Сяргей Шнураў

Шнур дадаў у “Экспанат” куплет пра выставу Сярова

50
(абноўлена 10:39 01.02.2016)
Прэм’ера абноўленай версіі адбылася ў эфіры Першага расійскага канала.

МІНСК, 31 сту — Sputnik. Лідэр групоўкі "Ленінград" Сяргей Шнураў прадставіў новую версію свайго гіта "Экспанат", які за два тыдні сабраў на YouTube 25 мільёнаў праглядаў.

Кампазіцыя прырасла новым куплетам і сюжэтным ходам — гераіня, пасля выставы Ван Гога і Глінкі ў Марыінцы, распавядае, што нейкі Вова вадзіў яе на выставу Сярова. Нагадаем, экспазіцыя палотнаў Сярова ў Траццякоўскай галерэі Масквы выклікала на пачатку года небывалы ажыятаж. Песня прагучала ў эфіры Першага расійскага канала ў праграме "Вячэрні Ургант".

Акрамя таго, для эфіру на тэлебачанні песню прыйшлося акультурыць, паколькі ў арыгінальным тэксце выкарыстоўвалася ненарматыўная лексіка.

"Кампрамісы, на які мы пайшлі дзеля трансляцыі і па просьбе таварышаў, спадзяюся, таго каштавалі. Хоць, насамрэч, я бязмерна ўдзячны "Вячэрняму Урганту" за тое, што менавіта ў іх грымёрцы і па іх наводцы "на выставу Сярова" у маю галаву прыйшло — "у натуры ламінат". Дзякуй", — напісаў Шнураў у сваім Instagram.

Ужо сення групоўка "Ленінград" і Сяргей Шнураў будуць у Мінску і прадставяць публіцы, як сцвярджаюць арганізатары мерапрыемства на "Мінск-Арэне", "пахмельны паслясвяточны канцэрт".

50
Тэги:
Характэрныя факты, Музычныя жанры, Стыль жыцця, Музыка, Ленінград (гурт), Сяргей Шнураў, Увесь свет

Месцы сілы: карта прыродных святынь Мінскай вобласці

1299
(абноўлена 17:34 07.05.2021)
Сучасныя беларусы ходзяць з ахвяраваннямі да дрэў, крыніц і валуноў і просяць збавіць ад слепаты, падарыць добрага мужа і палегчыць роды. Што, дзе і ў чаго прасіць – у інфаграфіцы Sputnik.
Карта прыродных святынь Мінскай вобласці – інфаграфіка sputnik.by
© Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

Па сціплых падліках, на Міншчыне знаходзіцца больш за 40 шанаваных прыродных святынь. Гэта камяні, крыніцы і нават дрэвы.

Гэтыя месцы здаўна ахутаныя легендамі і паданнямі. Напрыклад, побач з вёскай Крыжоўка Мінскага раёна ёсць Волас-камень, які, згодна з народнымі меркаваннямі, адказвае за ўрадлівасць і багацце. Назва каменя паходзіць ад язычніцкага бога Вялеса, які быў заступнікам хатняй жывёлай. Нават зараз на дрэвах вакол каменя можна знайсці чарапы быкоў і кароў.

Тут жа непадалёк знаходзіцца "Камень кахання", які 150 тысяч гадоў таму прынёс сюды ледавік. Да яго прыходзяць людзі не толькі ў пошуках бясконцага кахання, але і пары з просьбамі зачаць дзіця і палегчыць роды.

Самыя папулярныя прыродныя святыні Мінскай вобласці з інфармацыяй аб іх – на карце Sputnik.

КАЛІ Ў ВАС НЕ АДЛЮСТРОЎВАЕЦЦА ІНФАГРАФІКА — ГЛЯДЗІЦЕ МАТЭРЫЯЛ НА ПОЎНАЙ ВЕРСІІ САЙТА>>

1299
Тэги:
Святыні, дрэвы, камяні, Беларусь, Мінская вобласць
Тэмы:
Забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці Беларусі
По теме
Дзе беларусы шукаюць здароўе і каханне і як у гэтым дапамагаюць камяні і вада

Скульптар стварае творы мастацтва з металу ў стылі стымпанк - відэа

72
(абноўлена 23:13 28.04.2021)
Зварачны апарат, фантазія і залатыя рукі скульптара з Краснадара ператвараюць груду старых непатрэбных жалязяк з гаража ў творы мастацтва. Глядзіце на відэа, як аўтар стварае арт-аб'екты і дзе бярэ ідэі.

Скульптар Аляксей Кашанаў, вядомы таксама пад творчым псеўданімам "Панкрат", стварае творы мастацтва з металу ў стылі стымпанк з дапамогай самых простых інструментаў.

Аляксей у юнацтве захапляўся музыкай у жанры панк-рок, а стымпанк прыцягнуў яго спачатку з-за назвы. Пасля знаёмства з працамі ў гэтым стылі скульптар вырашыў стварыць нешта падобнае.

"Першае, што было зроблена ў гэтым кірунку, гэта такая рыбіна, там ужо балты былі, шасцерні, шрубы, калючы дрот, ланцугі. Мне спадабаўся вынік, і я вырашыў працягнуць рух у гэтым напрамку", - распавёў Аляксей.

Скульптар прызнаецца, што для працы выкарыстоўвае простыя інструменты: электразварку, балгарку, маску і малаток. А ідэі для новых твораў узнікаюць "сумбурна". Падштурхнуць аўтара да стварэння скульптуры можа радок з кнігі, куплет песні ці яркае перажыванне. І, як толькі з'яўляецца час, майстар рэалізуе задуманае.

У лістападзе 2020 года Аляксей Кашанаў прадставіў свае работы на персанальнай выставе, арганізаваць якую прапанавалі ў Краснадарскай краявой выставачнай зале выяўленчых мастацтваў. У 2020 годзе скульптар ужо выстаўляў там свае працы сумесна з Саюзам мастакоў авангарду. У снежні 2020 года Аляксей таксама прыняў удзел у сумеснай выставе ў музеі сучаснага мастацтва Эрарта ў Санкт-Пецярбургу.

72
Тэги:
мастацтва, скульптура
Пісьмовы набор кіраўніка дзяржавы

Заканадаўчую функцыю прэзідэнта прапануюць абмежаваць у Беларусі

2
(абноўлена 12:48 14.05.2021)
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць чарговае пасяджэнне канстытуцыйнай камісіі, сёння там разглядаюць прапановы ў раздзел аб парламенце.

МІНСК, 14 тра - Sputnik. Канстытуцыйная камісія прапанавала абмежаваць заканадаўчую функцыю прэзідэнта Беларусі, ён не зможа выдаваць дэкрэты, якія маюць сілу закона.

Акрамя гэтага, прапануецца ўвесці забарону на сумяшчэнне пасад дэпутата ніжняй палаты парламента Беларусі і члена ўрада і замацаваць гэта ў Канстытуцыі.

Сёння праходзіць чацвёртае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. Разглядаюцца прапановы па змене канстытуцыйных палажэнняў аб функцыях і паўнамоцтвах парламента - Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Прысяга дэпутата

У канстытуцыі таксама можа з'явіцца норма аб прынясенні прысягі дэпутатамі.

"Зыходзячы з агульнапрызнанай практыкі замацавання ў канстытуцыях замежных краін прынясення парламентарыямі прысягі перад народам, высокага статусу парламентарыя, прапануецца дапоўніць канстытуцыю палажэннем аб прынясенні дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, членамі Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прысягі на вернасць народу з выкладаннем тэксту прысягі", - заявіў кіраўнік Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч.

Ён прапанаваў выключыць з Канстытуцыі палажэнні, якія прадугледжваюць дэлегаванне Палатай прадстаўнікоў і Саветам Рэспублікі прэзідэнту заканадаўчых паўнамоцтваў на выданне дэкрэтаў, якія маюць сілу закона - у мэтах больш поўнай рэалізацыі парламентам заканадаўчай функцыі прапануецца.

Акрамя таго, Міклашэвіч лічыць неабходным выключыць выданне прэзідэнтам па сваёй ініцыятыве або па прапанове ўрада ў сілу адмысловай неабходнасці часовых дэкрэтаў, якія маюць сілу закона.

Што з бюджэтам

Міклашэвіч таксама агучыў прапановы па працэдуры прыняцця праектаў законаў аб бюджэце.

Для больш поўнага замацавання на канстытуцыйным узроўні адной з найважнейшых функцый парламента - прыняцця і змены бюджэтаў, ён прапанаваў уключыць у артыкул 97 Канстытуцыі наступнае: "Палата прадстаўнікоў прымае законы аб рэспубліканскім бюджэце і аб зацвярджэнні справаздачы аб яго выкананні. Праект закона аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год уносіцца ў Палату прадстаўнікоў урадам па ўзгадненні з прэзідэнтам не пазней 60 дзён да пачатку фінансавага года".

Як распавёў Sputnik палітолаг Юрый Васкрасенскі, таксама прапануецца павялічыць мінімальны ўзрост для абрання ў ніжнюю палату Парламента - з 21 да 25 гадоў. Стаж пражывання ў канкрэтнай мясцовасці краіны для абрання членам Савета Рэспублікі таксама павялічыць да 10 гадоў (раней было пяць).

Права тлумачэння Канстытуцыі ў ніжняй палаты Парламента прапануецца перадаць Канстытуцыйнаму Суду.

Васкрасенскі растлумачыў, што гэтыя нормы падтрымала большасць членаў Канстытуцыйнай камісіі, аднак фінальная версія Асноўнага закона будзе прадстаўленая не пазней за жнівень 2021 года.

Чытайце таксама:

2
Тэги:
Канстытуцыйная камісія, прэзідэнт, Беларусь