час яго з'яўлення: "вяснянка", "майскі грыб", "юр'евік", "мікольнік", "ушэсны грыб", "каласавік", "верасовік" і многія іншыя.

Свае назвы прыдумлялі і для таго, каб паказаць узрост і якасць пладовага цела. Напрыклад, старое буйное пладовае цела называюць "баршчовік" або "жаўтляк", а зусім сапсаваны гнілы грыб — "роспаднем", "сявуном", "грыбабнём", "махлаком". І толькі выключна маладое пладовае цела называюць "белым грыбам".

Народныя прыкметы пра баравікі

Нашы продкі лічылі, што ў лесе з грыбамі неабходна паважліва размаўляць, каб не пайсці дадому з пустым кошыкам. На Любаншчыне, напрыклад, існавала прыкмета, па якой, заходзячы ў лес, трэба было перахрысціцца і прамовіць: "Грыбок, грыбок, пакажы мне свой лабок".

Грибы
© Sputnik Людмила Янковская
Баравікі і падасінавікі ў кошыку

Вядома, што зацятыя грыбнікі, як і рыбакі і паляўнічыя, маюць шэраг сваіх прыкмет і забабонаў. Так, пытацца ў чалавека, які выйшаў з лесу з поўным кошыкам, дзе ён збіраў грыбы, было дарэмнай справай, бо ён абавязкова адпраўляў у адваротны бок ад сваіх запаветных мясцін. Рабілі так не ад злосці, а ад пераканання, што грыбы могуць пакрыўдзіцца і будуць хавацца ад зборшчыка наступным разам. Дзяліліся грыбнымі сакрэтамі толькі са сваякамі і добрымі людзмі, да якіх ставіліся з даверам.

У народзе існаваў яшчэ цэлы спіс прыкмет, звязаных з баравікамі, і вось толькі некаторыя з іх:

  • Як зацвіце зямля — тады баравікі будуць расці;
  • Каб дождж, туман, каб парыла — то будуць грыбы;
  • Грыбавік (дробны дождж) пайшоў — і грыбы будуць;
  • Расавікі — праўдзівыя грыбы (баравікі) растуць, як красуе жыта. Яны такія, як і асеннія, толькі меньшыя;
  • Стары грыб (баравік) зверху чорны, а з-пад нізу жоўты;
  • Ліповы грыб (баравік) ці верасовы грыб (баравік) — малады ён, усё роўна белы, а як стараваты стане, то жаўтаваты пад дном, гэта ўжо трэці сорт;
  • Дзе мухаморы, там і баравікі.

Лепшы заменнік мяса

Беларуская грыбная кулінарыя вельмі багатая на разнастайныя стравы з грыбоў і спосабы іх нарыхтоўкі. Пачатак грыбнога сезону быў заўсёды доўгачаканым, паколькі грыбы вельмі часта замянялі мяса. Народныя кухары так і казалі: "Не кідай мяса, бо грыб — лепшая закраса", "Добры казляк лепшы за любое мяса".

У кожнай добрай гаспадынькі заўсёды былі і ёсць свае рэцэпты нарыхтоўкі грыбоў. Прапаную ўнесці ў кулінарную скарбонку некалькі старадаўніх рэцэптаў з "Першай беларускай кулінарнай кнігі" Вінцэнты Завадскай.

Дасканалы спосаб салення баравікоў

Маладыя баравікі пачысціць, адрэзаць карэнчыкі, укінуць у кіпень і трымаць на агні, пакуль не з'явіцца белая пена. Пасля гэтага неабходна выняць грыбы з рондаля (каструля  з ручкай — Sputnik), пакласці на абрус і трымаць так, пакуль яны цалкам не астынуць.

Пакуль грыбы астываюць, трэба дробна стаўчы соль, а пасля складаць баравікі слаямі, перасыпаючы кожны соллю. Зверху грыбы трэба прыціснуць дошчачкай, на якую пакласці камень. Не абавязкова накладаць поўны слоік адразу, можна дадаваць па 10-20 грыбоў, толькі трэба сачыць, каб былі добра прыціснутыя і плавалі ў расоле.

Як можна выкарыстоўваць такія грыбы?

1-ы спосаб: грыбы прамыць некалькі разоў, закіпяціць у каструлі малако, дадаць у яго грыбы і трымаць на агні, пакуль малако не закіпіць другі раз. Пасля гэтага грыбы трэба выняць і гатаваць у масле або тушыць у смятане як свежыя.

2-і спосаб: грыбы замачыць у вадзе на ноч і некалькі разоў змяніць яе. Назаўтра зварыць грыбы, калі з'явіцца смецце, адцадзіць, папаласнуць, укласці масла або смятану і тушыць. Для паху можна дадаць сталовую лыжку стоўчаных у парашок сушаных баравікоў.

Свежыя баравікі ў сметанковым масле

Крэпкія, маладыя баравікі пачысціць, памыць і насуха абцерці. Распусціць у каструльцы масла, укласці ў яе столькі грыбоў, каб яны былі пакрыты маслам, падсмажыць да паўгатовасці, выкласці на талерку, а ў тое самае масла зноў укласці сырыя грыбы і так рабіць, пакуль усе грыбы не будуць падсмажаныя.

Калі грыбы астынуць, перакласці ў невялікія шкляныя слоікі, кожны слой паліваючы свежым маслам. Калі слоікі запоўняцца, іх трэба заліць маслам, а праз некалькі гадзін закаркаваць. Перад ужываннем іх можна пратушыць у тым жа масле.

232
Тэги:
Народныя традыцыі, Нацыянальная кухня, Ларыса Мятлеўская, Беларусь
Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
По теме
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
Табакерка на абед, або Як гатаваць порхаўкі
Звыклыя рэчы па-беларуску: назвы грыбоў

Альтэрнатыўная інаўгурацыя: як прайшла акцыя салідарнасці ў Мінску

0
(абноўлена 07:47 28.09.2020)
Удзельнікі пратэстнай акцыі прайшлі маршам па праспектах і вуліцах Мінска, МУС паведамляе аб двухстах затрыманнях. Глядзіце на відэа, як праходзіў марш апазіцыі ў гонар альтэрнатыўнай інаўгурацыі.

Праціўнікі прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі прайшлі маршам па вуліцах і праспектах Мінска, святкуючы "альтэрнатыўную інаўгурацыю".

Афіцыйная інаўгурацыя прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі прайшла ў Палацы незалежнасці ў сераду, 23 верасня.

Цырымонія не была анансаваная прэс-службай кіраўніка дзяржавы. Увечары таго ж дня ў Мінску прайшлі пратэсты супраць інаўгурацыі Лукашэнкі, якія працягнуліся ў выхадныя дні.

Некаторыя ўдзельнікі акцыі ўзялі з сабой партрэт экс-кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, іншыя вырашылі зрабіць ужо традыцыйнае шэсце касцюміраваным і надзелі кароны.

Акцыя пачалася непадалёк ад станцыі метро "Няміга", адкуль удзельнікі адправіліся да стэлы "Мінск - горад-герой".

Праваахоўнікі папярэдзілі мітынгоўцаў аб тым, што мерапрыемства не ўзгоднена. Калоны дэманстрантаў праз некаторы час рушылі па праспекце Машэрава ў бок праспекта Незалежнасці. Прыкладна да сямі гадзін вечара ўдзельнікі акцыі дайшлі да станцыі метро "Уручча".

МУС паведамляе аб парадку 200 затрыманняў падчас акцый пратэсту па ўсёй Беларусі.

Глядзіце на відэа, як у сталіцы праводзілі "народную інаўгурацыю".

0
Тэги:
акцыі пратэстаў, Апазіцыя, Беларусь
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі