Прамая лінія з прэзідэнтам РФ У. Пуціным

Пуцін паабяцаў расіянам калі-небудзь паведаміць пра першую лэдзі

26
Расіяне вельмі цікавяцца асабістым жыццём прэзідэнта краіны, і больш за ўсё пытанняў на гэтую тэму з Санкт-Пецярбурга.

МІНСК, 14 кра — Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас "прамой лініі" ў чацвер распавёў, што ў яго ўсё ў парадку з асабістым жыццём, выдатныя адносіны з былой жонкай, і паабяцаў калі-небудзь прадставіць першую лэдзі.

Вядоўцы ў студыі паведамілі, што ў слухачоў "вялікая колькасць" пытанняў пра асабістае жыццё расійскага прэзідэнта, больш за ўсё на гэтую тэму паступіла зваротаў з Санкт-Пецярбурга.

"Мы з Людмілай Аляксандраўнай (былая жонка прэзідэнта РФ — Sputnik) бачымся, у нас добрыя адносіны  —мабыць, лепш, чым былі раней нават", — паведаміў Пуцін падчас прамой тэлефоннай лініі, адказваючы на пытанне аб тым, калі ён прадставіць першую лэдзі.

Расійскі прэзідэнт адзначыў, што ў яго і ў яго экс-жонкі "усё нармальна з асабістым жыццём". Пуцін таксама паабяцаў "калі-небудзь задаволіць цікаўнасць" з нагоды першай лэдзі.

26
Тэги:
Кіраўнік дзяржавы, Уладзімір Пуцін, Масква, Расія
Каментары