Маліны – адна з самых любімых за далікатны смак ягад

Маліны для малімоніка: гатуем смачныя і карысныя стравы з салодкай ягады

134
(абноўлена 18:10 30.07.2018)
Дзе шукаць, як збіраць і што гатаваць з малін, расказвае этнограф Ларыса Мятлеўская.

Маліны – адна з самых любімых за далікатны смак ягад. Цяжка пералічыць назвы салодкіх страў з малін. Яе сушаць, вараць варэнні, джэмы, жэле, спажываюць свежай, робяць наліўкі, сіропы, канфецюры. У старажытнасці маліны называлі рубінавай ягадай, а ў народзе склалі нямала прымавак, дзе яны заўсёды звязаны з чымсьці прыемным.

Так, пра маладую, прыгожую, зграбную дзяўчыну кажуць: "дзеўка як маліна" або "тонкая як быліначка, жаркая як маліначка", "губкі як малінкі";

— пра пахучае сена добрай якасці: "сена як маліна";

— пра хуткае і прыемнае знішчэнне чаго-небудзь: "зглынуць, як малінку";

— пра радасную і прыемную згоду на нейкую прапанову, справу: "ухапіцца, як за малінку".

У старажытнасці маліны называлі рубінавай ягадай
© Photo : Ларыса Мятлеўская
У старажытнасці маліны называлі рубінавай ягадай

Беларусь — лясная краіна. Лес — бацька для беларуса, які заўсёды ставіўся да яго з вялікай пашанай. Напрыклад, існавала традыцыя: калі адпраўляешся ў лес, апранаць чыстае, не браць ягад і грыбоў больш, чым патрэбна. Падлеткам не раз даводзілася збіраць маліны ў лесе. Часам буйныя сакавітыя ягады пад няспынны камарыны звон можна было здабыць толькі ў густых крапіўных зарасніках. У малін і крапівы даўняе сяброўства.

Існуе легенда, па якой маліны скардзіліся крапіве на сваё горкае жыццё, у якім іх топчуць і ломяць з-за смачных ягад. Крапіве стала шкода маліны, і яна прапанавала ім абарону. Быццам з таго часу яны і селяцца разам.

Што ж, справядліва.

Дзе шукаць маліны

Растуць маліны звычайна на сонечных высеках у лесе і любяць, каб іх вытоптвалі пры збіранні. Чаму? Гэта стымулюе расліну пускаць маладыя парасткі, на якіх на другі год утвараюцца ягады.

Масавая нарыхтоўка лясных малін адбываецца менавіта ў ліпені. Калісьці збіраць іх жанчыны з дзецьмі выпраўляліся вялікай гурбой. Знайшоўшы добры, ягадны куст, абіралі яго моўчкі, каб не прывабліваць канкурэнтаў. Крычаць, моцна размаўляць у лесе ўвогуле было дрэнным тонам. Пра парушальнікаў гэтага правіла казалі: "Крычыць, як дурны ў малінах". Дазвалялася толькі час ад часу перагуквацца, каб не заблудзіць у вялікім лесе. І яшчэ, едучы ў маліны, абавязкова бралі з сабой аднаго дарослага мужчыну. Навошта? Ды каб не баяцца медзвядзя, які таксама вялікі аматар паласавацца гэтай ягадай. Звер хоць і ўцякае, заўважыўшы чалавека, але жанчынам было смялей, калі на ўсялякі выпадак мелі абаронцу.

Не толькі смачна, але і карысна

Негледзячы на тое, што лясныя маліны больш карысныя і салодкія, гэты ягадны кустарнік ужо шмат стагоддзяў уведзены ў культуру. У афіцыйнай і народнай медыцыне расліну выкарыстоўваюць цалкам. У справу ідуць спелыя ягады, кветкі, лісце, сцябло, карэнне і маладыя парасткі.

Маліны
© Photo : Ларыса Мятлеўская
Маліны

У народнай медыцыне сіропам з малін лячылі болі ў страўніку, прымалі для паляпшэння работы сэрца, як апетытны сродак. Варэнне, настойкі, сухія ягады давалі хворым у час прастуды. Гарбата з малінніку — добры патагонны сродак пры запаленчых працэсах. Адварам з кветак у народзе лечаць гемарой, кан'юнкцівіты, рожу, як прымочкі ўжываюць пры запаленчых кожных захворваннях. Асабліва станоўча дзейнічае на абменныя працэсы настой пладоў, а таксама кветак маліны. Іх п'юць пры атэрасклерозе, цукровым дыябеце, падагры, ажырэнні, малакроўі, неўрозах, галаўной болі, алкагалізме, наркаманіі. Настоем кветак і лісця лечаць скураныя захворванні, алергічныя высыпанні, экзэму, адзёр, малярыю. Настой з кветак малін дапаможа ў якасці прымочак і пры рэўматычных болях, гематомах, і калі ўкусіла змяя.

Настой з кветак маліны

2 ст. лыжкі сухіх кветак заліваюць 1 шклянкай кіпятку, настойваюць 1 гадзіну. Працэджваюць, ужываюць па 1 ст. лыжцы 3 разы ў дзень.

Гарбата са сцябла малін

Збіраюць аднагадовае сцябло малін, крышаць на кавалкі 4-5 см. 50 г сыравіны заліваюць 1 л кіпеню, вараць 10 хвілін.

П'юць пры прастудах з мёдам або ягадай малін. Прымаюць як патагонную гарбату. Карысны ў сістэматычным харчаванні ў зоне радыёнукліднага забруджвання.

Сугучна малінам у беларускай мове слова малімонікі, што азначае салодкія, лёгкія стравы, якія звычайна гатуюць для дзяцей. Гурманаў, аматараў да далікатэсаў называлі малімонікамі.

Прапаную прыгатаваць жэле з ягад малін, якое прыйдзецца да спадобы любому малімоніку.

Жэле з малін

2 кг спелай маліны, 2,5 л вады, на 1 л прафільтраванага адвару 1 кг цукру

Падрыхтаваныя ягады малін заліць вадой, давесці да кіпення, паварыць 15 хвілін. Адвар зліць, працадзіць, дадаць цукар і, мяшаючы, зварыць да гатовасці. Гарачае жэле разліць па шкляных слоіках.

Жэле з малін
© Photo : Ларыса Мятлеўская
Жэле з малін

Жэле з малін і чырвоных парэчак

2 л адвару з ягад малін і чырвоных парэчак, 1,5 кг цукру.

Ягады малін і парэчак (пароўну) прамыць, выдаліць пладаножкі, пакласці ў каструлю, заліць вадой і варыць да той пары, пакуль парэчкі не пусцяць сок. Атрыманую масу адкінуць на сіта ці марлю, даць адвару сцячы і адстаяцца. Затым асцярожна зліць яго. Адмерыць патрэбную колькасць і выварыць на 50 працэнтаў, здымаючы пенку, дадаць цукар, перамяшаць і варыць да гатоўнасці.

Чырвоныя парэчкі
© Photo : Ларыса Мятлеўская
Чырвоныя парэчкі

Любыя жэле і варэнні вару ў медным або латунным начынні. Так яно мае прывабны колер і, на мой погляд, смачнейшае. Калі такога няма, то лепей скарыстацца паліваным посудам. Калі адцадзіла ягады, то мне падалося, што з іх атрымаецца добры кісель. Сапраўды, кісель атрымаўся супер і нішто з каштоўных прадуктаў не страцілася!

Смачна есці і нарыхтоўваць маліны! Памятайце, што сцяблінкі можна нарыхтоўваць працяглы час, а карэнне выкопваюць увосені. Да сустрэч!

134
Тэги:
маліны, Рэцэпты
Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі (51)
Мікалай Лукашэнка

Лукашэнка пра малодшага сына: Коля тры дні адпачыў і зноў пайшоў у школу

99
(абноўлена 17:14 17.04.2020)
Беларускі прэзідэнт прыняў рашэнне, што заняткі ў школах адновяцца з 20 красавіка, пасля таго, як школьныя канікулы ўжо двойчы падаўжаліся.

МІНСК, 17 кра - Sputnik. Працяглая адсутнасць заняткаў негатыўна адбіваецца не толькі на засваенні дзецьмі вучэбнага матэрыялу, але і на паводзінах, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Паводле яго слоў, з наступнага тыдня будзе паступова адноўлены адукацыйны працэс у школах Мінска і абласных цэнтраў.

"Яны гэты тыдзень пачнуць, так бы мовіць, з уалёнкі, індывідуальна. Але да канца тыдня яны павінны ўвайсці ў навучальны працэс, як усе. Ім тыдзень на разварушванне. І будзем вучыцца ў суботу, гэта будзе навучальны дзень. Не проста так - працы, факультатывы і іншае, а поўны навучальны дзень, таму што мы крыху адсталі", - сказаў Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў, што школьнікі будуць вучыцца 1 мая, а наступныя два дні ў іх - выхадныя. "Мы гэтых два дні возьмем - і тады нам, можа, нават не спатрэбяцца адзін-два дні ў чэрвені", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка падкрэсліў, што калі бацькі вырашаць не адпускаць дзіця ў школу, то ён іх прымусіць не можа, таму што ведае, што такое дзеці.

Ён нагадаў, што яго малодшы сын Мікалай праходзіць навучанне ў дзявятым класе і займаецца падрыхтоўкай да іспытаў, нават падчас школьных канікул, якія зацягнуліся.

"Ён тры дні адпачыў і зноў пайшоў у школу. І я так сачу: калі сын прэзідэнта так імкнецца ў школу, напэўна, ён не адзін", - лічыць беларускі лідар.

Па гэтай прычыне ён нават выказаў упэўненасць: працяглая адсутнасць заняткаў негатыўна адбіваецца не толькі на засваенні дзецьмі вучэбнага матэрыялу, але і на паводзінах.

"Калі ты прапусціў - не навярстаеш потым, гэта па-першае. Па-другое, псіхалагічна дрэнна для дзяцей. Яны ўжо прывыклі да вялікіх вакацый, ім ўцягнуцца ў вучобу праблема. А тут яшчэ кароткая чацвёртая чвэрць, хутка чарговыя працяглыя канікулы", - канстатаваў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, дыстанцыйнае навучанне прасцей арганізаваць у універсітэтах, таму што там больш адказныя маладыя людзі. Пры гэтым таксама ёсць занепакоенасць з нагоды здароўя узроставых выкладчыкаў. У гэтай сувязі кіраўніцтва навучальных устаноў павінна прымаць індывідуальныя рашэнні на месцах.

99
Тэги:
Школа, Аляксандр Лукашэнка, Мікалай Лукашэнка
(2:07 / 17.50Mb / просмотров видео: 4470)

Як прыгатаваць велікодны куліч

88
(абноўлена 07:43 11.04.2020)
Вялікае хрысціянскае свята Вялікдзень адзначаецца ў нядзелю, 16 красавіка. Глядзіце на відэа працэс прыгатавання смачнага велікоднага куліча.

Каб прыгатаваць велікодны куліч, спатрэбяцца немудрагелістыя інгрэдыенты: 700 г мукі, 160 г малака, 15 г разрыхляльніка, 160 г цукру, шэсць яек, чатыры жаўткі, 200 г масла, дзве гарбатныя лыжкі солі, цэдра аднаго лімона, 200 г разынак, ¼ г. л. мускатнага арэха і ½ г. л. кардамона, падзялілася са Sputnik Грузія кулінар Нація Мантгомеры.

Спачатку трэба прыгатаваць дрожджы. Для гэтага замешваюць 200 г мукі, малако і разрыхляльнік. Такую сумесь трэба пакінуць падымацца на працягу 45 хвілін пры пакаёвай тэмпературы. Далей змешваюцца 500 г мукі, соль, цукар і цэдра лімона — сюды трэба паступова дадаваць яйкі пакаёвай тэмпературы, а таксама загадзя падрыхтаваныя дрожджы.

Дзве хвіліны неабходна змешваць, каб утварыўся глютен і цеста набыло клейкасць. Затым у яго дадаецца размякчанае масла, разынкі, мускатны арэх і кардамон. Пасля гэтага сумесь трэба змясціць у цёплае месца на 30 хвілін.

Атрыманае цеста размяркоўваюць па формах такім чынам, каб яны запоўніліся на адну траціну. Затым цеста трэба пакінуць на дзве гадзіны, каб яно паднялося. І толькі пасля гэтага яго можна адправіць у нагрэтую да 180 градусаў печ на 40 хвілін. Па жаданні прыгатаваныя кулічы можна пасыпаць цукровай пудрай і грэцкімі арэхамі.

88
Тэги:
свята, Кулінарыя, Рэлігіёзныя святы, Вялікдзень, Грузія
Тэмы:
Сустракаем Вялікдзень
Петыцыю за адмену выпускных экзаменаў падпісалі больш за 6,5 тысяч беларусаў

Петыцыю за адмену выпускных экзаменаў падпісалі больш за 6,5 тысяч беларусаў

0
(абноўлена 15:56 24.05.2020)
Адпаведны зварот накіруюць як у Міністэрства адукацыі Беларусі, так і ў Адміністрацыю прэзідэнта.

МІНСК, 24 мая - Sputnik. Петыцыю з заклікам адмяніць выпускныя іспыты ў школах Беларусі падпісалі больш за 6,5 тысяч чалавек, паведамляе Sputnik.

Міністэрства адукацыі, нягледзячы на ​​распаўсюд каронавіруса, вырашыла не пераносіць выпускныя іспыты ў беларускіх школах.

Пасля гэтага на анлайн-платформе з электроннымі петыцыямі з'явіўся адкрыты ліст у Міністэрства адукацыі і да прэзідэнта.

Чыноўнікаў просяць ацаніць бягучую сітуацыю і адмовіцца ад правядзення выпускных экзаменаў пасля дзевятых і адзінаццатых класаў. Таксама ў петыцыі заклікаюць праводзіць уступныя выпрабаванні не раней чым 1 жніўня.

"Арганізаваць у школах, гімназіях і ліцэях перад пачаткам 2020/21 навучальнага года вочныя і (або) дыстанцыйныя заняткі для ўсіх жадаючых па дадатковым вывучэнні і паўтору матэрыялу за чацвёртую чвэрць 2019/20 навучальнага года", - гаворыцца ў петыцыі.

Таксама ў петыцыі заклікаюць ініцыяваць унясенне тэрміновых зменаў у заканадаўства, якое рэгулюе сферу адукацыі, якія дазволяць праводзіць урокі і экзамены ў дыстанцыйнай форме і па выніках такіх урокаў і экзаменаў выстаўляць ацэнкі. Нагадаем, у дзеючым Кодэксе аб адукацыі паняцці "дыстанцыйнае навучанне" няма.

Зварот ужо падпісалі больш за 6,5 тысяч чалавек. Збор подпісаў працягваецца.

Нагадаем, раней у Мінадукацыі заяўлялі пра тое, што пры правядзенні выпускных іспытаў будуць выконвацца ўсе меры засцярогі. Правядзенне выпускных вечароў было адменена, аднак атэстаты ўсё роўна будуць выдаваць ва ўрачыстай абстаноўцы. Некалькі зменены тэрміны правядзення цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) - яно пачнецца на два тыдні пазней, чым павінна было.

0
Тэги:
Беларусь, Экзамены, Адукацыя
Тэмы:
Абітурыент - 2020