Беларускі кампазітар Эдуард Ханок з кнігай Кірыла Стаселькі

Вядомыя беларусы падтрымалі СучБелЛіт

121
Кніга Кірыла Стаселькі "Дзіцячы маніфест" была намінаваная на шэраг літаратурных прэмій, "Раман "Marginalis" трапіў у беларускі аналаг Кнігі рэкордаў Гінэса.

МІНСК, 28 кра — Sputnik. Вядомыя беларусы падтрымалі творчасць беларускага пісьменніка Кірыла Стаселькі. У межах кампаніі, якая пачалася летась, яны рабілі здымкі ці сэлфі з кнігамі Дзіцячы маніфест і Marginalis.

Як распавялі арганізатары акцыі, большасць выкладала здымкі ў сваіх акаўнтах у сацыяльных сетках. Сярод шматлікіх удзельнікаў — мадэльер Саша Варламаў, журналістка Ганна Бонд, кампазітар Эдуард Ханок, тэлевядучыя Яўген Булка і Антон Мартыненка.

Вядомы беларускі мадэльер Саша Варламаў
© Photo : Арганізатараў праекта
Вядомы беларускі мадэльер Саша Варламаў

"Раман "Marginalis" быў прызнаны самым насычаным творам беларускай літаратуры. У рамане аб'ёмам 251 944 знака сустракаецца не менш за 136 персанажаў. Рэкорд быў зафіксаваны беларускім аналагам Кнігі рэкордаў Гінэса", — адзначылі арганізатары.

Папярэдняя кніга Кірыла Стаселькі "Дзіцячы маніфест" была намінаваная на шэраг літаратурных прэмій, сярод якіх шорт-ліст прэміі "Дэбют" і лонг-ліст "Гедройца".

121
Тэги:
кніга, Кірыл Стаселька, Саша Варламаў, Ганна Бонд, Эдуард Ханок, Беларусь
По теме
Аповесць Андрэя Жвалеўскага і Яўгеніі Пастэрнак выдадуць на беларускай

Ідэальнае цела: у Кітаі стварылі касцюм для лянівых - відэа

13
(абноўлена 19:57 09.06.2021)
Адзенне прызначана для мужчын, з яго дапамогай можна зымітаваць дужы торс, мускулістыя рукі альбо ж надаць бёдрам правільныя аб'ёмы.

У Кітаі вырабілі сіліконавыя касцюмы, якія імітуюць "ідэальнае цела". У сетцы кажуць, што адзенне падыдзе тым, хто ў пандэмію каронавіруса, будучы на ​​карантыне, запусціў цела і не паспявае прывесці сябе ў форму.

Пакуль адзенне прызначана для мужчын. З яго дапамогай можна стварыць вобраз спартыўнага чалавека. Больш за тое, касцюм цалкам падыходзіць пад колер скуры. Калі трэба - падбяруць іншае адценне.

Ёсць і розныя варыянты накладнога цела. Так, у продажы ёсць верх з рэльефным прэсам, а таксама "шорты" з імітацыяй накачаных лытак і сцёгнаў. Калі трэба - можна набыць "верх" і "ніз" у камплекце.

Што тычыцца цаны, то кошт такога касцюма складае каля $300. І гэта ў сярэднім. Шматлікія кліенты ўжо выказалі захапленне таварам, у тым ліку знакамітасці.

Глядзіце таксама:

13
Тэги:
мужчыны, Адзенне, відэа, касцюм, Кітай, цела

Пуцін натхніў мастачку стварыць палатно з зубоў - відэа

18
(абноўлена 14:09 08.06.2021)
Уфімская мастачка Яўгенія Хайбуліна стварыла партрэт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з зубоў. Глядзіце на відэа, як ішла праца над незвычайным палатном.

Жыхарка Уфы змайстравала незвычайны партрэт Пуціна. На стварэнне незвычайнай кампазіцыі дзяўчыну натхніў адказ прэзідэнта Расіі тым, хто замахваецца на цэласнасць краіны.

"Вось усе нас хочуць дзесьці ўкусіць або чагосьці ад нас адкусіць, але яны павінны ведаць, тыя, хто збіраюцца гэта зрабіць, што мы зубы выб'ем усім так, каб яны не змаглі кусацца. Гэта відавочна", - сказаў прэзідэнт падчас пасяджэння арганізацыйнага камітэта "Перамога" 20 траўня.

Усяго на малюнак мастачцы спатрэбілася 500 зубоў і пяць гадзін. Матэрыял для партрэта Яўгенія запазычыла ў мясцовай стаматалогіі.

Нестандартным мастацтвам дзяўчына захапілася пяць гадоў таму. Карціны рабіла з мукі, бліскавак і нават смецця. Каб часовыя партрэты "пражылі" даўжэй, Яўгенія выстаўляе іх на продаж. На электронным рэсурсе карціны знаходзяць, па словах Хайбулінай, не толькі вечнае існаванне, але і прыносяць прыбытак.

Атрыманыя грошы з партрэта прэзідэнта мастачка плануе накіраваць на дабрачынныя праекты Сібіры.

Глядзіце таксама:

18
Тэги:
відэа, зуб, палатно, мастачка, Уладзімір Пуцін
Паломнікі ў Меке

Не больш за 60 тысяч: Эр-Рыяд дазволіць хадж-2021 толькі прышчэпленым пілігрымам

11
(абноўлена 19:37 12.06.2021)
У гэтым годзе вялікі хадж да святынь ісламу, у якім зноў дазволена прымаць удзел замежнікам, выпадае на 17-22 ліпеня.

МІНСК, 13 чэр – Sputnik. У Саудаўскай Аравіі дазволяць 60 тысячам падданых і рэзідэнтаў краіны, якія зрабілі прышчэпку супраць каронавіруса (COVID-19), здзейсніць у бягучым годзе хадж, дадзенае паведамленне распаўсюдзілі сёння дзяржСМІ каралеўства.

Паведамленняў аб тым, што мусульмане з іншых краін могуць здзейсніць паломніцтва да святых месцаў ісламу, пакуль не было. Звычайна на хадж збіраюцца некалькі мільёнаў мусульман. Беларускія мусульмане раней, да пандэміі каронавіруса, таксама рэгулярна наведвалі Меку.

"У святле таго, што ўвесь свет становіцца сведкам развіцця пандэміі каронавіруса і з'яўлення яго новых мутацый, (...) прынята рашэнне абмежаваць рамкі правядзення рытуалаў хаджа. Агульная колькасць паломнікаў - падданых і рэзідэнтаў краіны любой нацыянальнасці - будзе складаць 60 тысяч", - гаворыцца ў распаўсюджаным паведамленні.

Акрамя гэтага, у хадж змогуць адправіцца толькі асобы ад 18 да 65 гадоў, якія зрабілі прышчэпку ад каронавіруса ў адпаведнасці з патрабаваннямі каралеўства. У гэтым годзе вялікі хадж да святынь ісламу, у якім зноў дазволена прымаць удзел замежнікам, выпадае на 17-22 ліпеня.

Паводле апошніх звестак, у каралеўстве з насельніцтвам 34,2 млн чалавек ад пачатку пандэміі былі зарэгістраваны 463 703 выпадкі COVID-19, 7 537 пацыентаў памерлі ад наступстваў заражэння.

З 2010 года хадж да святынь ісламу здзейснілі не менш за 150 мільёнаў чалавек. У 2020 годзе з-за пандэміі паломніцтва ў Меку ўпершыню ў сучаснай гісторыі было абмежавана, дазволілі толькі тысячы мусульман, і толькі падданым Саудаўскай Аравіі.

Чытайце таксама:

11
Тэги:
Мека, Іслам, хадж, Эр-Рыяд
Тэмы:
Каронавірус COVID-19