Zara адчыняецца ў Dana Mall

Zara адкрываецца ў Dana Mall - журналістам ужо паказалі калекцыі

20
(абноўлена 11:51 10.08.2017)
Пакуль у касы Zara чэргі, можна разгледзець асартымент Stradivarius, Pull and Bear і Bershka - гэтыя брэнды таксама прыйшлі ў Беларусь сёння.

МІНСК, 10 жні — Sputnik. З дзесяці раніцы ля крамаў у ГЦ Dana Mall пачалі фармавацца чэргі кліентаў. Тут адкрываюцца сёння чатыры новыя крамы — разам з Zara ў Мінск прыйшлі Stradivarius і Bershka.

Усе тры брэнда належаць карпарацыі Inditex, якая аб'ядноўвае больш за 6750 магазінаў у 88 краінах пад брэндамі Zara, Oysho, Massimo Dutti, Bershka, Pull and Bear, Zara Home, Stradivarius і Uterque.

Zara women предлагает главные тренды сезона и видит своей аудиторией смелую покупательницу
© Sputnik
Zara Women прапануе галоўныя трэнды сезона і бачыць сваёй аўдыторыяй смелую пакупніцу

Калекцыя будзе абнаўляцца два разы на тыдзень. Над іх распрацоўкай працуе больш за трыста дызайнераў. У гэтым сезоне зрабілі ўпор на піжамны стыль, сукенкі ў стылі кімано і кветкавы прынт.

Для жанчын Zara прапануе тры калекцыі — Basic, Women, Trf.

Zara Women прапануе галоўныя трэнды сезона і бачыць сваёй аўдыторыяй смелую пакупніцу. Аддзел Basic прапануе рэчы базавага гардэроба.

Zara Trf создан для тех, кому Zara Basic и Zara Women кажутся слишком чопорными
© Sputnik / Елена Васильева
Аддзел Zara Trf створаны для тых, каму Zara Basic і Zara Women здаюцца занадта чапурыстымі

Аддзел Zara Trf створаны для тых, каму Zara Basic і Zara Women здаюцца занадта чапурыстымі. Тут можна знайсці мноства варыяцый дэніму, трэнд сезона — джынсавы касцюм з вышыўкай або махрамі.

Дызайнеры асаблівую ўвагу надалі легінсам, якія ў гэтым сезоне — паўнавартасны элемент гардэроба. Можна знайсці і нетрывіяльныя мадэлі абутку.

Тренд сезона - летняя меховая обувь
© Sputnik
Трэндавы абутак з футрам

У гэтым сезоне змогуць знайсці сабе вопратку да спадобы і прыхільнікі рэтра, у гэтым стылі выканана асобная калекцыя.

Средний чек покупатели в Zara спрогнозировать не смогли
© Sputnik
Кошты ў краме адпавядаюць замежным

У аддзеле Zara Кids можна знайсці адзенне для хлопчыкаў і дзяўчынак да 14 гадоў і для нованароджаных ад 0 да 12 месяцаў. Для вытворчасці імкнуцца выкарыстаць натуральныя тканіны. У краме распавялі, што з-за папулярнасці мадэляў оверсайз, некаторыя далікатныя дзяўчыны таксама знаходзяць сабе рэчы ў дзіцячым аддзеле. Шматлікія мадэлі амаль дублююць дарослую калекцыю, для дзяцей таксама можна знайсці папулярныя мадэлі з вышыўкай і мехам. Сярод дзяцей у гэтым сезоне папулярныя касмічныя матывы і мульцяшныя прынты.

Для производства стараются использовать натуральные ткани
© Sputnik / Елена Васильева
Для вытворчасці ў асноўным выкарыстоўваюцца натуральныя тканіны

Адначасова з крамай адзення Zara адкрыўся магазін Zara Home, дзе можна набыць тавары для дома.

В этом сезоне сделали упор на пижамный стиль, платья в стиле кимоно и цветочный принт
© Sputnik / Елена Васильева
У гэтым сезоне зрабілі ўпор на піжамны стыль, сукенкі ў стылі кімано і кветкавы прынт.

Для пакупнікоў крама адкрыецца ў 13:00. Онлайн продажаў пакуль не будзе, але планы ў кампаніі вялікія.

У краме Sputnik распавялі, што ў Мiнску калекцыя Zara не будзе адрознівацца ад краін суседзяў. Рэчы, якія вісяць у крамах Еўропы, можна знайсці зараз і ў Беларусі. Гэтая заява супакоіла скептыкаў, якія меркавалі, што да Мінска даедуць толькі састарэлыя калекцыі Zara.

20
Тэги:
Bershka, Stradivarius, Zara, Мінск, Беларусь
Хэлоўінскі гарбуз

Вужалка і Баламуцень: якім беларускім нячысцікам можна апрануцца на Хэлоўін

194
(абноўлена 12:52 27.10.2020)
Хоць Хэлоўін – не ўласна беларускае і нават не славянскае свята, хто сказаў, што мясцовым нячысцікам забараняецца весяліцца на Дзень усіх святых?

Хэлоўін або Самайн - язычніцкае свята, якое сімвалізавала перамену пораў года, а з прыходам хрысціянства ператварылася ў разгул нечысці напярэдадні Дня ўсіх святых.

Традыцыя пераапранацца ў нечысць і, як бы сказалі беларусы, "калядаваць", выпрошваць салодкі пачастунак у суседзяў узнікла ў Амерыцы, але хутка была падхоплена і еўрапейскімі краінамі, а затым прыйшла і ў Беларусь. Звычайна моладзь абірае жахлівыя і добра вядомыя ўсім вобразы: шкілетаў, зомбі, упыроў і гэтак далей. Атрымліваецца, прынесці свята прынеслі, а мясцовую нечысць на яго не запрасілі.

Каб нашы нячысцікі, у большасці сваёй не злыя і нават карысныя не крыўдзіліся, глядзіце, якія вобразы з беларускай міфалогіі можна ўжыць пры падрыхтоўцы да вясёлага і жудаснага свята, а таксама чытайце парады стыліста.

Дэманічны кот

Варгін, або Варган – дэманічная істота, якая з'яўляецца ў вобразе ката. У народзе яго называюць кашачым каралём. Імя Варгін, верагодна, паходзіць з літоўскай мовы – ад varginti, што значыць "мучыць".

Булгакаўскі Бегемот тут можа адпачываць: беларускі Варган, пра якога пісалі Ян Баршчэўскі і Уладзімір Караткевіч – жудасная істота, якая сваім пекным выглядам падманвае даверлівых людзей. Так, Ян Баршчэўскі ў сваім апавяданні "Прыродны чараўнік і кот Варгін" сцвярджае, што гэты дэман сваім варкатаннем распладзіў у галаве жанчыны, нябыта ў гняздзе, атрутных ос.

Знешні выгляд Варгіна вельмі падманлівы
© CC0 / Pixabay / oblako3011
Знешні выгляд Варгіна вельмі падманлівы

У народзе сапраўды існуе павер'е, што чорныя каты, а асабліва сам іх цар, могуць сваім варкатаннем выклікаць з'яўленне ў галаве чалавека розных казурак – не толькі восаў, але і шэршняў, матылёў, праз якіх ён неўзабаве памрэ ў страшэнных пакутах. Дапамагчы тут мог толькі моцны чараўнік, які з дапамогай патаемнага слова выганяў Варгіна і ўсю яго світу.

Парада стыліста: Кот – ён кот і ёсць. Калі ў вас недзе заваляліся каціныя вушкі, дастаткова апрануцца ў чорнае, намаляваць вусы і прычапіць доўгі хвост. А каб падкрэсліць, што вы не звычайны кот – сябар ведзьмы, можна зрабіць са стужак або паперы восаў і дапоўніць імі свой вобраз. Тады ў сяброў абавязкова ўзнікне пытанне, і вы зможаце расказаці ім гісторыю свайго касцюма.

Не зусім Вадзяны

Баламутня не варта блытаць з Вадзяным, таму што гэта дух хутчэй гарэзлівы, чым злы, але і ад яго можна моцна пацярпець, калі не ведаць, як выратавацца. Жыхары беларускіх вёсак уяўлялі яго ў выглядзе высокага пузатага мужчыны з зялёнымі валасамі і барадой; нехта кажа, што твар у яго страшэнны, іншыя сцвярджаюць, што, наадварот, вельмі прыгожы, але ўсе згаджаюцца, што ёсць у ім нешта нечалавечае: ці то колер валасоў, ці то вочы – вялікія, блакітныя.

Баламуцень крадзе ў рыбакоў улоў і асабістыя рэчы, баламуціць ваду, распуджвае рыбу, круціць лодкі ў вірах. Выратавацца ад яго можна, падзяліўшыся ежай або ўловам – тады незласлівы дух адчэпіцца.

Баяцца яго варта толькі маладым прыгожым жанчынам, бо вельмі ён да іх ахвочы і кожны год шукае сябе новую "нявесту". Але, кажуць, нацешыўшыся, дзяўчыну ён адпускае дадому, а ў падарунак надзяляе яе магічным дарам: улюбёніца Баламутня ніколі не зможа патануць, нават калі пойдзе тапіцца.

Парада стыліста: Баламуцень – цалкам мужчынскі вобраз. Яго адметнай рысай з'яўляюцца доўгія зялёныя валасы, таму варта набыць парык і накладныя пасмы, каб не прыйшлося фарбаваць бараду і галаву зялёнкай. Парада хутчэй датычыцца паводзінаў: гэты вобраз падыдзе таму, хто хоча пазнаёміцца з дзяўчынай. Размову лёгка пачаць з прапановы зрабіць яе непатапляльнай.

Дачкі Вужынага Цара

Вужалкі, або Змяёўны – дачкі вядомага па творах Баршчэўскага і народных паданнях дачкі Вужынага Цара. Вужалкі могуць паўставаць як у чалавечым, так і ў змяіным абліччы, прычым пазнаць іх вельмі проста: дачкі цара любяць залатыя завушніцы, і калі ператвараюцца ў вужоў, у іх застаюцца жоўтыя плямачкі па абодвух баках галавы. 

Жоўтыя плямы на галаве вужа - нібы завушніцы
© CC0 / Pixabay / JarkkoManty
Жоўтыя плямы на галаве вужа - нібы завушніцы

У чалавечым абліччы Вужалкі часта апісваюцца як вельмі прыгожыя, зграбныя дзяўчыны з доўгімі валасамі, але замест ног у іх – змяіны хвост. Нягледзячы на гэты факт, шматлікія хлопцы марылі аб тым, каб сустрэць Вужалку, таму што лічылася: таму, хто спадабаецца ёй, яна адкрое, дзе ляжыць скарб.

Пакрыўдзіць нечым Вужалку – значыць, здабыць праклён на сябе і ўвесь свой род.

Парада стыліста: Гэты вобраз падыдзе дзяўчынам, якія любяць упрыгажэнні: смела чапляйце на сябе ўсё, што знойдзеце дома, можна яшчэ і ў сябровак пазычыць. Галоўнае, каб упрыгожанні былі ў адзінай колеравай гаме – лепш залатой - і падыходзілі адно да аднаго. "Змяіны хвост" выдатна сымітуюць легінсы з прынтам лускі, і не забудзьцеся распусціць валасы.

Жахлівая нявеста

Белая Баба – персанаж, які вельмі нагадвае папулярны ў заходняй культуры вобраз мёртвай нявесты. Завецца яна так таму, што з галавы да ног апранутая ў белае, а на галаве мае вэлюм, нібы сапраўды сабралася пад вянец. Фігурай яна нагадвае маладую дзяўчыну, але пад вэлюмам хавае твар старухі.

Уначы яна знянацку з'яўляецца перад людзьмі і пужае іх сваім страшэнным тварам. У народзе верылі, што той, хто ўбачыць гэты прывід, заручыцца са Смерцю – хутка памрэ.

Парада стыліста: Пераапрануцца ў Белую Бабу можа дзяўчына, якая не пабаіцца зрабіць "узроставы" грым. Эфекта маршчын можна дасягнуць з дапамогай сіліконы і зацямніць складкі ценямі. Не забудцеся пра вэлюм – галоўны атрыбут прывіда.

Пажадлівы пярэварацень

Зазоўка з'яўляецца ў выглядзе прыгожай жанчыны з доўгімі валасамі, якія, нібы плашч, ахутваюць яе прывабную постаць. У яе меладычны і пяшчотны голас, таму, калі Зазоўка заспявае, мінак можа заслухацца і, нават не бачачы яе, закахацца.

Лічыць Зазоўку злой ці не – складанае пытанне, таму што ніякай шкоды яна сама не робіць – наадварот, заманіўшы ў гушчар мужчыну, кахае яго, як ніякая зямная жанчына не змагла бы. Але не ўсякі вытрымлівае такой ласкі. Сваіх новых сяброў Зазоўка не ўтрымлівае, але калі мужчына вяртаецца дадому, звычайна ён ужо не можа забыцца на яе – так прыгожая чараўніца западае ў сэрца. Але двойчы Зазоўка нікога не прымае, таму шмат хто, не вытрымаўшы яе адмовы, ладзіць у лесе пятлю.

Лебедь-кликун на Лебедином озере
© Sputnik / Владимир Вяткин
Лічыцца, што Зазоўка можа ператварацца ў лебедзя

Лічыцца, што Зазоўка можа ператварацца ў лебедзя, нібыта так яна праводзіць зіму на возеры, якое не пакрываецца льдом, або ляціць з іншымі лебядзямі ў вырай (і там, напэўна, узгадваецца ў мясцовых легендах як суккуб).

Парада стыліста: Міфалогія сцвярджае, што Зазоўцы ўвогуле непатрэбнае адзенне, таму што ў яе доўгія і прыгожыя валасы. Але ў кастрычніку ўжо занадта халодна для таго, каб распранацца, таму падыдзе сукенка даўжынёю ў падлогу, а таксама накладныя пасмы або, зноў жа, парык. Упрыгожце вопратку і валасы пер'ем, каб вас не прынялі за Рапунцэль.

Белы крумкач

Працягваючы тэму птушак, можна ўзгадаць Крыжаціка. Гэта дух, які жыве на могілках, а з'явіцца ён там можа, калі крыж памерлага быў неяк пашкоджаны да памінак, якія рабілі на саракавы дзень пасля яго смерці.

Крыжацік сочыць за парадкам на могілках, вельмі не любіць грэшных і п'яных – на іх можа наляцець і нават паваліць у падрыхтаваную для пахавання яму. Прычым не баіцца ні крыжа, ні святой вады, ні малітвы, то бок увогуле не з'яўляецца злым духам.

Крест на кладбище, архивное фото
© CC0 / Pixabay / elianemey
Крумкачы часта жывуць на могілках

Крыжацік можа з'явіцца ў выглядзе сівога крумкача з чалавечымі вачамі, які звычайна сядзіць на крыжы і сочыць за наведвальнікамі могілак.

Парада стыліста: Апрануцца Крыжацікам можа як дзяўчына, так і хлопец. Каб стаць падобным да могілкавай птушкі, можна нарэзаць белую тканіну або паперу і прычапіць да рукавоў, каб атрымалася пер'е птушкі. Не лішняй будзе і маска – доўгая воранава дзюба.

Мёртвы стораж

Яшчэ адна істота, якая жыве на могілках – Чаргавы. Так называлі апошняга пакойніка, якога пахавалі на могілках. Лічылася, што яго дух сцеражэ пехаванне і абараняе вёску ад смерці.

Калі ж чарговае пахаванне здаралася вельмі хутка пасля апошняй смерці, гаворылі, што Чаргавы ляніўся і дрэнна пільнаваў. Лічылася, што Чаргавы таксама назірае, хто наведвае могілкі і прыбірае на іх – а калі чалавек занядбаў памяць сваіх продкаў, самому яму на тым свеце будзе дрэнна.

Убачыць Чаргавога жывыя не маглі, аднак былі ўпэўненыя, што ў руках ён трымае кій, як і сапраўдны стораж.

Парада стыліста: Чаргавы, па сутнасці, - той жа чалавек, якім быў пры жыцці. Не варта блытаць яго з зомбі або прывідам, таму адпаведны грым тут не падыдзе. Трэба ўспомніць, што хаваюць чалавека звычайна ў лепшым яго адзенні, таму падыдзе шыкоўны строй і крыху грыму, каб выглядаць трохі інфернальна. І, зразумела, кій, каб абараняцца ад шкоднікаў, або калатушка стоража таксама будуць дарэчы. 

194
Тэги:
Традыцыі і абрады, Хэлоўін
Морква - галоўны інгрыдыент класічнага цымесу

Цымес: як гатаваць незвычайны дысерт і чаму на Беларусі ў яго дадаюць мяса

151
(абноўлена 17:25 16.10.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць гатаваць унікальную страву, якая знаходзіцца ў спісе нематэрыяльных каштоўнасцяў Беларусі.

Калісьці яўрэйскае насельніцтва складала большую палову беларускіх мястэчак. Багатая культура гэтага народа працяглы час узбагачала побытавую і духоўную культуру беларусаў. У беларускай мове ўжо грунтоўна абаснаваліся такія словы як "вэрхал", "кагал" і "цымус". Тое ж можна казаць і пра кухню – на Беларусі здаўна ласуюцца фаршыраваным шчупаком, фаршмакам, паштэтамі, сакавітымі катлетамі і бульбяной бабкай, якая з’яўляецца роднай сястрой яўрэйскага кугеля.

Яўрэйская кухня - найстаражытнейшая ў свеце -  на землях Беларусі ўвабрала ў сябе лепшы вопыт нямецкай і польскай харчовай культуры і значна паўплывала на традыцыі харчавання беларусаў. Многія яўрэйскія стравы беларусы лічаць натуральна сваімі. Напрыклад, усімі любімыя дранікі.

Магчыма прычынай такой папулярнасці страў яўрэйскай кухні за апошнія сто гадоў хаваецца ў паступовым паглынанні беларускай вёскі горадам. У сувязі са зменамі ладу жыцця спосабы прыгатавання ў печы адышлі на другі план, застаўшыся ў вёсцы, а ў гарадах і мястэчках запанавала пліта. Прастата і хуткасць прыгатавання, а таксама прыстасаванасць страў для прыгатавання на пліце і спрыяла шырокаму распаўсюджанню яўрэйскіх страў як на кухнях хатніх гаспадынь, так і ва ўстановах грамадскага харчавання.

Нават спосабы гарачай апрацоўкі прадуктаў у яўрэйскай кулінарыі прыйшліся дарэчы: прыпусканне, адварванне, слабае тушэнне з дадаткам вады і абавязкова не ў духоўцы а на пліце.   

Калі казаць пра пэўныя стравы, то для яўрэяў любімыя першыя стравы – гэта мясныя і курыныя булёны з грэнкамі, прафітролямі, падсмажанай локшынай. З другіх страў перавага аддаецца фаршыраванай рыбе і гусіным шыйкам, а таксама рулетам, тэфлэлям і кнэдлям. Што тычыцца дэсертаў, то тут безумоўным каралём з’яўляецца цымес.

Цымес – гэта святочны дэсерт, які спалучае ў сабе моркву і сухафрукты з дадаткам якой-небудзь заправы. Для гэтага могуць выкарыстоўвацца яйкі з мукой або мука з маслам і нават не вельмі густая манная каша.

Класічны цымес  

Інгрыдыенты:

  • 5 морквін
  • 300 гр чарнасліву
  • 100 гр разынак
  • 120 гр меду
  • 30 гр алею
  • Арэхі і соль па смаку

Як гатаваць

Чарнасліў і разынкі без костачак памыць і намачыць, каб сталі мяккімі. Моркву нарэзаць паўкольцамі, дадаць крыху алею і тушыць на малым агні. Праз 10 хвілін дадаць соль і мёд, тушыць яшчэ 5 хвілін. Здрабніць сухафрукты, засыпаць іх у моркву і дадаць алей, перамяшаць. Перад падачай на сто страву можна пасыпаць арэхамі.

Вишневое варенье с орехами
© Sputnik Людмила Янковская
Арэхі дадаюць страве пікантны смак

Цымес часта выкарыстоўвалі як "антрэмэ", што ў перакладзе з французскай мовы азначае страву, якую падаюць паміж галоўнымі або перад дэсертам. У рускай кухні гэта пірагі, якія падаваліся паміж баршчом і смажанкай, ў французскай – сыры, якія падавалі на прыканцы абеда, перад фруктовым дэсертам. Мэта антрэмэ -  нейтралізаваць смак папярэдняй стравы для лепшага ўспрымання смаку наступнай. 

Але ў некаторых мясцінах цымес гатуюць інакш. Напрыклад, у мястэчку Адэльск Гродзенскай вобласці, у спісе інгрыдыентаў да цымеса абавязкова ёсць мяса. Цікава, што сяляне Віцебшчыны страву не ацанілі, нават лічылі яе брыдкай і таму не гатавалі.

Нязвыкласць для вясковага густу спалучэння ў адной страве салодкага і мяснога не давала магчымасці распаўсюджвання стравы ў асяродку простанароддзя. Інакш да такога цымусу ставіліся ў мястэчках. У Адэльску яе працягваюць гатаваць і зараз, нават адмыслова вырошваюць бручку. Гэтая агародніна па смаку нагадвае нешта сярэдняе паміж рэпай і капустай.

Брюква
Бручка

Дзякуючы сваёй унікальнасці адэльскі цымес атрымаў ачэснае месца ў Спісе нематэрыяльных каштоўнасцяў Беларусі.

Адэльскі цымус з бручкай

Інгрыдыенты:

  • 1 кг бульбы
  • 0,5 кг свініны (грудзінка або шыя)
  • 300 гр  бручкі
  • 2-3 сярэднія морквы
  • 200 гр цыбулі
  • 0,5л вады
  • 1 дэсертная лыжка солі на ёмістасцьу 3 л
  • 1 чайная лыжка сумесі спецый: лаўровы ліст, перац, каляндра, кроп, кмен

Як гатаваць:

Падрыхтаваць карняплоды, памыць і пачысціць. Бульбу парэзаць на чатыры часткі, бручку і моркву пакрышыць кубікамі, цыбулю парэзаць вельмі дробна. Усё перамяшаць і засыпаць у гаршчок. Мяса нарэзаць сярэднімі кавалкамі і ўкласці ў агародніну, пасаліць, дадаць спецыі, заліць вадой і паставіць тушыць у печ або духоўку на малым агні на 2 гадзіны. Калі страва добра ўтушыцца, патаўчы  агародніну ў кашу. Пры жаданні ў гатовую страву дадавалі крышаны зялёны кроп і пер’е цыбулі. Елі ў прыкуску з салёнымі агуркамі.

151
Тэги:
Нацыянальная кухня, Ларыса Мятлеўская

Як маскоўскія будоўлі жывуць без беларусаў падчас пандэміі - відэа

0
(абноўлена 17:07 30.10.2020)
Падчас пандэміі не толькі мігрантам не хапала Масквы, але і Маскве - мігрантаў. Як расійская сталіца выжывае без рабочых рук, глядзіце на відэа.

З-за зачыненых межаў у Маскве ўтварыўся востры недахоп як будаўнікоў, так і кіроўцаў таксі і кур'ераў - звычайна гэтую працу ў большасці сваёй выконвалі працоўныя мігранты з краін СНД.

Да прыкладу на будоўлях, дзе як правіла 60% працоўных замежнікі, рэзка скараціўся прыток свежых кадраў. Сітуацыя ўскладнілася і хваляваннямі ў Беларусі - на адной з будпляцовак з 180 беларускіх фасадчыкаў засталося толькі 100.

Тым, хто зараз знаходзіцца на заробках у Маскве, пашанцавала - стаўкі на працоўныя прафесіі павысіліся.

Але больш за ўсё шанцуе кур'ерам - ім працы дадалося, а штат пастаянна павялічваецца. На час самаізаляцыі кур'ерам нават зрабілі бонус - пропуску для руху па Маскве.

Аб поўнай замене мігрантаў на расіян у будаўніцтве і абслугоўванні гаворкі не ідзе - межы рана ці позна адкрыюцца, і ў сталіцу хлыне новая працоўная сіла.

0
Тэги:
Масква