Мотасезон адкрылі ў Мінску

Фотафакт: мотасезон адкрылі ў Мінску

28
(абноўлена 16:00 15.04.2018)
Адкрыццё мотасезону прайшло ў гэтыя выхадныя ў рамках выставы "Мотавелаэкспа".

МІНСК, 15 кра — Sputnik. Мотасезон-2018 афіцыйна стартаваў у Беларусі ў гэтыя выхадныя, паведамляе карэспандэнт Sputnik.

Адкрывалі мотасезон ў гэтым годзе ў рамках выставы "Мотавелаэкспа" на пляцоўцы Палаца спорту ў сталіцы. Акрамя самой выставы, тут праходзіць шэраг мерапрыемстваў — ад параду байкераў да чэмпіянату краіны па кастамайзінгу.

Мотосезон-2018 стартовал в Беларуси
© Sputnik / Виктор Толочко
Мотасезон 2018 стартаваў у Беларусі

Сезон для аматараў матацыклаў афіцыйна адкрылі ў Мінску 15 красавіка. Прымеркаваныя да гэтай падзеі мерапрыемствы наведаў і карэспандэнт Sputnik — у яго аб'ектыў трапілі ўдзельнікі і госці выставы, а таксама парад байкераў.

Мотосезон-2018 стартовал в Беларуси
© Sputnik / Виктор Толочко
Мінчане і госці сталіцы радаваліся бясплатнаму шоу

Вялікіх цяжкасцяў на дарогах масавы праезд матацыклістаў ў нядзелю не выклікаў. Выпадковыя прахожыя і гледачы былі рады такому бясплатнаму шоу — многія махалі і віталі ўдзельнікаў мерапрыемства.

Трудностей на дорогах массовый проезд мотоциклистов в воскресенье не вызвал
© Sputnik / Виктор Толочко
Цяжкасцяў на дарогах масавы праезд матацыклістаў у нядзелю не выклікаў

Афіцыйнага старту сезону неўзабаве чакаюць і прыхільнікі знакамітых "Харлеяў" — H.O.G. Spring Challenge пройдзе ў Мінску ўжо 29 красавіка, у яго рамках па горадзе таксама чакаецца сапраўдны мотапарад і шмат тэматычных мерапрыемстваў.

28
Тэги:
Адкрыццё мотасезону, Мінск, Беларусь
Каментары