Беларуская біятланістка Надзея Пісарава

Былая беларуская біятланістка Надзея Пісарава выйшла замуж

15
(абноўлена 16:31 08.06.2018)
У маі 29-гадовая беларуская біятланістка заявіла аб завяршэнні кар'еры, а сёння на яе старонцы ў сацсетцы з'явілася фатаграфія з вяселля.

МІНСК, 8 чэр — Sputnik. Беларуская біятланістка Надзея Пісарава, якая завяршыла кар'еру, выйшла замуж, фатаграфія з вяселля размешчана на яе старонцы ў Instagram, паведамляе Sputnik.

Выбраннікам Пісаравай стаў сэрвісмэн расійскай зборнай па біятлоне Андрэй Шатохін. На фатаграфіі маладыя выглядаюць вельмі шчаслівымі, а сама былая біятланістка паўстала ў вельмі жаноцкім і далікатным вобразе. Букет нявесты гармануе па колерах з кашуляй і бабачкай жаніха.

Пісарава з'яўляецца бронзавым прызёрам Чэмпіянату свету 2011 года ў эстафеце. 29-гадовая спартсменка двойчы прымала ўдзел у Алімпійскіх гульнях — у Сочы ў 2014 годзе, і ў Пхенчхане ў 2018 годзе.

Пасля Алімпіяды ў Пхенчхане 29-гадовая біятланістка заявіла, што не будзе рыхтавацца да наступных Гульняў. А ў маі 2018 года стала вядома аб завяршэнні яе кар'еры.

Раней аб завяршэнні кар'еры заявіла беларуская біятланістка Надзея Скардзіна. А алімпійская чэмпіёнка і маладая мама Дар'я Домрачава пакуль не вырашыла, ці варта ёй працягваць выступаць, але збіраецца абдумаць гэта ў бліжэйшы час.

Дарэчы, менш за ўсё інфармацыі ў заўзятараў і СМІ пра асабістае жыццё беларускай біятланісткі Дзінары Алімбекавай. У той час як Дар'я Домрачава са сваім мужам вялікім біятланістам Уле Эйнарам Б'ёрндаленам пастаянна абмяркоўваецца, а Надзеі Скардзіна заўзятары і СМІ прыпісваюць раман з прадстаўніком швейцарскай зборнай па біятлоне.

15
Тэги:
Вяселле, Надзея Пісарава, Беларусь

Больш за 60 малюнкаў на целе: пенсіянер упрыгожвае сябе татуіроўкамі відэа

9
(абноўлена 09:19 12.04.2021)
Уладзімір "Спартак" Седакоў з Екацерынбурга набіў на сваім целе 63 татуіроўкі. Зараз у мужчыны малюнкі ёсць практычна на ўсіх частках цела, нават на твары. Глядзіце на відэа, як выглядае татуіраваны пенсіянер.

Пенсіянер з Екацерынбурга, які прадстаўляецца гучным імем Уладзімір "Спартак" Седакоў, хутка заваяваў папулярнасць у інтэрнэце, дзякуючы сваёй нефармальнай знешнасці.

Змяніўшы за свае 74 гады больш за 60 прафесій у юрыспрудэнцыі, рэжысуры, пчалярстве і іншых сферах, Седакоў вырашыў спыніцца на творчай спецыялізацыі і апошнія дзесяць гадоў займаўся напісаннем карцін, вершаў, а таксама захапіўся татуіроўкамі.

Пенсіянер размаляваў увесь свой дом, напісаў каля 13 кілаграмаў карцін. Вырашыў упрыгожваць і сябе - набіў 63 татуіроўкі. Зараз у мужчыны малюнкі ёсць практычна на ўсіх частках цела: на руках, нагах, спіне, торсе і нават на твары. Спыняцца на дасягнутым Уладзімір не плануе, ён марыць цалкам “забіць” сваё цела.

Акрамя мастацтва пенсіянер захапляецца спортам: катаецца на ровары і займаецца боксам, каб падтрымліваць сябе ў добрай фізічнай форме. Нядаўна Седакоў таксама завёў канал на YouTube, дзе публікуе відэа аб сваім паўсядзённым жыцці. Акрамя гэтага, "Спартак" здымаецца ў кіно і хутка плануе адкрыць сваю дзясятую выставу карцін у "Ельцын-цэнтры".

Глядзіце таксама:

9
Тэги:
Екацерынбург, тату, Пенсіянеры, відэа, малюнкі

Памятка поснікам: чым замяніць скаромныя прадукты

241
(абноўлена 10:16 09.04.2021)
Працягласць Вялікага посту сем тыдняў. Ён – найважнейшы са шматдзённых пастоў, які рыхтуе хрысціян да годнай сустрэчы свята Уваскрэсення Хрыстовага. Памятка для поснікаў – у інфаграфіцы Sputnik.
Чым замяняць падчас посту скаромныя прадукты
© Sputnik

У гэтым годзе Вялікі пост пачаўся 15 сакавіка і будзе доўжыцца да 1 траўня. Для вернікаў праваслаўных гэтыя 48 дзён - доўгі і цяжкі перыяд ачышчэння цела і душы. Якімі поснымі прадуктамі можна замяніць скаромную ежу ў перыяд Вялікага посту, каб харчаванне было збалансаваным і карысным для арганізма - у інфаграфіцы Sputnik.

Сем тыдняў цялеснага і душэўнага посту ўключаюць у сябе Святую Чатырохдзесятніцу і Страсную сядміцу - перадвелікодны тыдзень, які пачынаецца пасля Вербнай нядзелі і доўжыцца да самага Вялікадня.

Кожны тыдзень Вялікага посту мае сваю назву і асаблівае напаўненне:

  • Урачыстасць праваслаўя (з 15 па 21 сакавіка). У першы тыдзень ушаноўваецца перамога над іканаборствам. Надаецца асаблівая павага ва ўспамінах да імператрыцы Феадоры Канстантынопальскай, якая аднавіла шанаванне абразоў у храмах, пасля забароны, што адбылася ў VIII стагоддзі.
  • Тыдзень Свяціцеля Рыгора Паламы (з 22 па 28 сакавіка). У другую сямідзёнку пачытаюць гэтага Свяціцеля за моц яго вучэнне і перамогу ў тэалагічных спрэчках, у якіх святы паказаў усеаб’емную сувязь паміж Богам і светам.
  • Крыжапаклонны тыдзень (з 29 сакавіка па 4 красавіка). Зыходзячы с назвы трэцяга вялікапоснага тыдня, у гэты перыяд праваслаўныя пакланяюцца Крыжу.
  • Тыдзень Прападобнага Яна Лесвічніка (з 5 па 11 красавіка). Азначаны святы ўяўляе сабою моцны прыклад посту і духоўнага жыцця, з якім павінен суадносіцца сумленны хрысціянін не толькі ў чацвёрты вялікапосны тыдзень.
  • Тыдзень Прападобнай Марыі Егіпецкай (з 12 па 18 красавіка). Святую Марыю Егіпецкую на пятым вялікодным тыдні ўшаноўваюць за тое, што яна цераз прытрымліванне ўзмоцненага посту змагла пазбавіцца ад распуства ў жыцці.
  • Тыдзень, прысвечаны ўваходу Гасподняга ў Іерусалім (з 19 па 25 красавіка). Шосты тыдзень посту адзначаецца падзеяй уезду Хрыста у горад Іерусалім. Гэтая сямідзёнка таксама носіць назву "тыдзень ваій", што паходзіць ад слова "вайя" - лісце пальмы, якім высцілалі шлях Збавіцеля перад Іерусалімам. На Вербную нядзелю ў славянскіх краінах замест пальмавых лістоў ужываюць галінкі вярбы.
  • Страсная сядміца (з 26 красавіка да Вялікдня). У сёмы тыдзень посту ўзгадваюць апошнія дні зямнога жыцця, смерці і пахавання Ісуса Хрыста.

Духоўная частка Вялікага посту заключаецца ў малітвах, пакаянні, а таксама ўстрыманні і барацьбе з асабістымі слабасцямі і ўсім, што адцягвае ад Бога.

Што ж тычыцца фізічнага боку - на працягу сарака васьмі дзён варта абмежаваць сябе ад скаромнай ежы, напрыклад: мяса, малака, яек - ежы жывёльнага паходжання.

Выхадныя дні - субота і нядзеля не з'яўляюцца строга нішчымнымі. У гэтыя дні царквой дазволена ўжываць ежу, прыгатаваную на алеі.

Святары падкрэсліваюць, што не варта ўспрымаць Вялікі пост як дыету, так як ўстрыманне ад ежы павінна абавязкова суправаджацца малітвамі і быць накіраваным на ачышчэнне душы. Таксама кожны чалавек сам павінен вызначыць, якая мера ўстрымання з'яўляецца неабходнай, у адпаведнасці з фізічным здароўем тых, хто поснічае.

Парады па харчаванню для тых, хто хоча прытрымлівацца Вялікага посту - у інфаграфіцы Sputnik.

241
Тэги:
Праваслаўе, Рэлігія, Увесь свет
Тэмы:
Посцім смачна: самыя цікавыя і смачныя рэцэпты
Заслужаны артыст Беларусі Леанід Барткевіч

Памёр Леанід Барткевіч - саліст залатога складу "Песняроў"

2
(абноўлена 13:15 13.04.2021)
Пра смерць заслужанага артыста БССР Леаніда Барткевіча паведаміла Sputnik яго жонка. Яму быў 71 год.

МІНСК, 13 кра - Sputnik. Савецкі і беларускі эстрадны спявак Леанід Барткевіч быў салістам ВІА "Песняры" з 1970 па 1980 год, а таксама з 1999 па жнівень 2003 года.

Леанід Барткевіч належаў да плеяды музыкантаў, чый голас быў знаёмы мільёнам прыхільнікаў творчасці "Песняроў". Гэта ён выконваў "Александрыну", "Вераніку", "Белавежскую пушчу", "Бярозавы сок", "Купалінку".

Леанід Барткевіч нарадзіўся ў 1949 годзе ў Мінску. Музыкай пачаў захапляцца яшчэ ў дзяцінстве: быў салістам у хоры хлопчыкаў Палаца піянераў, граў на гітары, скончыў музычную школу па класе трубы.

Падчас вучобы ў архітэктурным тэхнікуме быў салістам мясцовага аркестра, а пасля - вакалістам ансамбля "Залатыя яблыкі".

Працаваў архітэктарам у "Белндігіпрасельбуд". Дарэчы, на аснове дыпломнага праекта Барткевіча быў пабудаваны мінскі кінатэатр "Кастрычнік".

У 1970 годзе лёс звёў Барткевіча з Уладзімірам Мулявіным, які паклікаў таленавітага юнака выступаць у "Песнярах".

Праспяваўшы некалькі твораў, напісаных Мулявіным, Леанід быў прыняты ў склад легендарнай групы. З гэтага моманту пачалася яркая творчая біяграфія Барткевіча. З ансамблем Леанід пабываў на гастролях у ЗША. "Песняры" сталі першымі ўладальнікамі "Залатога дыска СССР".

Чаму Барткевіч сыходзіў з "Песняроў"

У 1980 годзе артыст паступіў у Расійскі інстытут тэатральнага мастацтва (ДІТІС) на курс эстраднага рэжысёра Іакіма Шароева. З-за вучобы Барткевіч вымушаны быў сысці з "Песняроў". У 1983 годзе ён стаў салістам Беларускага тэлебачання і радыё. У 1989 годзе разам з жонкай, алімпійскай чэмпіёнкай па спартыўнай гімнастыцы Вольгай Корбут і сынам Рычардам пераехаў у ЗША. Там ён пражыў амаль дзесяць гадоў.

Пасля вяртання ў Беларусь Леанід Барткевіч працаваў у ансамблі "Песняры" да самай смерці Уладзіміра Мулявіна.

Затым Барткевіч з некалькімі калегамі стварыў свой ансамбль з такой жа назвай. Ён перастаў існаваць у 2008 годзе, а ў 2009 артыст аб'яднаўся з музыкамі Анатолем Кашапаравым і Алегам Моўчанам ў новы ансамбль "Песняры".

За ўсю сваю кар'еру Леанід Барткевіч атрымаў нямала ўзнагарод. У 1973 годзе ён стаў лаўрэатам I прэміі Усесаюзнага конкурсу савецкай песні, у 1979 атрымаў званне заслужанага артыста Беларусі. Песняр не раз станавіўся лаўрэатам міжнародных фестываляў і конкурсаў.

25 траўня яму магло б споўніцца 72 гады.

Sputnik выказвае спачуванні родным і блізкім Леаніда Леанідавіча.

Чытайце таксама:

2
Тэги:
Беларусь, Sputnik, БССР, артыст, "Песняры", Леанід Барткевіч