Mercedes-Benz Fashion Week Russia. Дзень другі

Мінскія бамжы пешшу прыйшлі на Тыдзень моды ў Маскве

15
(абноўлена 09:30 16.10.2018)
Беларускія госці прадставіліся сваякамі Ганны Вінтур і Эвяліны Хромчанка.

МІНСК, 16 кас - Sputnik. Бамжы з Мінска прайшлі пешшу больш за 700 кіламетраў, каб патрапіць на Тыдзень моды ў Маскве, паведамляе Telegram-канал 112 у панядзелак.

У мінулыя выхадныя, 13 кастрычніка, у расійскай сталіцы пачаўся Тыдзень моды Mercedes-Benz Fashion Week.

Двое мінскіх бяздомных прыйшлі на мерапрыемства пешшу з Беларусі. Адзін бяздомны распавёў, што з'яўляецца сваяком галоўрэда амерыканскага часопіса Vogue Ганны Вінтур. Другі прадставіўся пляменнікам былога галоўнага рэдактара расійскай версіі выдання L'Officiel Эвяліны Хромчанка.

Бамжы пераадолелі пост аховы па VIP-запрашэннях. Яны патлумачылі, што атрымалі "квіткі" ад Хромчанка. Нягледзячы на гэта, далей беларусаў не пусцілі.

Тыдзень моды ў Маскве завершыцца 17 кастрычніка.

15
Тэги:
Тыдзень моды, Масква, Мінск
Каментары