Варожбы на святкі

Калядныя варожбы: як пра лёс даведваліся нашыя продкі

459
(абноўлена 23:13 14.01.2016)
Варажыць прынята з 6 па 19 студзеня – то бок з Раства па Вадохрышча.

Сяргей Сірын, Sputnik.

Святочныя варожбы — рэч папулярная і ў 21-м стагоддзі: мноства дзяўчат спрабуюць даведацца пра сваю будучыню ў якасці жонцы, хлопцы варожаць на поспех і таксама сваю нарочаную, маці — пра лёс сваіх дзяцей і гэтак далей.

Sputnik сабраў класічныя спосабы варажэння на святкі — магчыма, і вы пры іх дапамозе даведаецеся пра сваю будучыню.

Варажба на воску

Вядома, для гэтай варажбы прынята выкарыстоўваць васковыя свечкі, але сучасныя прадракальніцы сцвярджаюць: сыдуць і парафінавыя. Галоўнае — каб яны былі белага колеру. Для варажэння вам трэба расплавіць гэтую свечку і ўліць у ёмістасць з халоднай вадой. А потым уважліва глядзіце, на якую фігуру будзе падобны застылы воск. Скажам, калі воск будзе падобны на дом — то вас чакае нейкае новае гаспадарка. У форме пярсцёнка або свечкі — да вяселля. Фігуры падобныя на дрэвы кажуць пра хуткае шчасце, а вось калі воск апусціцца на дно вады ў форме "бліна", то гэта прадракае доўгае дзявоцтва.

Гадание на воске
© Sputnik / Виктор Толочко
Гадание на воске

Горш за ўсё — нічога не ўбачыць у васковай фігуры: "клякса" прадракае доўгія няшчасці. Так што глядзіце больш уважліва!

Варажба па валасах

Роўна апоўначы трэба ўзяць міску з вадой, туды дадаць па дробцы попелу, цукру і солі, змяшаць. Потым у ваду трэба кінуць два воласа: свой і каханага чалавека. Міску трэба пакінуць да раніцы. Калі вы назаўтра выявіце, што валасы перапляліся паміж сабой — сумеснае шчасце не за гарамі, а калі валасы на адлегласці — вас чакае расстанне. Дрэнна, калі адзін валасоў патануў — гэта абяцае гора і цяжкую хваробу яго ўладальніку.

Убачыць нарачонага (-ую) у кольцы

Для гэтай варажбы вам спатрэбіцца пярсцёнак — можна ўзяць у сваіх бацькоў ці іншых сваякоў. Потым вам трэба ўзяць шклянку, наліць у яе вады і асцярожна апусціць на дно пярсцёнак. Ну і глядзіце ў самы цэнтр — кажуць, калі доўга глядзець, то можна ўбачыць свайго нарачонага (або нарочаную).

Гадание по кольцу
© Sputnik / Сергей Венявский
Гадание по кольцу

Варажба па кнізе

Папулярная і сёння забава: загадваць нумар старонкі і радка ў кнізе, а потым прачытанае там лічыць за прадказанне. Толькі нашыя продкі рабілі гэта куды больш сур'ёзна і ставіліся з вялікім піетэтам: да прыкладу, варажыць было прынята на Псалтыр, а за ўказанне будучага лічылі не толькі загаданны радок, але і ўвесь сэнсавы кавалак напісанага. Таксама некаторыя крыніцы паказваюць на неабходнасць таго, каб кніга была старая — і чым старэй, тым лепш.

Варажба па снезе

У ноч напярэдадні Хрышчэння (з 18 на 19 студзеня) трэба выйсці на вуліцу і ўзяць жменю снегу, прынесці яе дадому, змясціць у якую-небудзь ёмістасць і легчы спаць. Назаўтра трэба ўважліва паглядзець на адталую ваду: калі яна будзе чыстая — год будзе добрым. Калі ж трапяцца парушынкі — будуць клопаты. Але калі раптам у снезе знойдзецца і нейкае буйное смецце — чакайце бяду.

Меркаванне экспертаў

Прадказальніца, якая праставілася імем Серафіма, пагадзілася адказаць на пытанне Sputnik аб будучых калядных варожбах.

"У варожбах ў гэтыя дні няма нічога дрэннага! Галоўнае быць асцярожным, выконваць цішыню ў пакоі і не адцягвацца на іншыя рэчы. Таму я кажу вам: можаце спакойна гадаць самі", — супакоіла прадракальніца.

Аднак прадказальніца папярэдзіла, што "ўсе гэтыя хатнія чары і іншае з інтэрнэту могуць прынесці вам больш шкоды, чым карысці. Тут ужо дакладна нікому не варта лезці — хай вядзьмарствам займаюцца тыя, хто ўмее".

459
Тэги:
Каляды, Калядкі, Святочныя варожбы, Характэрныя факты, Стыль жыцця, Увесь свет
Тэмы:
Каляды на Беларусі (6)

Пуцін натхніў мастачку стварыць палатно з зубоў - відэа

18
(абноўлена 14:09 08.06.2021)
Уфімская мастачка Яўгенія Хайбуліна стварыла партрэт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з зубоў. Глядзіце на відэа, як ішла праца над незвычайным палатном.

Жыхарка Уфы змайстравала незвычайны партрэт Пуціна. На стварэнне незвычайнай кампазіцыі дзяўчыну натхніў адказ прэзідэнта Расіі тым, хто замахваецца на цэласнасць краіны.

"Вось усе нас хочуць дзесьці ўкусіць або чагосьці ад нас адкусіць, але яны павінны ведаць, тыя, хто збіраюцца гэта зрабіць, што мы зубы выб'ем усім так, каб яны не змаглі кусацца. Гэта відавочна", - сказаў прэзідэнт падчас пасяджэння арганізацыйнага камітэта "Перамога" 20 траўня.

Усяго на малюнак мастачцы спатрэбілася 500 зубоў і пяць гадзін. Матэрыял для партрэта Яўгенія запазычыла ў мясцовай стаматалогіі.

Нестандартным мастацтвам дзяўчына захапілася пяць гадоў таму. Карціны рабіла з мукі, бліскавак і нават смецця. Каб часовыя партрэты "пражылі" даўжэй, Яўгенія выстаўляе іх на продаж. На электронным рэсурсе карціны знаходзяць, па словах Хайбулінай, не толькі вечнае існаванне, але і прыносяць прыбытак.

Атрыманыя грошы з партрэта прэзідэнта мастачка плануе накіраваць на дабрачынныя праекты Сібіры.

Глядзіце таксама:

18
Тэги:
відэа, зуб, палатно, мастачка, Уладзімір Пуцін

Кошка стала мадэллю рэкламы аўтамабіляў - відэа

9
(абноўлена 09:31 08.06.2021)
Кітайская кошка афіцыйна працуе мадэллю і зарабляе за кожную рэкламу да 1500 долараў. Хатняй гадаванцы робяць грым і выдаюць спецыяльныя касцюмы, а яна прафесійна пазіруе для фота. Глядзіце на відэа, як жывёле атрымоўваецца зарабляць больш за людзей.

Кошка вырабляе фурор на прэзентацыях у гандлёвых цэнтрах: яна цалкам прафесійна пазіруе для фота на капоце машыны, чым прыкоўвае ўвагу гасцей.

Да паказаў Мао Мао рыхтуецца як сапраўдная мадэль. Ёй выдаюць адмысловы касцюм, і яна цярпліва сядзіць у грымёрным крэсле перад шоу. За адзін паказ ёй плацяць больш, чым большасці людзей - ад 600 да 1500 долараў.

Мао Мао на працягу года рыхтавалася стаць мадэллю. Каб кошка захоўвала спакой у шумнай абстаноўцы аўтасалона, яе пастаянна падкормліваюць прысмакамі.

Глядзіце таксама:

9
Тэги:
Жывёла, фота, долар, відэа, аўтамабіль, Рэклама, мадэль, кошка
Які сёння дзень: 13 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 13 чэрвеня 2021 года

0
(абноўлена 19:30 08.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто шасцьдзясят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 201 дзень.

Якія падзеі адбыліся 13 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 13 чэрвеня

  • У 1508 годзе Паспалітае рушэнне ВКЛ выйшла з Ліды для дзеянняў супраць маскоўскіх войскаў.
  • У 1611 годзе войскі Рэчы Паспалітай пасля амаль двухгадовай аблогі ўзялі Смаленск.
  • У 1746 годзе ў Нясвіжы ў летняй рэзідэнцыі Альба адбылося прадстаўленне камедыі "Дасціпнае каханне" Ф.У. Радзівіл.

Хто нарадзіўся 13 чэрвеня

  • 1702 год: Міхал Казімір Радзівіл "Рыбанька", вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, мецэнат.
  • 1834 год: Канстанцін Вераніцын, удзельнік літаратурнага жыцця на Беларусі, аўтар паэмы "Тарас на Парнасе".

Таксама сёння нарадзіліся брытанскі фізік Джэймс Максвел і амерыканскі матэматык Джон Нэш.

13 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала ад 70 Ерма і пакутніка Ермію Команскага.

У народным календары дзень атрымаў назву Ярома-распрагальнік, таму што ў гэтыя дні заканчвалі сяўбу і іншыя палявыя працы. Коням у гэты дзень дзякавалі за працу, давалі ласункі і мылі. Працаваць на кані 13 чэрвеня лічылась дрэнным, таму што жывёла магла захварэць.

Назіралі за надвор'ем. Калі ўвечары не было расы, назаўтра будзе дождж. Калі сонечна, то і на ўборку ўраджаю надвор'е будзе добрае.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей