МІНСК, 22 сту — Sputnik, Юлія Хвошч. Амерыканскі гурт упершыню выступіў у Мінску з вялікім канцэртам у межах новай праграмы "Smoke+Mirrors".
Апаратуру для канцэрта везлі на шасці грузавіках, у камандзе працавала 70 чалавек персаналу, якія прыязждаюць на кожны канцэрт гурта.
Шоў было анансавана як як шоў з лепшым святлом. Наведвальнікаў не падманулі. Глядач на свае вочы пабачыў, што адбудзецца, калі спалучыць дым і люстэркі. Адмысловыя дэкарацыі, святло і гук стварылі ў спалучэнні ўнікальнае па сваей драматургіі відовішча, і апісаць гэта словамі было б вельмі скаладана.
Imagine Dragons выступілі ў Мінску — фота —>>
Не гледзячы на мароз, фанаты гурта пачалі збірацца каля "Чыжоўка-арэны" ўжо апоўдні каб заняць найлепшыя месцы ў фан-зоне. Да іх смутку ўдзень з'явілася паведамленне, што канцэрт будзе перанесены на гадзіну пазней з-за затрымкі фур у дарозе і распачнецца а 20-й гадзіне. Аднак гэта нікога не спужала. Усе былі ва ўсхваляваным чаканні.
Вечарэла. Да "Чыжоўкі", здавалася, прыцягнулася траціна Мінска. Прыхільнікі выстраіліся ў стройныя доўгія шэрагі на ўваход.
"Чаму яшчэ не адчыняцюць дзверы, абяцалі ж адчыніць раней", — пытаюцца прыхільнікі адзін у аднаго і, відаць, ужо больш не могуць трываць у чаканні.
Дарэчы, аўдыторыя прыхільнікаў у гурта вельмі маладая: пераважная большасць — падлеткі, некаторыя прыходзілі нават з бацькамі. Але менавіта яны — самыя ўдзячныя слухачы.
Канцэрт, які павінен быў распачацца а 20-й, пачаўся а палове 21-й. Паўгадзіны — гэта норма для любога гурта, а для калектыву такога ўзроўню — амаль у час. Калі, нарэшце, адчынілі дзверы да канцэртнай пляцоўкі, узняўся такі крык задавальнення, нібы гэта сам Дэн Рэйналдс выйшаў у фае.
Першая, што кінулася ў вочы — гэта моцны голас, шчырасць і эмацыйнасць вакаліста. Ён пастаянна кантактаваў з публікай, накіроўваў мікрафон у залу, каб спявалі і яны. Дзеля таго, каб быць бліжэй да слухачоў да сцэны быў прыладжаны подыўм, з якога вакаліст амаль не сыходзіў. Мерапрыемства асвятлялі два вялікіх экрана для тых, хто знаходзіўся на трыбунах.
Другое — адданасць фанатаў. Рэдка можна сустрэць гурт нават сярод калектываў сусветнага ўзроўню, прыхільнікі якога ведаюць кожнае слова кожнай песні. Зала спавяла разам з гуртом усе песні і вельмі дружна. Часам нават грамчэй за саміх музыкаў.
"Я слухаю іх ужо тры гады. Для мяне гэта не проста музыка. Гэта маё жыццё, цэлы свет. Маё пазітыўнае светаадчуванне. Я так марыла трапіць на іх канцэрт і нават падумаць не магла, што яны прыедуць у Мінск, таму гэта вялікая падзея ў маім жыцці", — распавяла фанатка карэспандэнту Sputnik.
Мінская публіка славіцца цёплым прыёмам усіх артыстаў, не толькі замежных. Здаецца і самі Imagine Dragons былі вельмі ўражаны. "Ведаеш, ён мабыць плакаў напрыканцы канцэрту", — дзяліліся ўражаннямі пасля канцэрту прыхільніцы.
Асобнае слова хочацца сказаць пра гук. Басы білі так, што часам заглушвалі ўсе іншыя гукі, а ў гледачаў на трыбунах нават сутрасаліся вантробы. Але ці ёсць у гэтым віна музыкаў. Музыкаў, якія везлі ў Мінск абсталяванне на шасці фурах. Бадай, што не. Хутчэй справа ў абраным месцы — "Чыжоўка-арэна" першапачаткова будавалася для правядзення спартовых спаборніцтваў, а не для музычных мерапрыемстваў. Ды й агульны настрой сапраўдных прыхільнікаў якаснай музыкі гэта не вельмі збянтэжыла
Гурт выканаў свае лепшыя гіты і песні з новай праграмы, канцэрт цягнуўся паўтары гадзіны, пасля мерапрыемства можна было назіраць бойкі за таксі.
У хуткім часе — фота.
Для хворых дзяцей, якія знаходзяцца ў педыятрычным аддзяленні бальніцы Сан-Паола ў Мілане, арганізавалі прыемны сюрпрыз.
Капітан Амерыка, Чалавек-павук, Халк, Жалезны чалавек, Бэтмен і Шрэк фактычна ўпалі з даху. Медперсанал і наведвальнікі бальніцы апладзіравалі шоу стоячы.
Героі мультфільмаў і коміксаў павіталі маленькіх пацыентаў з вокнаў палат, а некаторыя нават увайшлі ў педыятрычнае аддзяленне і падарылі маленькім пацыентам падарункі.
За маскамі супергерояў на самай справе хаваліся тэхнікі кампаніі па абслугоўванні і рамонце будынкаў і небаскробаў.
Да прыкладу, бізнесмен Хуршэд тура з Таджыкістана "раскруціўся" на лекавай траве - гармалу (яшчэ адна назва - магільнік), нягледзячы на тое, што яна лічыцца атрутнай, у Цэнтральнай Азіі заўсёды выкарыстоўвалі ў якасці антысептыку.
Хуршэд вырашыў спрасоўваць гармалу і пачаў прадаваць яе ў брыкетах. І ад заказчыкаў няма адбою - траву нават адпраўляюць на экспарт.
А вось грузінскія стартаперы пайшлі іншым шляхам - арганізавалі спартзалу пад адкрытым небам. Аўтарам ідэі стаў чэмпіён па змешаных адзінаборствах Лаша Раінішвілі. Бо ўсе спартзалы ў краіне зачыненыя, падтрымліваць прыхільнікаў ЗЛЖ вырашылі вось такім спосабам. Увесь інвентар баец прывозіць на машыне і раскладвае на вуліцы.
Бізнесмены з Кыргызстана хутка пераключыліся на анлайн - арганізавалі кансультацыі і нават спартыўныя трэніроўкі. Фатографы таксама выходзяць з сітуацыі - праз спецыяльныя праграмы або прыкладанні падбіраюць для сваіх мадэляў розныя фоны.
Што яшчэ прыдумалі для таго, каб выратаваць свой бізнес у няпросты час пандэміі - глядзіце на відэа.
Глядзіце таксама:
МІНСК, 15 сту – Sputnik. За мінулыя суткі ў краіне зарэгістраваны 1 941 пацыент з станоўчым тэстам на каронавірус, паведаміла ў пятніцу прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Выпісалася пры гэтым пацыентаў больш - 2 054. Смяротная статыстыка таксама абнавілася - за мінулыя суткі памерлі 10 чалавек.
Усяго з пачатку распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі ў Беларусі захварэлі 221 604 чалавекі, а ачунялі 204 500 пацыентаў. Памерлі за гэты час ўжо 1 564 беларусы.
Айчынныя лабараторыі за мінулыя 24 гадзіны выканалі 24 888 тэстаў, а ўсяго ў краіне правялі 4 216 095 тэстаў на каронавірус.
Нагадаем, сутачны рэкорд па колькасці выпадкаў захворвання у Беларусі быў зарэгістраваны 12 снежня 2020 года – тады на COVID-19 захварэлі 1 975 чалавек.
Масавая вакцынацыя ад каронавіруса праходзіць у Беларусі з 29 снежня. Першымі прышчапляюць людзей з групы рызыкі: медыкаў, педагогаў і іншых. На наступным тыдні ў краіне завершыцца кантроль якасці чарговай партыі расійскай вакцыны "Спутник V", пасля чаго вакцынацыя медыкаў працягнецца.
Усяго на добраахвотнай аснове плануецца прышчапіць больш за 5,5 мільёна чалавек.
Чытайце таксама: