Томі Хілфігер з жонкай Дзі Аклепа

Томі Хілфігер быў бы рады ствараць уборы для Мелані Трамп

22
Дызайнер лічыць, што цяжка знайсці кагосьці прыгажэйшага за Мелані або Іванку Трамп.

МІНСК, 23 ліс — Sputnik. Мадэльеры павінны ганарыцца магчымасцю ствараць уборы для новай першай лэдзі ЗША Мелані Трамп, лічыць вядомы амерыканскі дызайнер Томі Хілфігер.

"Я думаю, што Мелані вельмі прыгожая жанчына, і любы дызайнер павінен ганарыцца магчымасцю яе апранаць", — заявіў Хілфігер у інтэрв'ю часопісу Women's Wear Daily.

Дональд и Меланья Трамп на Капитолийском холме в Вашингтоне в Конгрессе США
© REUTERS /
Дональд і Мелані Трамп на Капіталійскім пагорку ў Вашынгтоне ў Кангрэсе ЗША

"Іванка такая ж прыгожая і разумная, хоць яна носіць вопратку сваёй маркі", — дадаў ён.

"Я не думаю, што людзі павінны змешваць гэта з палітыкай. Усе таксама былі вельмі радыя апранаць Мішэль (Абаму — Sputnik)", — сказаў Хілфігер, каментуючы адмову французскага дызайнера моднага адзення Сафі Тэале, якая апранала Мішэль Абаму, працаваць на новую першую лэдзі ЗША Мелані Трамп.

"Я думаю, яны выдатна глядзяцца ў вопратцы. Вы не атрымаеце нікога прыгажэйшага за Мелані або Іванку", — адзначыў мадэльер.

Томми Хилфигер с женой Ди Оклеппо
© REUTERS / Carlo Allegri
Томі Хілфігер з жонкай Дзі Аклепа

Сафі Тэале заклікала і іншых дызайнераў падтрымаць яе. Па словах дызайнера, брэнд Sophie Theallet выступае супраць дыскрымінацыі і прадузятасцяў. На яе думку, перадвыбарчая кампанія Трампа развязала рыторыку расізму, сэксізму і ксенафобіі. Тэале адзначыла, што сама прыбыла ў ЗША як імігрант і для яе было гонарам вырабляць адзенне для Мішэль Абамы апошнія восем гадоў.

Томі Хілфігер — амерыканскі мадэльер, заснавальнік брэнда Tommy Hilfiger. Дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву з зоркамі шоў-бізнэсу, Хілфігер зрабіў брэнд Tommy Hilfiger адным з самых прэстыжных у класе адзення прэміум.

22
Тэги:
Мода, Жыццё знакамітых людзей, Нью-Йорк, ЗША
Блогер разыграў дзяўчыну ў ванне з фарбавальнікам

Блогер разыграў дзяўчыну ў ванне з фарбавальнікам і шакаваў падпісчыкаў

6
(абноўлена 17:14 04.09.2020)
Дзяўчына пачала прымаць ванну, і ўжо праз некалькі хвілін блогер пачуў яе крыкі.

YouTube-блогер Крыстэн Хэнбі апублікаваў пранк, у якім разыграў сваю дзяўчыну Джэсмін, наліўшы ў ванну пену разам з фарбавальнікам для тканіны, аднак падпісчыкаў абурыў яго ўчынак. Відэа ён апублікаваў у Instagram.

Дзяўчына пачала прымаць ванну, і ўжо праз некалькі хвілін блогер пачуў яе крыкі. Пасля гэтага яна выйшла з ваннай у ручніку, і стала ясна, што яе рукі і ногі цалкам пасінелі.

Сам Хэнбі смяяўся над ёй, называючы "самым злым смурфам ў свеце".

Адзін з карыстальнікаў Twitter падзяліўся гэтым відэа ў сябе на старонцы, падкрэсліўшы, што не лічыць учынак пранкера смешным, і ў гэтага меркавання знайшлося шмат прыхільнікаў.

"Гэта літаральна магло забіць яе. Недапушчальна, каб фарбавальнік для тканіны кантактаваў з геніталіямі, вачыма або ротам. Гэта вельмі небяспечна. Ёй трэба звярнуцца да лекара, паколькі гэта можа сур'ёзна нашкодзіць яе здароўю", - адзначыў адзін з карыстальнікаў.

Некаторыя з падпісантаў абвінавацілі Хэнбі ў адсутнасці элементарнай павагі да дзяўчыны.

"Што яна яму зрабіла? Такія рэчы звычайна робяцца ў адплату за нешта, ніхто не робіць такіх розыгрышаў проста так", - пацікавіліся ў каментарах.

Але знайшліся і тыя, хто вырашыў заступіцца за пранкера. "Я думаю, многія з дзяўчат, якія асуджаюць гэта відэа, кпілі б, калі б такая доля спасцігла хлопца", - адзначыў адзін з каментатараў.

6
Пятровіца - 2018

Чым нашы продкі замянялі мяса на талерцы?

232
(абноўлена 08:52 29.08.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра "грыбныя забабоны" і раскрывае сакрэты прыгатавання народных страў з баравікоў.

Для беларусаў збор грыбоў заўсёды быў нечым асаблівым і крыху чароўным. Прырода грыбоў, іх атрутнасць, галюцынагеннасць і лекавыя ўласцівасці цікавілі і прыцягвалі да сябе ўвагу.

Самым каштоўным у грыбным асяроддзі лічыцца баравік. Яшчэ ў ХVІ стагоддзі вадзянымі выцяжкамі з пладовых цел баравікоў, атрыманымі з дапамогай шкляных перагонных апаратаў, лячылі незагойныя раны пры абмарожанні, хваробах скуры, а густым булёнам з гэтых грыбоў паілі хворых, каб палепшыць апетыт.

Белый гриб
© Sputnik / Владимир Федоренко
Баравік

Паважлівае стаўленне да гэтага грыба можна прасачыць  і па народных назвах, якімі надзялілі яго ў розных кутках Беларусі: "добры", "праўдзівы", "справядлівы", "шчыры", "харошы", "сапраўдны", "просты". Або інакш — "баравік", "дабрак", "праўдзівік". Пладаносіць баравік з пачатку чэрвеня, а калі-небудзь і ў маі, па кастрычнік і таму  мае назвы, якія адлюстроўваюць час яго з'яўлення: "вяснянка", "майскі грыб", "юр'евік", "мікольнік", "ушэсны грыб", "каласавік", "верасовік" і многія іншыя.

Свае назвы прыдумлялі і для таго, каб паказаць узрост і якасць пладовага цела. Напрыклад, старое буйное пладовае цела называюць "баршчовік" або "жаўтляк", а зусім сапсаваны гнілы грыб — "роспаднем", "сявуном", "грыбабнём", "махлаком". І толькі выключна маладое пладовае цела называюць "белым грыбам".

Народныя прыкметы пра баравікі

Нашы продкі лічылі, што ў лесе з грыбамі неабходна паважліва размаўляць, каб не пайсці дадому з пустым кошыкам. На Любаншчыне, напрыклад, існавала прыкмета, па якой, заходзячы ў лес, трэба было перахрысціцца і прамовіць: "Грыбок, грыбок, пакажы мне свой лабок".

Грибы
© Sputnik Людмила Янковская
Баравікі і падасінавікі ў кошыку

Вядома, што зацятыя грыбнікі, як і рыбакі і паляўнічыя, маюць шэраг сваіх прыкмет і забабонаў. Так, пытацца ў чалавека, які выйшаў з лесу з поўным кошыкам, дзе ён збіраў грыбы, было дарэмнай справай, бо ён абавязкова адпраўляў у адваротны бок ад сваіх запаветных мясцін. Рабілі так не ад злосці, а ад пераканання, што грыбы могуць пакрыўдзіцца і будуць хавацца ад зборшчыка наступным разам. Дзяліліся грыбнымі сакрэтамі толькі са сваякамі і добрымі людзмі, да якіх ставіліся з даверам.

У народзе існаваў яшчэ цэлы спіс прыкмет, звязаных з баравікамі, і вось толькі некаторыя з іх:

  • Як зацвіце зямля — тады баравікі будуць расці;
  • Каб дождж, туман, каб парыла — то будуць грыбы;
  • Грыбавік (дробны дождж) пайшоў — і грыбы будуць;
  • Расавікі — праўдзівыя грыбы (баравікі) растуць, як красуе жыта. Яны такія, як і асеннія, толькі меньшыя;
  • Стары грыб (баравік) зверху чорны, а з-пад нізу жоўты;
  • Ліповы грыб (баравік) ці верасовы грыб (баравік) — малады ён, усё роўна белы, а як стараваты стане, то жаўтаваты пад дном, гэта ўжо трэці сорт;
  • Дзе мухаморы, там і баравікі.

Лепшы заменнік мяса

Беларуская грыбная кулінарыя вельмі багатая на разнастайныя стравы з грыбоў і спосабы іх нарыхтоўкі. Пачатак грыбнога сезону быў заўсёды доўгачаканым, паколькі грыбы вельмі часта замянялі мяса. Народныя кухары так і казалі: "Не кідай мяса, бо грыб — лепшая закраса", "Добры казляк лепшы за любое мяса".

У кожнай добрай гаспадынькі заўсёды былі і ёсць свае рэцэпты нарыхтоўкі грыбоў. Прапаную ўнесці ў кулінарную скарбонку некалькі старадаўніх рэцэптаў з "Першай беларускай кулінарнай кнігі" Вінцэнты Завадскай.

Дасканалы спосаб салення баравікоў

Маладыя баравікі пачысціць, адрэзаць карэнчыкі, укінуць у кіпень і трымаць на агні, пакуль не з'явіцца белая пена. Пасля гэтага неабходна выняць грыбы з рондаля (каструля  з ручкай — Sputnik), пакласці на абрус і трымаць так, пакуль яны цалкам не астынуць.

Пакуль грыбы астываюць, трэба дробна стаўчы соль, а пасля складаць баравікі слаямі, перасыпаючы кожны соллю. Зверху грыбы трэба прыціснуць дошчачкай, на якую пакласці камень. Не абавязкова накладаць поўны слоік адразу, можна дадаваць па 10-20 грыбоў, толькі трэба сачыць, каб былі добра прыціснутыя і плавалі ў расоле.

Як можна выкарыстоўваць такія грыбы?

1-ы спосаб: грыбы прамыць некалькі разоў, закіпяціць у каструлі малако, дадаць у яго грыбы і трымаць на агні, пакуль малако не закіпіць другі раз. Пасля гэтага грыбы трэба выняць і гатаваць у масле або тушыць у смятане як свежыя.

2-і спосаб: грыбы замачыць у вадзе на ноч і некалькі разоў змяніць яе. Назаўтра зварыць грыбы, калі з'явіцца смецце, адцадзіць, папаласнуць, укласці масла або смятану і тушыць. Для паху можна дадаць сталовую лыжку стоўчаных у парашок сушаных баравікоў.

Свежыя баравікі ў сметанковым масле

Крэпкія, маладыя баравікі пачысціць, памыць і насуха абцерці. Распусціць у каструльцы масла, укласці ў яе столькі грыбоў, каб яны былі пакрыты маслам, падсмажыць да паўгатовасці, выкласці на талерку, а ў тое самае масла зноў укласці сырыя грыбы і так рабіць, пакуль усе грыбы не будуць падсмажаныя.

Калі грыбы астынуць, перакласці ў невялікія шкляныя слоікі, кожны слой паліваючы свежым маслам. Калі слоікі запоўняцца, іх трэба заліць маслам, а праз некалькі гадзін закаркаваць. Перад ужываннем іх можна пратушыць у тым жа масле.

232
Тэги:
Народныя традыцыі, Нацыянальная кухня, Ларыса Мятлеўская, Беларусь
Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
По теме
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
Табакерка на абед, або Як гатаваць порхаўкі
Звыклыя рэчы па-беларуску: назвы грыбоў

Альтэрнатыўная інаўгурацыя: як прайшла акцыя салідарнасці ў Мінску

0
(абноўлена 07:47 28.09.2020)
Удзельнікі пратэстнай акцыі прайшлі маршам па праспектах і вуліцах Мінска, МУС паведамляе аб двухстах затрыманнях. Глядзіце на відэа, як праходзіў марш апазіцыі ў гонар альтэрнатыўнай інаўгурацыі.

Праціўнікі прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі прайшлі маршам па вуліцах і праспектах Мінска, святкуючы "альтэрнатыўную інаўгурацыю".

Афіцыйная інаўгурацыя прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі прайшла ў Палацы незалежнасці ў сераду, 23 верасня.

Цырымонія не была анансаваная прэс-службай кіраўніка дзяржавы. Увечары таго ж дня ў Мінску прайшлі пратэсты супраць інаўгурацыі Лукашэнкі, якія працягнуліся ў выхадныя дні.

Некаторыя ўдзельнікі акцыі ўзялі з сабой партрэт экс-кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, іншыя вырашылі зрабіць ужо традыцыйнае шэсце касцюміраваным і надзелі кароны.

Акцыя пачалася непадалёк ад станцыі метро "Няміга", адкуль удзельнікі адправіліся да стэлы "Мінск - горад-герой".

Праваахоўнікі папярэдзілі мітынгоўцаў аб тым, што мерапрыемства не ўзгоднена. Калоны дэманстрантаў праз некаторы час рушылі па праспекце Машэрава ў бок праспекта Незалежнасці. Прыкладна да сямі гадзін вечара ўдзельнікі акцыі дайшлі да станцыі метро "Уручча".

МУС паведамляе аб парадку 200 затрыманняў падчас акцый пратэсту па ўсёй Беларусі.

Глядзіце на відэа, як у сталіцы праводзілі "народную інаўгурацыю".

0
Тэги:
акцыі пратэстаў, Апазіцыя, Беларусь
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі