МІНСК, 5 сту — Sputnik. Студыя PRAS.by прапануе прыгатаваць да каляднага стала ўласна беларускі дэсерт — жэле "Беларусь".
"Жэле Беларусь складаецца з двух колераў — традыцыйных для беларускай зямлі цнатліва-белага і рубінава-чырвонага. На смак дорыць пазнавальныя ноткі крэмавага пудзінга, якім ласавалася нашая шляхта яшчэ ў XVI стагоддзі, і выразную горыч журавін — сімвал крывіцкіх балот. Мае аксамітную паверхню зрэза і пяшчотную душу", — распавядаюць аўтары рэцэпту.
Гатаваць жэле раяць у добрым настроі, каб ласунак не страціў патрыятычных асаблівасцяў. Стваральнікі раяць запрасіць сяброў на калядныя і навагоднія вечары з гарбатай альбо глінтвейнам, пад зоркай выкшталцонага дэсерту, у якім зліліся вытанчанае шляхецтва нашага гонару і стрыманая музыка беларускай прыроды.
"Васільковая гарбата разам з дэсертам «жэле «Беларусь» пад эпічную гульню «1514» заснаваную на нашай слыннай гісторыі, падвышаюць колькасць патрыятычных ферамонаў у паветры ў 103 разы, што можа прыводзіць да жадання пагаманіць па-беларуску, альбо заліць сэлфі з хэштэгам #жэлебеларусь", — дадаюць стваральнікі ласунка для патрыятычна арыентаваных гурманаў.
Рэцэпт
Жэле "Беларусь"? Жэле!
У кнізе мноства рэкордаў, звязаных з канструктарам "Лего". Са знакамітых "цаглінак" будавалі і сусветныя славутасці, і шматкватэрныя домікі, і нават вулей, які прызналі ня цацачныя, а сапраўдныя пчолы.
У Чэхіі сабралі самае вялікае кола агляду - дыяметрам больш, чым тры метра! Ёсць і яшчэ большыя па памеры працы: напрыклад, цэлы трэйлер, а ў ім - вадаправод, халадзільнік.
А можна нават нічога не збіраць - проста раскідаць кубікі і спаборнічаць у тым, хто здолее даўжэй усіх хадзіць па іх.
З канструктара можна сабраць нават сапраўдны Нотр-Дам, прычым з уражлівымі памерамі - 2,72 на 3,78 метры.
Глядзіце таксама:
Да прыкладу, бізнесмен Хуршэд тура з Таджыкістана "раскруціўся" на лекавай траве - гармалу (яшчэ адна назва - магільнік), нягледзячы на тое, што яна лічыцца атрутнай, у Цэнтральнай Азіі заўсёды выкарыстоўвалі ў якасці антысептыку.
Хуршэд вырашыў спрасоўваць гармалу і пачаў прадаваць яе ў брыкетах. І ад заказчыкаў няма адбою - траву нават адпраўляюць на экспарт.
А вось грузінскія стартаперы пайшлі іншым шляхам - арганізавалі спартзалу пад адкрытым небам. Аўтарам ідэі стаў чэмпіён па змешаных адзінаборствах Лаша Раінішвілі. Бо ўсе спартзалы ў краіне зачыненыя, падтрымліваць прыхільнікаў ЗЛЖ вырашылі вось такім спосабам. Увесь інвентар баец прывозіць на машыне і раскладвае на вуліцы.
Бізнесмены з Кыргызстана хутка пераключыліся на анлайн - арганізавалі кансультацыі і нават спартыўныя трэніроўкі. Фатографы таксама выходзяць з сітуацыі - праз спецыяльныя праграмы або прыкладанні падбіраюць для сваіх мадэляў розныя фоны.
Што яшчэ прыдумалі для таго, каб выратаваць свой бізнес у няпросты час пандэміі - глядзіце на відэа.
Глядзіце таксама:
Абноўлена: актуальна з 2 снежня 2020 года.
25 сакавіка Саўмін прыняў пастанову №171, паводле якой асобы, якія прыбылі з краін з зарэгістраванымі выпадкамі COVID-19, павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі 14 каляндарных дзён (з кастрычніка - 10 дзён). Спіс перыядычна абнаўляецца: беларускае Міністэрства аховы здароўя альбо выключае пэўныя краіны з абмежавальнага спісу, альбо дадае іх зноў.
З 3 лістапада пачынае дзейнічаць новая рэдакцыя пераліку краін "чырвонай зоны", пад абмежаванні трапляюць прыбылі з 138 дзяржаў.
З 3 снежня ў пералік уключаны 8 краін:
У інфаграфіцы Sputnik - карта і спіс краін, па прыездзе з якіх у Беларусь неабходна знаходзіцца ў самаізаляцыі 10 дзён, а таксама краін, на якія прыбылі з якіх гэтыя абмежаванні не распаўсюджваюцца.