Анастасія Вязоўская

Віцяблянка з парушэннем слыху стала адной з лепшых на конкурсе прыгажосці

21
(абноўлена 13:42 21.07.2018)
Беларуска скарыла суддзяў міжнароднага конкурсу сваёй прыгажосцю і абаяннем, заваяваўшы два тытулы.

ВІЦЕБСК, 21 ліп — Sputnik. Анастасія Вязоўская, якая стала Першай віцэ-міс і якая перамагла ў дэфіле купальнікаў на міжнародным конкурсе прыгажосці сярод глухіх, што прайшоў на Тайвані, расказала карэспандэнту Sputnik аб конкурсе і падзялілася планамі на будучыню.

Спякотны Тайвань

На Міжнародным конкурсе прыгажосці сярод глухіх MMDI, Miss & Mister Deaf International, які нядаўна прайшоў на Тайвані, сабраліся прадстаўнікі 24 краін свету.

"Паўдзельнічаць мне прапанавала Мэры Жыляліна — начальнік арганізацыйна-забаўляльнага цэнтра Рэспубліканскага Палаца культуры імя Шарко ГА "Беларускае таварыства глухіх". Вядома, я пагадзілася. Бо гэта цудоўная магчымасць убачыць свет, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі і расказаць пра сваю краіну", — прызналася Анастасія Вязоўская.

На Международном конкурсе красоты среди глухих собрались представители 24 стран мира
© Photo : из личного архива Анастасии Вязовской
На Міжнародным конкурсе прыгажосці сярод глухіх сабраліся прадстаўнікі 24 краін свету

Для віцяблянкі конкурс на Тайвані — не першы. Тры гады таму Анастасія прымала ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе прыгажосці сярод глухіх дзяўчат і заняла там першае месца. Яна атрымала права прадстаўляць Беларусь на "Miss and Mister deaf world international" у Празе. У сталіцы Чэхіі дзяўчына зноў заваявала карону — гэтым разам Першай віцэ-міс свету.

Па словах Анастасіі, на Тайвані складаней за ўсё было прызвычаіцца да цяжкай спякоты.

"Сам конкурс у мяне хвалявання не выклікаў, але ад працяглых рэпетыцый і трэніровак перад галоўным выхадам, мы вельмі стамляліся, улічваючы, што клімат быў нязвыклым", — адзначыла віцяблянка.

Мары спраўджваюцца

Мара Анастасіі — стаць мадэллю. Аднак пакуль дзяўчына не будуе далёка ідучых планаў і па-філасофску адзначае, што час пакажа, да чаго прывядуць яе мары. Зараз прыгажуня вярнулася да сваёй ранейшай працы поварам, і працягвае займацца спортам і творчасцю.

"Я стараюся не сядзець на месцы: удзельнічаю ў мастацкіх конкурсах, займаюся сцэнічным мастацтвам і выконваю жэставыя песні. Вельмі люблю спорт. Часта выступаю на спаборніцтвах па розных дысцыплінах: валейболе, плаванні, лёгкай атлетыцы. А нядаўна занялася дзюдо. Думаю, у мяне атрымаецца асвоіць і гэты від спорту", — распавяла Анастасія Вязоўская.

Белоруска завоевала на конкурсе красоты два титула
© Photo : из личного архива Анастасии Вязовской
Беларуска заваявала на конкурсе прыгажосці два тытулы

Дзяўчына ведае, што зможа дамагчыся ўсяго, бо галоўнае — гэта вера ў сябе і ўпартасць, якіх у яе хоць адбаўляй.

21
Тэги:
Конкурс прыгажосці, Тайвань, Віцебск, Беларусь
Каментары