Персанаж з парку забаў Disney World

Disney выпусціць новы сезон мультсерыяла "Качыныя гісторыі"

3
(абноўлена 11:05 12.12.2016)
Серыял з'явіцца на экранах ужо ў наступным годзе, з ім можна будзе пасумаваць па дзяцінстве ў 80-90-х.

МІНСК, 12 сне — Sputnik. Самыя папулярныя качкі свету, героі мультсерыяла "Качыныя гісторыі" вяртаюцца на экраны, паведаміў Disney у афіцыйным Twitter-акаўнце. Першыя серыі з'явяцца ўжо ў 2017 годзе.

Галоўныя персанажы не зменяцца — як і ў далёкія 1980-я гады, імі будуць скупы качар Скрудж Макдак і яго маленькія пляменнікі, вясёлы Зігзак Маккряк і бандыты — браты Гаўс.

Дысней паабяцаў у інтэрв'ю часопісу Entertainment Weekly, што многія іншыя ўпадабаныя персанажы серыяла таксама вернуцца на экраны.

3
Тэги:
Disney, ЗША
Каментары