Вы карыстаецеся толькі 20% гардэроба: мінчан вучылі збаўляцца ад лішняга

© Photo : Instagram \ Bea JohnsonБеа Джонсан выступае за жыццё без смецця
Беа Джонсан выступае за жыццё без смецця - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Калі Беа Джонсан сказала свайму мужу, што філасофія "жыцця без адходаў" эканоміць каля 40% сямейнага бюджэту, муж сказаў: працягвай.

Ручнікі замест папяровых сурвэтак, тэрмас замест аднаразовага посуду і ўражанні замест рэчаў — аўтар папулярнай кнігі пра тое, як жыць без лішніх рэчаў і без смеццевага бака Беа Джонсан паспрабавала далучыць да сваёй філасофіі мінчан.

Яноты з сацыяльнай рэкламы - Sputnik Беларусь
Яноты вяртаюцца: выйшла новая сацыяльная рэклама аб раздзельным зборы смецця

Карэспандэнт Sputnik высветліла, як жыццё без пластыкавага посуду, лішняга адзення і "пакета з пакетамі" можа быць выгадным і планеце, і бюджэту.

З чаго ўсё пачалося

Калі Беа пераехала ў ЗША, яна паддалася спакусе і скупляла літаральна ўсё. Ёй хацелася, каб у хаце было як мага больш рэчаў, якія потым сыходзілі ў смеццевы бак.

Такі лад жыцця перастаў даваць задавальненне, акрамя новых рэчаў, нічога новага ў сям'ю не ўваходзіла. Горы смецця на планеце раслі. Беа вырашыла нешта змяніць у сваім жыцці.

Зараз Беа Джонсан і яе сям'я жыве зусім без смеццевага бака. Нехта смяецца: мабыць, карыстаюцца суседскім? Але Беа здолела так арганізаваць сваё жыццё і жыццё блізкіх, што адходаў проста няма.

Крок першы. Скажыце "дзякуй, я мiнiмалiст" флаерам

Калі Беа прыехала ў Мінск, яна вырашыла перакусіць. Звычайна яна просіць афіцыянта не класці на стол папяровую сурвэтку, а на гэты раз забылася пра гэта. Сурвэтку прынеслі, Беа забрала яе з сабой і даволі хутка знайшла ў горадзе кантэйнер для паперы.

© PixabayУ паўсядзённым жыцці мы выкарыстоўваем не больш за 20% нашага гардэроба, усё астатняе вісіць у шафе мёртвым грузам
В повседневной жизни мы используем не больше 20% нашего гардероба, все остальное висит в шкафу мертвым грузом - Sputnik Беларусь
У паўсядзённым жыцці мы выкарыстоўваем не больш за 20% нашага гардэроба, усё астатняе вісіць у шафе мёртвым грузам

Падзяляць смецце мы ўмеем, але гэта пачатак. Самае складанае ў ЗША, дзе жыве Беа, адмовіцца ад флаераў. Іх спрабуюць прапанаваць на кожным кроку, даслаць па пошце, абяцаюць зніжкі за гэта і за тое. Валявым рашэннем Беа пазбавіла сябе ад непатрэбнага смецця, і адходаў у баку стала менш.

Яна прызнае, у некаторых культурах адмовіцца ад флаера можа быць няветлівым. Яна знайшла для сябе прымальную фразу — "дзякуй, я мiнiмалiст". Прамоўтэр усё разумее, усміхаецца і не крыўдзіцца.

Крок другі. Увесь гардэроб змяшчаецца ў чамадан

Беа прызнала: пазбавіцца ад непатрэбных рэчаў спачатку было няпроста. Таму яна пачала з рэчаў мужа. І параіла — прызнайце, што з рэчаў, якія вісяць у шафе, вы носіце, хутчэй за ўсё, толькі дваццаць адсоткаў.

Рака ў лесе, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Не падбірай: як экалагічныя акцыі шкодзяць птушкам

У шафе самой Беа зараз усяго пятнаццаць элементаў адзення, але яна запэўнівае, што іх можна спалучаць такім чынам, каб атрымалася каля пяцідзесяці вобразаў. Усю вопратку Беа купляе на аўкцыёне або ў сэканд-хэнд крамах, каб, выкідваючы вопратку, не ствараць лішніх адыходаў. Калі Беа і яе сям'я адпраўляюцца ў падарожжа, у іх няма праблем з тым, каб выбраць, што пакласці ў чамадан. Яны проста бяруць усё, што ёсць.

Крок трэці. Не перабраць

Калі Беа толькі пачынала свой шлях да жыцця без адходаў, яна паспрабавала, начытаўшыся саветаў у сеціве, замяніць бляск для вуснаў крапіўным лісцем. Былі і іншыя эксперыменты, пасля якіх муж папрасіў спыніцца і зменшыць абароты.

Зараз Беа замест шампуня і геля для душа выкарыстоўвае традыцыйнае французскае мыла. Бярэ яго і ў паездцы, каб не выкарыстоўваць маленькія бутэлечкі, якія звычайна прапануюць у гатэлі. Туш Беа таксама не купляе — адзін з рэцэптаў загадвае змяшаць мыла, алей з міндаля, вычышчаную ваду і актываваны вугаль.

Беа некалькі разоў адзначае — у філасофіі жыцця без адходаў можна спыніцца там, дзе вам камфортна. Не хочацца мыць кухонную паверхню воцатам, як гэта робіць сама Беа — пакіньце сродак для чыстцы і пазбаўцеся ад таго, у чым неабходнасці няма. Напрыклад, не купляйце ваду ў пластыкавых бутэльках або ёгурты і іншыя прадукты ў пластыкавай упакоўцы.

© PixabayБеа перакананая, што прадукты лепш захоўваць у шкляных банках, а не ў пластыкавых пакетах
Беа убеждена, что продукты лучше хранить в стеклянных банках, а не в пластиковых пакетах - Sputnik Беларусь
Беа перакананая, што прадукты лепш захоўваць у шкляных банках, а не ў пластыкавых пакетах

Крок 4. Ідзем у краму

У доме Беа шмат шклянога посуду. Банкі яна бярэ з сабой у краму, каб не даводзілася купляць прадукты ў пакетах. Для мяса, сыру, мёду звычайная шкляная банка падыдзе.

У некаторых крамах могуць адмовіцца ўзважваць банку асобна, але гэта тое, за што змагаюцца прыхільнікі жыцця без адходаў. А алей і воцат яна купляе на разліў, выкарыстоўваючы для іх пустыя воцатныя бутэлькі.

Для хлеба Беа пашыла сумку са старых прасцін. Яна заўсёды адмаўляецца ад пакета для выпечкі і кладзе ўсё ў сумку.

Крок 5. Падарыце лепш сертыфікат

Каб непатрэбнае смецце не прыходзіла з гасцямі, Беа раіць прасіць сяброў і сваякоў дарыць ня рэчы, а сертыфікаты.

Калі яе пытаюць, ці не супраць дзеці-тынэйджары такога ладу жыцця, Беа расказвае, што дзецям хапае пятнаццаці рэчаў у шафе. Усё, што больш — спроба бацькоў здавацца больш заможнымі. Чаго можа не хапаць дзецям, дык гэта ўражанняў. І ў гэтым недахопу ў дзяцей Беа няма.

Яна прыхільніца філасофіі, у якой вопыт важнешы за рэчы. У доказ паказвае здымкі, на якіх сям'я падарожнічае, займаецца спортам і выглядае шчаслівай. Усміхаецца нават сын-падлетак, Беа жартуе, што прымусіць тынэйджара ўсміхнуцца — гэта ледзь ці не самая складаная задача. І яна з ёй спраўляецца.

Усміхаецца і сама Беа. На адным са здымкаў яна разам з мужам прабіраецца праз балота ў Літве. "Шчаслівая жонка, шчаслівае жыццё", — называе гэтую фатаграфію муж Беа, які таксама прыняў філасофію мінімалістычнага жыцця.

Беа есць мяса, падарожнічае самалётамі і скептычна ставіцца да пытанняў, маўляў, ці не нівеліруе адзін пералёт у Мінск увесь пазітыўны эфект ад яе дзейнасці. Паслухаць яе сабралася некалькі дзясяткаў чалавек, а гэта значыць, і ў Беларусі хтосьці заразіцца новай ідэяй. Яна ўпэўненая, што на падарожжах эканоміць не трэба, бо гэта новы вопыт. Чым больш мы будзем лятаць, тым больш у авіякампаній будзе магчымасцяў укладваць грошы ў распрацоўку электратранспарту, які будзе не такі шкодны для прыроды. І галоўнае, вандроўкі і пералёты — гэта вопыт, а вось рэчы досведу не нясуць.

Стужка навiн
0