Экрэм прызнаецца, што заўсёды хацеў жыць у ціхім і спакойным месцы і вясковая праца яго не палохае

Турак, які пераехаў у беларускую глыбінку: тут трэба абудзіць народ

48
(абноўлена 11:40 11.11.2016)
За чатыры гады жыцця ў беларускай вёсцы гамеапат з Турцыі Экрэм Сайлык з нуля пабудаваў сваю гаспадарку з каровамі і авечкамі, абзавёўся сям'ёй і двума дочкамі і задумваецца аб адкрыцці ўласнага бізнэсу.

Дзмітрый Босак, Sputnik.

"Мне надакучыла жыць у вялікім горадзе. Я хацеў жыць у такім спакойным месцы. Хацеў, каб мае дзеці не сумавалі па таце. Калі б мы жылі ў горадзе, я б знікаў на працы. Тут я сам сабе гаспадар. Захачу — пакіну працу і буду гуляць са сваімі дзецьмі. У вёсцы я вольны", — распавядае Экрэм Сайлык. Чатыры гады таму ён кінуў бізнэс у Стамбуле і пераехаў у вёску Сігневічы Бярозаўскага раёна дзеля сваёй каханай.

З будучай жонкай Аленай Экрэм пазнаёміўся ў Мінску. Закахаўся, прапанаваў выйсці замуж. Некалькі месяцаў маладыя маталіся то ў Турцыю, то ў Беларусь і, у рэшце рэшт, вырашылі застацца тут, у вёсцы — бліжэй да бацькоў Алены.

Гамеапат у Стамбуле — траўнік у Сігневічах

У Турцыі Экрэм быў гамеапатам, ці па-простаму — траўнікам. Вучыўся ў Амерыцы і Аўстраліі. На радзіме ў яго быў фармацэўтычны бізнэс — займаўся продажам траў і лекаў з натуральных інгрэдыентаў. У вёсцы ў 15-ці кіламетрах ад Бярозы мясцовыя дагэтуль глядзяць на яго, "як на марсіяніна", — здзіўляюцца, навошта прыехаў.

Четыре года назад Экрем оставил бизнес в Стамбуле и переехал в деревню Сигневичи Березовского района ради своей возлюбленной
© Sputnik Дмитрий Босак
Чатыры гады таму Экрэм пакінуў бізнэс у Стамбуле і пераехаў у вёску Сігневічы Бярозаўскага раёна дзеля сваёй каханай

"Усім цікава. Хтосьці ацэньвае, хтосьці зайздросціць. Для іх было дзіўна — адсюль наадварот з'язджаюць у іншыя краіны для заробку, а гэты чалавек прыехаў сюды. Але я не прыехаў сюды грошы зарабляць. Я прыехаў сюды дзеля кахання, дзеля сям'і", — тлумачыць былы жыхар Стамбула.

Што выгадаваў, тое і з'еў

Жыццё ў спакойным месцы для турка заўсёды была марай. У Сігневічах Экрэм забыўся пра стрэс, шум і дым, завёў карову і пачаў весці сваю гаспадарку.

"У мяне шэсць пародзістых кароў. Адна парода — высокая тлустасць. Другая — у іх малако шчыльнае. Трэцяя — больш малака дае. Тры пароды на дадзены момант. Каровы дарагія, але яны хутка сябе акупляюць. Калі мы малако здаем, атрымліваем прэмію ад тлустасці. Калі тлустасць 6-7 адсоткаў, то з 25-ці літраў малака атрымаеце грошы, як за 45 літраў. Праца аднолькавая, а прыбытак больш. Таму я выбраў пародзістых кароў", — тлумачыць суразмоўца Sputnik.

В белорусской глубинке на турка смотрят, как на марсианина, а он удивляется, почему люди не хотят сделать свою жизнь лучше
© Sputnik Дмитрий Босак
У беларускай глыбінцы на турка глядзяць як на "марсіяніна", а ён здзіўляецца, чаму людзі не хочуць зрабіць сваё жыццё лепш

Каровы — асноўныя карміцелькі. Сямейны бюджэт папаўняецца ў асноўным дзякуючы ім. Акрамя грошай ад здачы малака, Экрэм з жонкай робяць сыр, тварог, малако, згушчонку, смятану. Астатняя жыўнасць — птушкі, авечкі і козы — дае яйкі і мяса. Па словах мужчыны, 90 адсоткаў ежы — уласнай вытворчасці. У краме купляюць толькі садавіну, якую нельга вырасціць у нашых умовах.

Першы час разбірацца ў сельскай гаспадарцы турку дапамагалі яго сваякі і цешча.

В Беларуси Экрем обзавелся большим хозяйством
© Sputnik Дмитрий Босак
У Беларусі Экрэм абзавёўся вялікай гаспадаркай

Перспектывы — у зямлі

Калі Экрэм прыехаў у Беларусь, яго ўразіла колькасць добрай, але пустой, неапрацаванай зямлі. У гэтай пустаце ён убачыў перспектывы для беларускай эканомікі.

"І месца хапае, і зямлі хапае. Можна яшчэ шмат чаго новага тут зрабіць. Галоўнае, каб людзі хацелі. Тут трэба абудзіць народ. Не чакаць усяго ад дзяржавы. Самому нешта зрабіць. Вось я прыехаў сюды — я не ў сваёй дзяржаве, тут няма маіх сваякоў, няма знаёмых. У мяне не было вялікіх грошай. Купіў карову, мотаблок, апарат — і ўсё. Калі я чужы, не ведаючы мову, нікога не ведаючы, змог гэта зрабіць за чатыры гады, то чаму мясцовыя не могуць?" — задаецца пытаннем грамадзянін Турцыі.

Адно з тлумачэнняў, па словах Экрэма — алкаголь. Ён разбурае сем'і і тармозіць развіццё дзяржавы.

"Калі ты будзеш сядзець на бутэльках, нічога не атрымаецца. Мяне спыталі, як за такі кароткі час атрымалася гэта ўсё зрабіць? Я сказаў: ты быў п'яны, таму не заўважыў. А я заўсёды быў цвярозы. Пакуль ты спіш, я шмат чаго зраблю. Раніцай пачаў куратнік рабіць, вечарам скончыў", — дзеліцца мужчына.

Старый дом, в кортом живет семья Экрема, турок планирует реконструировать
© Sputnik Дмитрий Босак
Стары дом, у якім жыве сям"я Экрэма, турак плануе рэканструяваць

Беларусы не ведаюць, што яны разумныя

Экрэм упэўнены, што беларусы — разумны народ, але лянуюцца або самі не ведаюць, што яны такія. Турак не бачыць тут такога хуткага тэмпу жыцця, як у яго роднай краіне. Але гэта фермера не бянтэжыць, ён лічыць, што ёсць нямала магчымасцяў для развіцця бізнесу тут.

"У апошні час адносіны паміж Беларуссю і Турцыяй умацоўваюцца. Пачалі сябраваць. Трэба яшчэ больш сябраваць. Беларусь — добрая краіна, ціхая, спакойная. Мірныя людзі тут жывуць. Тут ёсць чаму вучыцца і ёсць чаму вучыць. Таму што ў нас розныя культуры, кухні розныя, менталітэт таксама. Можна адзін ад аднаго нешта атрымаць, даведацца і нешта новае стварыць. Было б добра, калі б наш прэзідэнт часцей сюды прыязджаў", — лічыць Экрэм.

А по утрам на своей кухне в белоруской деревне Экрем заваривает кофе по-турецки
© Sputnik Дмитрий Босак
А па раніцах на сваёй кухні ў беларускай вёсцы Экрэм заварвае каву па-турэцку

Усходнія прысмакі для беларусаў

Зараз турак рыхтуецца да таго, каб пачаць тут уласны бізнэс. Ён запрасіў знаёмых з Турцыі падумаць, што новае можна прапанаваць на беларускім рынку.

Турэцкія прысмакі шукаю і сумую. Добра, што я сам умею іх рабіць. Мы збіраемся адкрываць краму, каб народ таксама паспрабаваў турэцкія прысмакі. Крама турэцкай кухні", — падзяліўся планамі Экрэм.

48

Памятка поснікам: чым замяніць скаромныя прадукты

238
(абноўлена 10:16 09.04.2021)
Працягласць Вялікага посту сем тыдняў. Ён – найважнейшы са шматдзённых пастоў, які рыхтуе хрысціян да годнай сустрэчы свята Уваскрэсення Хрыстовага. Памятка для поснікаў – у інфаграфіцы Sputnik.
Чым замяняць падчас посту скаромныя прадукты
© Sputnik

У гэтым годзе Вялікі пост пачаўся 15 сакавіка і будзе доўжыцца да 1 траўня. Для вернікаў праваслаўных гэтыя 48 дзён - доўгі і цяжкі перыяд ачышчэння цела і душы. Якімі поснымі прадуктамі можна замяніць скаромную ежу ў перыяд Вялікага посту, каб харчаванне было збалансаваным і карысным для арганізма - у інфаграфіцы Sputnik.

Сем тыдняў цялеснага і душэўнага посту ўключаюць у сябе Святую Чатырохдзесятніцу і Страсную сядміцу - перадвелікодны тыдзень, які пачынаецца пасля Вербнай нядзелі і доўжыцца да самага Вялікадня.

Кожны тыдзень Вялікага посту мае сваю назву і асаблівае напаўненне:

  • Урачыстасць праваслаўя (з 15 па 21 сакавіка). У першы тыдзень ушаноўваецца перамога над іканаборствам. Надаецца асаблівая павага ва ўспамінах да імператрыцы Феадоры Канстантынопальскай, якая аднавіла шанаванне абразоў у храмах, пасля забароны, што адбылася ў VIII стагоддзі.
  • Тыдзень Свяціцеля Рыгора Паламы (з 22 па 28 сакавіка). У другую сямідзёнку пачытаюць гэтага Свяціцеля за моц яго вучэнне і перамогу ў тэалагічных спрэчках, у якіх святы паказаў усеаб’емную сувязь паміж Богам і светам.
  • Крыжапаклонны тыдзень (з 29 сакавіка па 4 красавіка). Зыходзячы с назвы трэцяга вялікапоснага тыдня, у гэты перыяд праваслаўныя пакланяюцца Крыжу.
  • Тыдзень Прападобнага Яна Лесвічніка (з 5 па 11 красавіка). Азначаны святы ўяўляе сабою моцны прыклад посту і духоўнага жыцця, з якім павінен суадносіцца сумленны хрысціянін не толькі ў чацвёрты вялікапосны тыдзень.
  • Тыдзень Прападобнай Марыі Егіпецкай (з 12 па 18 красавіка). Святую Марыю Егіпецкую на пятым вялікодным тыдні ўшаноўваюць за тое, што яна цераз прытрымліванне ўзмоцненага посту змагла пазбавіцца ад распуства ў жыцці.
  • Тыдзень, прысвечаны ўваходу Гасподняга ў Іерусалім (з 19 па 25 красавіка). Шосты тыдзень посту адзначаецца падзеяй уезду Хрыста у горад Іерусалім. Гэтая сямідзёнка таксама носіць назву "тыдзень ваій", што паходзіць ад слова "вайя" - лісце пальмы, якім высцілалі шлях Збавіцеля перад Іерусалімам. На Вербную нядзелю ў славянскіх краінах замест пальмавых лістоў ужываюць галінкі вярбы.
  • Страсная сядміца (з 26 красавіка да Вялікдня). У сёмы тыдзень посту ўзгадваюць апошнія дні зямнога жыцця, смерці і пахавання Ісуса Хрыста.

Духоўная частка Вялікага посту заключаецца ў малітвах, пакаянні, а таксама ўстрыманні і барацьбе з асабістымі слабасцямі і ўсім, што адцягвае ад Бога.

Што ж тычыцца фізічнага боку - на працягу сарака васьмі дзён варта абмежаваць сябе ад скаромнай ежы, напрыклад: мяса, малака, яек - ежы жывёльнага паходжання.

Выхадныя дні - субота і нядзеля не з'яўляюцца строга нішчымнымі. У гэтыя дні царквой дазволена ўжываць ежу, прыгатаваную на алеі.

Святары падкрэсліваюць, што не варта ўспрымаць Вялікі пост як дыету, так як ўстрыманне ад ежы павінна абавязкова суправаджацца малітвамі і быць накіраваным на ачышчэнне душы. Таксама кожны чалавек сам павінен вызначыць, якая мера ўстрымання з'яўляецца неабходнай, у адпаведнасці з фізічным здароўем тых, хто поснічае.

Парады па харчаванню для тых, хто хоча прытрымлівацца Вялікага посту - у інфаграфіцы Sputnik.

238
Тэги:
Праваслаўе, Рэлігія, Увесь свет
Тэмы:
Посцім смачна: самыя цікавыя і смачныя рэцэпты

10 самых вядомых супоў свету

26
(абноўлена 15:29 06.04.2021)
  • Гаспача
  • Рамэн
  • Французскі цыбульны суп
  • Боршч
  • Буйабес
  • Том ям
  • Харчо
  • Чупе з крэветак
  • Місо-суп
  • Гарбузовы суп
Штогод 5 красавіка святкуецца Міжнародны дзень супа. Прапануем вам некалькі самых папулярных супоў свету.

Свята прыдумалі, каб падкрэсліць важнасць "першага" для здароўя чалавека. Але не спяшайцеся спакушацца! Далёка не ўсе супы карысныя.

Ва ўсе часы супчык быў адносна простым і танным спосабам запоўніць страўнік. Аднак сёння дыетолагі папярэджваюць: не варта захапляцца тлустым булёнам або пераваранай гароднінай - карысці тут не больш, чым шкоды.

І ўсё ж такі суп застаецца адной з галоўных страў у рацыёне чалавека. Рыхтуюць яго і самыя зорныя кухары, і простыя гаспадыні. А яшчэ ў супа ёсць "нацыянальнасць": дзякуючы гэтай страве турысты могуць лепш даведацца пра кухню і пра гісторыю той ці іншай краіны.

Суп ёсць у кожнай культуры народаў свету. У дзясятку самых вядомых супоў Sputnik Беларусь ўвайшлі такія кулінарныя шэдэўры, як французскі цыбульны, андалузскі гаспача, славянскі боршч, японскі рамэн, тайскі том ям, французскі буйабес, грузінскі харчо, перуанскі чупе і іншыя.

Чытайце таксама:

26
  • Гаспача
    © CC0 / Pexels / Ponyo Sakana

    Гаспача родам з іспанскай Андалусіі. Гэты лёгкі халодны суп з перацёртых у пюрэ таматаў і іншых свежай гародніны рыхтуецца і падаецца, як правіла, у гарачую пару года.

  • Рамэн
    © CC0 / Unsplash / Susann Schuster

    Рамэн - японская і кітайская страва з локшынай. Локшына і іншыя інгрэдыенты (яйкі, саленні і гародніна) варацца асобна ад булёна, у канцы ўсе "збіраецца" у адной місцы.

  • Французскі цыбульны суп
    © CC0 / Pixabay / laustkehlet

    Французскі цыбульны суп вядомы са старажытных часоў. Гэта пасерованая цыбуля ў булёне з сырам і грэнкамі. Часам туды дадаюць белае віно або херас і настойваюць перад падачай.

  • Боршч
    © CC0 / Pixabay / Artemis

    Боршч з задавальненнем гатуюць ў многіх краінах Усходняй Еўропы і лічаць сваёй нацыянальнай стравай. Рэцэптаў яго падрыхтоўкі - мноства, але галоўны інгрэдыент - буракі.

  • Буйабес
    © CC BY-SA 4.0 / Muesse / Bouillabaisse

    Буйабес, або марсельская вуха - гэта суп французскіх рыбакоў. Ён рыхтаваўся з рэшткаў нераспраданай рыбы. А сёння гэта вытанчаная страва з морапрадуктаў - прывілей дарагіх рэстаранаў, дзе цана за талерку даходзіць да 200 еўра.

  • Том ям
    © CC0 / Pexels / ธันยกร

    Том ям - кісла-востры суп з крэветкамі, курыцай, рыбай або іншымі морапрадуктамі родам з Лаоса і Тайланда. Асноўныя яго інгрэдыенты: лісце кафрскага лайма, галанга, перац чылі, леманграс, кінза, рыбны соус. Падаецца з рысам.

  • Харчо

    Харчо - нацыянальны грузінскі суп з ялавічыны з рысам, грэцкімі арэхамі і тклапІ або кіслым соусам ткемалі. Суп вельмі рэзкі, востры, з багаццем часныку і зеляніны.

  • Чупе з крэветак
    © CC0 / Pexels / cottonbro

    Чупе з крэветак (чупе дэ камаронес) - гэта сметанковы крэмавы суп-пюрэ з крэветкамі і кукурузай з Перу. Таксама пры яго падрыхтоўцы выкарыстоўваецца рыс, бульба, часнык, лайм і какосавае малако.

  • Місо-суп
    © CC0 / Pixabay / Яна Тикунова

    Місо-суп - традыцыйны суп японскай кухні з пасты місо, якая вырабляецца шляхам закісання соевых бабоў, рысу, пшаніцы з дапамогай спецыяльнага віду плесневых грыбоў. Паста разводзіцца ў гарачым булёне, дадаецца тофу, сушанае багавінне, іншыя інгрэдыенты. У Японіі лічыцца, што місо дапамагае папярэдзіць хваробу і ўмацаваць арганізм.

  • Гарбузовы суп
    © CC0 / Pixabay / RitaE

    Гарбузовы суп родам з Францыі ці Італіі, але даўно палюбіўся ва ўсім свеце. Яго рыхтуюць з гарбузоў з дабаўленнем мяккага сыру, сельдэрэю, траў. І абавязкова пасыпаюць гарбузовымі семкамі. Прыемнага апетыту!

Тэги:
дзень, кухня, фота
Які сёння дзень: 11 красавіка

Які сёння дзень: 11 красавіка 2021 года

168
(абноўлена 13:14 10.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 264 дні.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў нацысцкіх канцлагераў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 11 красавіка

  • У 1611 годзе пачалася аблога паўстанцамі ў Маскве гарнізону цара Уладзіслава Вазы.
  • У 1927 годзе была прынятая Канстытуцыя БССР.
  • У 1945 годзе адбылося вызваленне амерыканскімі войскамі вязняў Бухенвальда.
  • У 2011 годзе адбыўся выбух у мінскім метрапалітэне на станцыі "Кастрычніцкая".

Хто нарадзіўся 11 красавіка

  • 1942 год: Пётр Шарыпа, беларускі жывапісец, педагог.
  • 1959 год: Сяргей Астравец, беларускі пісьменнік, эсэіст.
  • 1965 год: Алег Молчан, беларускі кампазітар, прадзюсар, грамадскі дзеяч.

Таксама сёння нарадзіліся нарвежскі скульптар Густаў Вігеланд і англійскі ўрач-хірург Джэймс Паркінсон.

11 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Марка, епіскапа Арафусійскага.

У гэты дзень людзі хадзілі ў лес, абдымалі бярозы і прыслухоўваліся, як у іх ідзе сок. Калі сока шмат, хутка пацяплее.

Лічылася, што якое надвор'е 11 красавіка, такое будзе і 11 кастрычніка. Калі лісце спачатку з'явілася на бярозе, лета будзе цёплым, на алешыне – дажджлівым. Сарокі нізка робяць гнёзды – летам будзе шмат навальніц.

168
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень