Віктар Лукашэнка расказаў, як Беларусь аб'яднала сяброў з Захаду і Усходу

© Sputnik / Сергей ПушкинВіктар Лукашэнка на закрыцці мотасезона - 2018
Віктар Лукашэнка на закрыцці мотасезона - 2018 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Памочнік прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы паўдзельнічаў у закрыцці мотасезона 2018 H.O.G. Rally Minsk.

МІНСК, 15 вер — Sputnik. Беларусь у чарговы раз аб'яднала сяброў з Захаду і Усходу, сказаў памочнік прэзідэнта Беларусі па нацыянальнай бяспецы Віктар Лукашэнка на закрыцці мотасезона 2018. H.O.G. Rally Minsk.

Мотафестываль H.O.G. Rally Minsk 2018 - Sputnik Беларусь
Сын прэзідэнта і сын Чэ Гевары: хто едзе ў калоне H.O.G. Rally Minsk

Віктар Лукашэнка адзначыў у каментары карэспандэнту БелТА, што адчувае гонар за тое, што краіна "збірае столькі сяброў з Захаду і Усходу".

Госці прыязджаюць у Мінск за тысячы кіламетраў. У гэтым годзе на закрыццё мотасезона ў Беларусь прыехала каля шасці тысяч байкераў з пятнаццаці краін. Фестываль наведаў нават уладальнік чатырнаццаці байкаў сын камандантэ Эрнэста Гевара.

Праўда, прыехаў ён без байка, так як ляцеў з перасадкай і везці такі груз было нязручна, так што ў калоне ён праехаў на матацыкле, які выдалі арганізатары мерапрыемства.

© Sputnik / Сергей ПушкинСын камандантэ Чэ Гевары Эрнэста прыляцеў з Гаваны на мотафестываль
Сын команданте Че Гевары Эрнесто прилетел из Гаваны на мотофестиваль - Sputnik Беларусь
Сын камандантэ Чэ Гевары Эрнэста прыляцеў з Гаваны на мотафестываль

Перадаць у некалькіх словах, што для яго значыць ўдзел у мотаруху, Лукашэнка не змог, ён патлумачыў, што гэта стан душы. Раней у адным з інтэрв'ю на адкрыцці сезона ён адзначаў, што жыве гэтым і па-іншаму ставіцца да захаплення не можа.

Сёння для гасцей свята арганізавалі шмат забавак каля Палаца Спорту. Тут і выстава матацыклаў, і магчымасць зрабіць фота з байкерамі, і фудкорт, а ўвечары выступіць нямецкі гурт Bonfire. А тыя, хто здолее адарвацца ад байкаў і паглядзець у неба, зможа ўбачыць салют.

Стужка навiн
0