Каб завезці камяні з-за мяжы, трэба заплаціць немалую пошліну

У майстэрні ў Лазара Богшы нашых дзён: ад пярсцёнка да сямейнага абраза

38
(абноўлена 18:08 28.06.2018)
У майстэрні ў аўтара копіі крыжа Ефрасінні Полацкай і яго сына можна замовіць абраз з натуральнымі камянямі або проста бранзалет.

Тры гады таму аўтар копіі крыжа Ефрасінні Полацкай ювелір Мікалай Кузьміч разам з сынам Пятром адкрыў у Брэсце галерэю "Візантый", невялікае памяшканне недалёка ад пешаходнай вуліцы.

На трыццаці васьмі квадратных метрах "Візантыя" ў цэнтры Брэста працуюць два ювеліры. Сам Пётр Кузьміч, сын знакамітага майстра, і вучань Мікалая Кузьміча Андрэй Мазько. У майстроў пабывала карэспандэнт Sputnik Алена Васільева.

"Фіяніты побач з ізумрудам — як "Бэнтлі" з велюравым салонам"

Зараз у майстэрні вырабляюць і абразы, і ювелірныя ўпрыгажэнні — ад пярсцёнкаў да брошак.

"Зараз працую над пярсцёнкам. У цэнтры залацісты тапаз, а маленькія зялёныя камяні — дземантаіды — разнавіднасць граната. Побач з танным каменем такі тапаз не паставіш. Калі побач з ізумрудам фіяніты — гэта ўсё роўна што "Бэнтлі" з велюравым салонам", — распавядае Пётр, дэманструючы яшчэ не скончаны пярсцёнак.

На создание этого кольца у Петра Кузьмича ушла неделя
© Sputnik / Елена Васильева
На стварэнне гэтага пярсцёнка Пятру Кузьмічу спатрэбіўся тыдзень

"Фармуючы кошт, адштурхваешся не толькі ад кошту каменя, ацэньваеш і аўтарскую працу", — распавядае ён аб тонкасцях цэнаўтварэння.

Вынік падабаецца і яму ("Класны ж пярсцёнак?"), і бацьку Мікалаю Кузьмічу ("Класны, малайчына").

Отец Николай Кузьмич оценивает работу сына
© Sputnik / Елена Васильева
Бацька Мікалай Кузьміч ацэньвае працу сына

У майстэрню прыходзяць часцяком заможныя кліенты. Некаторыя госці "Візантыя" прызнаюць — аўтарскія працы ўражваюць, але з заробкам настаўніка іх сабе не дазволіш, так што прыходзяць на экскурсію — проста паглядзець.

"Гэта кальцо будзе каштаваць каля пяцісот долараў. Ёсць попыт за мяжой, у Германіі за яго можна папрасіць зусім іншую суму, але туды так проста не прыедзеш і не скажаш — я прывёз пярсцёнак да вас, дайце мне за яго пяць тысяч. Трэба час, сувязі. У Беларусі ты можаш быць сябрам Саюза мастакоў, а за мяжой усё пачынаеш спачатку. У Еўропе ёсць ювелірныя дамы, прыватныя галерэі, якія супрацоўнічаюць з мастакамі, арганізоўваюць выставы. Аптымальны варыянт — адкрыць за мяжой сваю галерэю і пазіцыянаваць сябе як самастойнага майстра. Брошка Міхаіла Цобеля на срэбры каштуе дзевяць тысячаў долараў, калі ў нас паставіць такі кошт, скажуць, звар'яцеў", — тлумачыць Пётр Кузьміч.

Кольца от Николая Кузьмича получали в подарок и знаменитые белорусы - от Змитера Войтюшкевича до Владимира Арлова
© Sputnik / Елена Васильева
Пярсцёнкі ад Мікалая Кузьміча атрымлівалі ў падарунак і знакамітыя беларусы - ад Зміцера Вайцюшкевіча да Уладзіміра Арлова

Ювеліры сцвярджаюць, што нават за маштабныя працы — напрыклад, хатні абраз — ніколі не прасілі поўнага кошту. Маўляў, добра, што хаця б з'яўляецца магчымасць папрацаваць над буйной замовай і тым самым адтачыць майстэрства.

"Даводзіцца многа дзён праводзіць за мікраскопам, аперуючы вобласцю ў некалькі сантыметраў. Часам цяжкавата, але самае цяжкае даць рады матэрыялу, асабліва калі гаворка ідзе пра эмалі. Спярша выкладваецца малюнак з перагародак, а калі прыступаеш да працы з эмаллю, не ведаеш, як яна сябе павядзе. Дзесьці вылазяць поры, даводзіцца карэктаваць і перарабляць. Садзіш у печ і не ведаеш, што выйдзе", — распавёў Андрэй Мазько, які з Мікалаем Кузьмічом працаваў над стварэннем ракі Ефрасінні Полацкай.

Если мастер решает уехать за рубеж, он должен быть готов заново зарабатывать себе имя, даже членство в белорусском Союзе художников в Европе стоит мало
© Sputnik / Елена Васильева
Калі майстар вырашае з"ехаць за мяжу, ён павінен быць гатовы зноўку зарабляць сабе імя, нават сяброўства ў беларускім Саюзе мастакоў у Еўропе "каштуе" мала

"Агнём народжанае мастацтва, — пацвярджае Пётр Кузьміч. — Часам хочацца палепшыць працу, а дамагаешся толькі таго, што эмаль згарае, даводзіцца перарабляць".

Пётр дэманструе брошку, якая атрымалася, на яго погляд, асабліва добра, і са шкадаваннем канстатуе, што ў Беларусі не ўсе разумеюць, што гэта брошка.

В Беларуси не все понимают, что это брошь
© Sputnik / Елена Васильева
У Беларусі не ўсе разумеюць, што гэта брошка

"У Германіі такія брошкі носяць і мужчыны, і жанчыны. Я свае ўпрыгажэнні нашу рэдка, толькі пярсцёнак сабе зрабіў", — распавядае Пётр.

Упрыгажэнні з майстэрні ёсць і ў знакамітых беларусаў — Мікалай Кузьміч зрабіў пярсцёнак у падарунак музыканту Зміцеру Вайцюшкевічу і пісьменніку Уладзіміру Арлову. Сёе-тое ювелір дарыў духавенству, але служыцелі царквы ўпрыгажэнні не носяць, у галерэі кажуць, маўляў, не будзе святар брошку насіць.

Эмалями в Беларуси занимаются только мастера в брестской галерее
© Sputnik / Елена Васильева
Эмалямі ў Беларусі займаюцца толькі майстры ў брэсцкай галерэі

Але ў цэлым пакупнікоў, якія гатовыя заплаціць за аўтарскае ўпрыгажэнне, мала, не працуюць з ювелірамі і галерэі.

"У Расіі ёсць цэлыя эмальерныя выставы, а ў нас часам забываюць выставіць тваю працу. Стаўленне такое — жалеза прывёз", — тлумачыць Пётр.

Камень точыць

Канкурэнцыі ў гэтай сферы амаль няма — занадта шмат папер трэба падрыхтаваць, каб узяць у рукі пласціну срэбра і навучыцца з ёй працаваць.

"Калі ў Расіі мастак можа вырабіць у месяц тры вырабы без ліцэнзіі, то ў Беларусі ўсё больш строга, ювелірная сфера зарэгулявана. Цяганіна з дакументамі ўскладняе працэс. У выніку мастакі ўзнікаюць нячаста", — растлумачыў Андрэй Мазько.

В Европе стоимость авторских ювелирных изделий может быть выше белорусской
© Sputnik / Елена Васильева
У Еўропе кошт аўтарскіх ювелірных вырабаў можа быць вышэй за беларускі

Адна з праблем у тым, што няма не толькі рынку ювелірнага мастацтва, але і рынку камянёў.

"Камяні павінны быць ліцэнзаванымі, каб завезці іх з-за мяжы, трэба заплаціць вар'яцкую пошліну. Рынка каштоўных камянёў не існуе, у той час як у Еўропе праходзяць выставы камянёў і можна выбраць прыдатны", — растлумачылі ў галерэі.

Мастакі не з'яўляюцца яшчэ і таму, што без грошай ювелірным мастацтвам заняцца складана — не зможаш нават купіць камяні. Але і зарабіць на ім нялёгка.

Стоимость авторской работы оценить сложно, хоть отправной точкой в оценке является стоимость материалов
© Sputnik / Елена Васильева
Кошт аўтарскай працы ацаніць складана, хоць адпраўной кропкай у ацэнцы з"яўляецца кошт матэрыялаў

"Калі ў людзей няма грошай, што ты будзеш рабіць у ювелірным мастацтве? Бываюць заможныя заказчыкі і мецэнаты. Багаты чалавек з жонкай і добрым густам. Але і яны могуць паехаць за мяжу і купіць любое ўпрыгажэнне там, каму трэба гэта "нацыянальнае"? У нас ні традыцыі, ні рынку ювелірнага мастацтва няма — мы ж аграрная краіна, я сам аграрый у першым пакаленні", — распавядае Мікалай Кузьміч і аптымістычна рэзюмуе — рынку і традыцыі няма, але будуць.

"Якая змена? Ну вось, Пеця"

Трыццаць гадоў таму Мікалай Кузьміч быў адзіным у Беларусі майстрам, які аднаўляў тэхніку візантыйскай перагародкавай эмалі. Але праца над копіяй Крыжа Ефрасінні Полацкай па вобразе і падабенству была скончаная ў 1997 годзе — больш за дваццаць гадоў таму.

"Змена ёсць?" — пытаем.

"Якая змена? Ну вось, Пеця", — лаканічна адказвае Мікалай Кузьміч.

Імя Кузьміча школьнікі чытаюць у падручніках па гісторыі побач з імем Лазара Богшы, які ў XII стагоддзі па замове полацкай ігуменні і стварыў знакаміты згублены у 1941 годзе крыж. У 90-х крыж узяліся аднавіць і запрасілі для гэтага Мікалая Кузьміча, які тады быў адзіным эмальерам у краіне.

Икону можно заказать в мастерской у Кузьмичей
© Sputnik / Елена Васильева
Абраз можна замовіць у майстэрні ў Кузьмічоў

Прайшло трыццаць гадоў, і аўтар удасканаліў майстэрства ў тэхніцы візантыйскай перагародкавай эмалі, прапанаваў перарабіць і некаторыя элементы крыжа, але хваля нацыянальнага адраджэння ўжо схлынула. Кузьміч пісаў лісты ва ўсе магчымыя банкі, уключаючы Нацбанк, але магчымасці падлучыцца да праекту яны не знайшлі.

"Цяпер гэта нямногім трэба. Бацька сам выказаў жаданне перарабіць некаторыя элементы, уладыка Філарэт даў блаславенне. Спонсарам выступіў далёкі ад нашай культуры банк Саудаўскай Аравіі. Быў мецэнат, дапамагаў і Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр", — успамінае Пётр Кузьміч.

В Европе броши носят и женщины, и мужчины
© Sputnik / Елена Васильева
У Еўропе брошкі носяць і жанчыны, і мужчыны

А ў 90-х, калі Кузьмічу прапанавалі ўзяцца за справу, усё было інакш. Сын майстра Пятра Кузьміч дзеліцца ўспамінамі пра працу бацькі над крыжам, паездкі да тады яшчэ маладога ўладыкі Філарэта. Пётр праводзіў з бацькам шмат часу, плавіў метал, трымаў гарэлку.

"Бацька Крыж рабіў у майстэрні на Гродзенскай. Кожны дзень хадзіў туды. Раніцай нашы спецслужбы прывозілі крыж, а ўвечары звозілі. Ужо пасля нам распавядалі, што на працягу пяці гадоў працы над крыжам бацьку і праслухоўвалі… ды і чаго толькі не было. Цяжка было, бацька аднаўляў тэхніку перагародкавай візантыйскай эмалі працамі і памылкамі з дапамогай расійскіх дактароў навук Макаравай і Аляксеева, якія даследавалі Полаччыну і Беларусь. Дапамагаў і Уладзімір Арлоў, Вадзім Гарэцкі, Барыс Стук, Ляцко… Усё гэта засталося ў памяці", — успамінае Пётр Кузьміч.

38
Тэги:
ювелірныя ўпрыгажэнні, Мікалай Кузьміч, Пётр Кузьміч, Брэст, Беларусь
Каментары