Крама тавараў ручной работы

Just buy it: дзе купіць незвычайныя падарункі да калядных святаў

11
(абноўлена 11:08 07.12.2016)
У метро прызыўна глядзіць на пасажыраў білборд з анонсам адкрыцця новага гандлёвага цэнтра, на гэтым тыдні ў горадзе пачнецца чарада калядных маркетаў, дзе можна будзе купіць у падарунак вырабы беларускіх дызайнераў. Прызнаем, усё гэта не спрашчае жыццё шапаголікаў.

Сезон калядных распродажаў пераносіцца няпроста: у гэтым снежні мінчан чакаюць некалькі модных маркетаў, адкрыццё новых гандлёвых цэнтраў і навагоднія кірмашы. Выязджаць за навагоднімі падарункамі за межы радзімы больш няма неабходнасці. А каб палегчыць пераднавагоднюю мітусню чытачам карэспандэнт Sputnik Яна Сяргеева абрала лепшыя месцы сталіцы, дзе можна купіць падарункі сябрам, калегам, сваякам — ды наогул усім.

Зімовы Central Fashion Market

Калі: 11 снежня

Дзе: "Мулен Руж"

Арганізатары абяцаюць, што менавіта тут можна купіць дызайнерскія падарункі да калядных святаў. Тут будуць і рознакаляровыя, як лядзяшы, шкельцы ва ўпрыгожваннях брэнда Ori Ori, і шаўковыя піжамы, і вязаныя швэдры. А калі не ведаеце, як прыбраць дзіця да навагодніх святаў, знойдзеце на стэндзе аднаго з дызайнераў вопратку для маленькіх прынцэс і больш не будзеце сумнявацца.

Главное, чтобы подарок был от души
© Pixabay
Галоўнае, каб падарунак быў ад душы

Show-рум беларускіх дызайнераў у ГЦ Galleria

Калі: 10-25 снежня

Дзе: пр. Пераможцаў, 9

Чорны саркафаг на Нямізе, нарэшце, успыхне агнямі — гандлёвы цэнтр запрацуе. На працягу двух тыдняў там можна будзе знайсці мноства беларускіх дызайнераў: Navy, Candy Lady, Tikota Unique, Youri Kot, Ludmila Labkova, TOTALLOOK, Anna-Maria Eglit, CHIZHIK, MUASHOP, гадзінны брэнд "Луч". Дызайнеры размесцяцца ў павільёне Belarus Fashion Week.

Калядны Вялікі модны маркет

Калі: 17 — 18 снежня

Дзе: вул. Няміга, 5

Калядны маркет стане юбілейным — Вялікі модны маркет пройдзе ў Мінску ўжо пяты раз. Арганізатары абяцаюць вялікую колькасць утульных вязаных рэчаў, світшотаў, касцюмаў і швэдраў, посуд ручной працы, пацешных дызайнерскіх цацак і іншых рэчаў, якія, спакаваныя, выдатна будуць глядзецца пад елкай.

Большой модный маркет
© Sputnik
Вялікі модны маркет

Last chance market

Калі: 29-30 снежня

Дзе: вул. Няміга, 5

Колькі б навін аб маючых адбыцца модных распродажах і маркетах дызайнерскіх рэчаў вы ні прачыталі, прызнаем, усё роўна куплю падарункаў многія адкладуць на апошні момант. І добра, таму што менавіта "ў апошні момант" дызайнеры скарыстаюцца магчымасцю прадаць свае працы на маркеце "Апошні шанц". І памятайце — іншага шанцу не будзе!

Выстава-кірмаш "Млын"

Калі: 16-18 снежня

Дзе: НВЦ "Белэкспа"

Больш за пяцьсот майстроў, дызайнераў з усёй Беларусі збяруцца ў НВЦ "Белэкспа". У гэтым годзе будуць госці з Украіны, Расіі і Прыбалтыкі, а значыць, яшчэ больш упрыгожванняў, цацак і іншых вырабаў ручной працы. За навагоднім настроем і каляднымі падарункамі — на "Млын". У наступны раз выстава пройдзе ў сакавіку да Міжнароднага жаночага дня.

В этом году Млын соберет более 500 мастеров из разных стран
© Photo : Млын
У гэтым годзе "Млын" збярэ больш за 500 майстроў з розных краін

Адпраўляючыся за пакупкамі, памятай

Для тых, у каго вочы ўжо загарэліся ў чаканні маркетаў, нагадваем: псіхолагі прызнаюць шопагалізм хваробай з пачатку 1990-х. Так, у даследаванні Тэхнічнай бальнічнай касы Ніжняй Саксоніі (Германія) за 2008 год канстатуецца, што больш за 800 тысяч немцаў пакутуюць ад "шопінгавай" залежнасці. І хоць Амерыканская псіхіятрычная асацыяцыя да гэтага часу не прызнала шопагалізм парушэннем здароўя, аніаманіі ў Штатах схільна амаль 9% насельніцтва. Вынікі даследаванняў з дапамогай магнітна-рэзананснай тамаграфіі паказалі яшчэ ў 2008 годзе, што пры аніаманіі значна пагаршаецца функцыянаванне часткі мозгу, адказнай за лагічнае мысленне. Якая ўжо тут логіка, калі зніжка — 70%.

Шопагалізм псіхолагі тлумачаць і банальнай адсутнасцю гармона сератаніна — гармона задавальнення, так што калі вам нясцерпна захацелася на шопінг, выйдзеце на сонейка, знайдзіце хобі, займіцеся фізічнымі нагрузкамі і папесціце сябе вітамінам В замест чарговай распродажы — усё гэта падымае ўзровень сератаніна і захоўвае грошы. Ну ці добра, спачатку — калядныя маркеты, а потым пашукаем альтэрнатыўныя крыніцы сератаніна.

11
Тэги:
Выстава-кірмаш "Млын", Вялікі модны маркет, Central Fashion Market, Мінск, Беларусь
Масква падчас рэжыму самаізаляцыі жыхароў

Як справіцца са стрэсам з-за каронавіруса?

24
(абноўлена 09:10 16.11.2020)
Падрабязная інструкцыя для ўсіх, хто схільны да неўрозаў і хваравіта рэагуе на галоўную праблему чалавецтва ў 2020 годзе.

Кожны з нас па-рознаму рэагуе на нестабільную сітуацыю і знешнія пагрозы: няхай гэта будзе скачок долара ці ж ўспышка пандэміі каронавіруса.

Хтосьці бярэ сябе ў рукі і імкнецца справіцца са сваімі страхамі, хтосьці замыкаецца ў сабе і адмаўляе ўсё, што адбываецца, а хтосьці і зусім сутыкаецца з панічнымі атакамі. Што ж рабіць у стрэсавай сітуацыі і як знайсці гармонію ва ўмовах пандэміі - чытайце ў кіраўніцтве Sputnik.

Як справіцца з трывогай і стрэсам з-за COVID-19

  • Сачыце за сабой і здароўем. Вага, ціск, апетыт, сон - усё павінна быць пад вашым пільным кантролем. Таксама пандэмія не павiнна ўплываць на вашыя звычкі: здавайце аналізы, хадзіце на планавыя агляды і не бойцеся кансультавацца са сваім урачом.
  • Адпачывайце і не саромеецеся станоўчых эмоцый. Гэта не толькі неабходна для ўмацавання імунітэту, але і станоўча ўплывае на ўсе сферы вашай жыцця. Пабольш шпацыруйце, надавайце час не толькі працы, але і хобі, песціце сябе смачнай ежай, добрымі фільмамі і кнігамі.
  • Правільна сілкуйцеся. Рабіце акцэнт на свежыя прадукты: зеляніна, гародніна і садавіна. Таксама не забывайце лёгкія фізічныя нагрузкі - штодзённыя прагулкі па парку, ёгу або лёгкую зарадку.

Калі ж вы адчуваеце, што негатыў і стрэс працягвае разрастацца знутры, а вам не пад сілу справіцца з трывогай самастойна - звярніцеся да спецыяліста. Урач зможа аказаць вам патрэбную дапамогу: ад простых рэкамендацый да прадпісання неабходных вітамінаў.

24
Тэги:
каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Капуста

Як заквасіць капусту ў хатніх умовах па старажытным беларускім рэцэпце

1550
(абноўлена 16:56 30.10.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская дзеліцца старажытнымі рэцэптамі нарыхтоўкі агародніны – хуткім і доўгім.

З надыходам першых восеньскіх маразоў у Беларусі з палёў пачынаюць прыбіраць капусту і гэтай жа парой пачынаюць нарыхтоўваць яе на зіму.

У беларускай нацыянальнай кухні колькасць страў, якія гатуюць з капусты, вельмі вялікая і гэта не выпадкова. Са старажытных часоў гэтая расліна цудоўна адчувае сябе на нашых не вельмі ўрадлівых землях.

З гістарычнай і мемуарнай літаратуры вядома, што ў Беларусі з даўніх часоў вырошчвалі і спажывалі розныя яе гатункі. Так пры дварах беларускай шляхты вырошчвалі квяцістую, белакачанную (белую), ліставую, чырвоную, савойскую, брусельскую капусты. У белакачаннай капусты выкарыстоўвалі не толькі белае, але і шэрае лісце. Просты ж люд на сваіх сціплых агародах аддаваў перавагу белакачаннай капусце, з якой гаспадыні рабілі нарыхтоўкі на зіму, захоўваючы яе  квашанай і свежай напрацягу доўгага часу. Лічыцца, што капусту лепш за ўсё квасіць, паколькі пры такім спосабе нарыхтоўкі максімальна захоўваюцца каштоўныя рэчывы.

Шаткуем і квасім капусту

Капусту на Беларусі квасілі ў вялікай колькасці і ўжывалі яе ў ежу амаль да новага ўраджаю.

Гаспадыні не спяшаліся квасіць капусту адразу пасля першых маразоў, а чакалі, пакуль марозік прыхопіць расліну некалькі разоў.

Калі галоўкі заледзянелі, напярэдадні засолкі іх кідалі ў цэбар і залівалі халоднай вадой, пакідаючы так на ноч. На наступны дзень прыступалі да працы.

Капуста по-гурийски
© Sputnik Людмила Янковская
Некаторыя гаспадыні квасяць капусту па ўласных арыгінальных рэцэптах

У народзе існавала цэлая сістэма прадпісанняў наконт часу заквашвання капусты, выбару посуду і догляду за ім, гаспадыні нават паводзіць сябе павінны былі згодна са спецыяльнымі правіламі.

У працэсе шаткавання капусты ўдзельнічала ўся сям’я, але існавалі і пэўныя абмежаванні. Напрыклад, нельга было займацца гэтай справай жанчынам падчас рэгулаў. Лічылася, што нарыхтоўка не ўдасца, капуста атрымаецца мяккай і будзе дрэнна захоўвацца.

Таксама тагачасныя гаспадыні лічылі, што капуста, пастаўленая ў маладзік, цвёрдая і хрусціць, а каб яна атрымалася мяккай, квасіць трэба ў апошнія фазы месяца.

Прыдатнымі днямі тыдня для гэтай справы лічацца вечар панядзелка, аўторак і  самы  лепшы – чацвер.

Што такое "шаткаўніца"

У канцы ХІХ стагоддзя ва Усходнім Палессі сярод сялян прыкладна паміж 1880-1886 гадамі шырока распаўсюдзіўся рэдкі ў той час спосаб квашання капусты ў выніку чаго на вёсцы з’явіліся шаткаўніцы. Першапачаткова яны былі даступныя толькі заможным людзям і таму ў палешукоў такую шаткаваную або крышаную капусту называлі "паньскай". Чэслаў Пяткевіч у сваёй кнізе "Рэчыцкае Палессе " даволі падрабязна апісваў такі спосаб квашэння.

Капуста з шынкоўкай
© Sputnik Віктар Талочка
Капуста з шынкоўкай

Ачышчаныя ад верхняга лісця галоўкі дробна шаткавалі нажамі на стале, адкідваючы качарыжкі, затым складвалі ў драўляныя начоўкі, салілі і моцна пераціралі рукамі, дадавалі крыху журавін, кмену, парэзанай на скрылікі морквы, а часам і дзікія яблыкі. Прыгатаваную такім спосабам порцыю пасля перамешвання з дадаткамі скідвалі ў дзежку, трамбавалі і паўтаралі гэтую працэдуру пакуль дзежка не напоўніцца.

Пакуль капуста не станавілася кіслай, яе трымалі ў хаце. Праз некалькі дзён пачынала з’яўляцца пена і тады увесь час скісання завостраным або дубовым кіем таўшчынёй да 4 см штодзень – раніцай і увечары – прабівалі ў капуснай масе дзіркі да дна, каб такім чынам выйшаў горкі дух.

Пасля капусту накрывалі кружком, пряціскалі яго каменем і выносілі ў халодную камору, бо прыгатаванай такім чынам капусце мароз не можа пашкодзіць.

Такім спосабам капусту квасяць і сучасныя гаспадыні. На 100 кг ачышчанай капусты бяруць 2,5-3 кг солі, 4 кг морквы, 100 г кмену, па жаданню 6 кг яблыкаў, накрышаных долькамі або цэлых, журавіны па смаку.

Трэба разумець, што ў нашых продкаў былі вялікія сем'і і таму яны квасілі капусту "у прамысловых маштабах". Сучасныя гаспадыні могуць адаптаваць рэцэпт і паменшыць колькасць інгрыдыентаў у залежнасці ад колькасці капусты.

Кіслую капусту звычайна запраўляюць цыбуляй, перцам і сланечнікавым алеям і падаюць да мяса і бульбы.

Парады руплівай гаспадыні:

  • У якасці гнёта нельга выкарыстоўваць  вапнавы камень;
  • Расол павінны пакрываць капусту. Калі расолу мала, гнёт трэба павялічыць;
  • Самая спрыяльная для ферментацыі тэмпература – 18-20 градусаў. Пры гэтай тэмепературы яна доўжыцца 7 дзён. Каді тэмпература больш нізкая, час бражэння павялічваецца;
  • Для квашання прыдатны ўсе гатункі капусты за выключэннем ранняй і позняй "Амагер". У 1957 годзе ў СССР лепшымі лічыліся "Слава", "Беларуская", "Браўншвейгская", "Маскоўская".

У сярэдзіне ХІХ стагоддзя разам са звычайным спосабам нарыхтоўкі капусты быў папулярны рэцэпт і хуткага яе заквашвання.

У такім варыянце нашаткаваную і прамытую капусту клалі ў ваду і, калі яна адзін раз закіпіць, злівалі на рэшата і палівалі вельмі халоднай вадой, пакуль капуста зусім не астыне. Калі вада сцякала, яе салілі.

Як піша анна Цюндзявіцкая ў сваёй кнізе "Літоўская гаспадыня", гэты спосаб падыходзіць для тых, хто хоча заквасіць капусту для хуткага ўжывання.

1550
Тэги:
Ларыса Мятлеўская, Беларусь, Нацыянальная кухня
Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
Паэт Якуб Колас - Народны паэт Беларускай ССР

Тэст: ці пазнаеце вы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў па вачах?

349
(абноўлена 16:49 27.11.2020)
Кажуць, што вочы - люстэрка душы. Прайдзіце тэст і даведайцеся, наколькі добра ведаеце вы беларускіх літаратараў у твар.

Упэўненыя, што беларускую літаратуру вы ведаеце добра, а вось ці пазнаеце вы аўтараў родных твораў па іх позірках? Sputnik прапануе ўважліва зазірнуць у вочы знакамітых літаратурных дзеячаў Беларусі і паспрабаваць успомніць, хто намаляваны на фотаздымку. 

Чытайце таксама:

349
Тэги:
тэст, Беларуская літаратура