ВІЦЕБСК, 12 ліс - Sputnik. Па словах арганізатараў акцыі, такое мерапрыемства, якое аб'яднала мастацкую бодзі-арт-сесію і сацыяльны праект, прайшло ў горадзе на Дзвіне ўпершыню.
Арганізатары пастараліся зрабіць мерапрыемства разнастайным: акрамя арт-сесіі гасцей чакалі канцэрт, лекцыя пра моду, майстар-класы па макіяжы. Акрамя таго, усіх ахвотных вучылі вырабу лістоў-жураўлікаў у рамках сацыяльнай акцыі "More than cancer", прысвечанай людзям, якія пераадолелі анкалогію.
"Бодзі-арт-дзень "Тваё аблічча" прысвечаны нашай сяброўцы мастачцы Юлі, якая перамагла рак трэцяй ступені. Яна і яшчэ адна дзяўчына, якая справілася з хваробай, сёння ўдзельнічаюць у якасці мадэляў. Для сесіі мы шукалі цікавых, творчых і незвычайных людзей. Напрыклад, запрасілі дзяўчыну, якая чакае трэцяга дзіця і пры гэтым займаецца дабрачыннасцю", - распавяла Sputnik арганізатар бодзі-арт-дня, менеджар арт-цэнтра "VZAP" Дар'я Андронава.
Па словах Андронавай, у Беларусі праходзіць шмат мерапрыемстваў, звязаных з мастацтвам малявання па целе, але ў Віцебску арганізатары вырашылі зрабіць фестываль больш сацыяльна накіраваным. Падобных мерапрыемстваў у горадзе не праводзілі.
Дзяўчына дадала, што сэнс "Твайго аблічча" быў у тым, каб праз малюнак паказаць цікавы ўнутраны свет мадэляў, а не акцэнтаваць увагу на іх знешняй прыгажосці.
"Для малюнка мы з мастаком абралі вобраз аднарога, гэта недаверлівая жывёла, але калі яна камусьці паверыць, то аддае сябе новаму сябру без астатку. Бліскаўкі паказваюць мой яркі ўнутраны свет, які не заўсёды можна разгледзець за знешнасцю. Я бачу свой вобраз гэтак жа, як яго намалявала мастачка", - падзялілася ўражаннямі Юлія.
Каб атмасфера ў мерапрыемства была сяброўскай і цёплай, арганізатары адмовіліся ад фармату конкурсу і ўручылі падарункі ўсім удзельнікам.
Па словах Дар'і Андронавай, і мастакі, і мадэлі пыталіся ў яе, ці будзе праходзіць "Тваё аблічча" ў наступным годзе. Адказу на гэтае пытанне дзяўчына даць не можа, паколькі на першы бодзі-арт-дзень прыйшло нашмат менш людзей, чым планавалі.
"Відаць, мерапрыемства аказалася не вельмі цікавым для віцебскай публікі, як і многія мерапрыемствы ў горадзе", - задуменна сказала арганізатар.
Фестываль лядовых і снежных скульптур адбыўся ў Мінску шосты раз. У ім бралі ўдзел 18 каманд: студэнты профільных факультэтаў і вопытныя майстры. Каманды студэнтаў стваралі скульптуры са снегу, прафесіяналы працавалі з лёдам. Арганізатары не абмяжоўвалі фантазію мастакоў - тэма фестывалю "Свет крышталяў".
Валянцін Борзды са сваёй брыгадай ствараў кампазіцыю тры дні. У працы ён выкарыстаў бензапілу і розныя разцы, апошні штрых - так званая даводка савецкім прасам, пасля гэтага лёд становіцца празрыстым і прыгожым.
"Наша кампазіцыя называецца "Падарожнік". Гэта вобраз нейкага, можа быць, казачнага персанажа, які наогул жа сімвалізуе проста любога чалавека, які рухаецца па сваім жыцці. Ён яшчэ сляпы у нас, і ён навобмацак рухаецца метадам спроб і памылак. Для нас важна прыдумаць нейкую гісторыю, каб было зразумела, як гэта рабіць. Мы не настойваем на такой трактоўцы для кожнага гледача, але нам цікава прыдумаць нейкую ідэю", - распавядае скульптар Валянцін Борзды.
Скульптару дапамагаў сын - пяцікласнік Міша. Хлопчыку мастак даверыў невялікія, але важныя дэталі.
"Праца мяне настолькі захапляе што становіцца ўжо не важна на ўвесь гэты холад, так цікава працаваць, што дух захоплівае і ўжо нічога не адчуваеш", - адзначае Міша.
Некаторыя скульптуры аснашчаны падсветкай, таму асабліва прыгожыя ў вячэрні час. Аўтары спадзяюцца, што кампазіцыі прастаяць да пачатку вясны.
Глядзіце таксама:
Конкурс мабільнай фатаграфіі Mobile Photography Awards - адзін з найстарэйшых у свеце, ён прайшоў ужо ў дзесяты раз. Адзіная ўмова для ўдзельнікаў конкурсу - фатаграфіі абавязкова павінны быць зроблены з дапамогай смартфонаў або планшэтаў.
Пераможцаў Mobile Photography Awards вызначаюць у 18 намінацыях: фотоэссе, архітэктура і дызайн, прырода, партрэты, нацюрморт, прыгоды і іншыя. Ёсць і грашовыя прэміі: уладальнік галоўнага прыза атрымлівае 3000 долараў ЗША, пераможца ў намінацыі - 500.
Арганізатары фотаконкурсу любяць цытаваць майстра фатаграфіі ХХ стагоддзя Анры Карцье-Брэссона, які сказаў: "Твае першыя 10 000 здымкаў - горшыя". З упэўненасцю можна сказаць, што аматарамі мабільнай фатаграфіі такая лічба пройдзена лёгка. Але вось ці здолелі яны скарыстацца гэтай магчымасцю і выпрацаваць свой стыль, які варты захаплення?
Глядзіце таксама:
Здымак "ON INLE LAKE" кітайскага фатографа Dan Liu, які стаў пераможцам конкурсу 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "Look Back" індыйскага фатографа Rohan Sajeev, які стаў пераможцам у катэгорыі People у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "Lake Baikal" іспанскага фатографа Juan Zas Espinosa, які стаў пераможцам у катэгорыі Landscapes у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "Cantonese Opera II" кітайскага фатографа Queenie Cheen, які стаў пераможцам у катэгорыі Eyes of the World у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "Horse Play" італьянскага фатографа Alessandra Manzotti, які стаў пераможцам у катэгорыі Black & White у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "Deer Hidden in the Forest" кітайскага фатографа Jian Cui, які стаў пераможцам у катэгорыі Nature & Wildlife у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "Small Town Protest" амерыканскага фатографа Stephanie Calabrese, які стаў пераможцам у катэгорыі Photo Journalism у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "Untitled" кітайскага фатографа Chen Ma, які стаў пераможцам у катэгорыі Transportation у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "The New Norm" амерыканскага фатографа Leigh Darilek, які стаў пераможцам у катэгорыі Self-Portrait у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
У катэгорыі The Darkness | Noir перамагла праца "Late Night" грэчаскага фатографа George Koutsouvelis.
Здымак "Wash Water Lilies" в'етнамскага фатографа Tuan Nguyen Tan, высока ацэнены ў катэгорыі Travel & Adventure у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак з серыі "Hot Dust & The Myth of Being a Man" брытанскага фатографа Juliet Cope стаў пераможцам у катэгорыі The Photo Essay.
"Reverence" кітайскага фатографа Jinyi He - перамога ў катэгорыі Travel & Adventure.
"The Beauty of Arches" бахрэйнскага фатографа Mona Jumaan. Перамога ў намінацыі Architecture & Design.
Праца "Movie Night" амерыканскага фатографа John Nieto - прызёр у катэгорыі Digital Fine Art.
Намінацыя Street Photography. Пераможца - праца "Stuart Street - Boston" амерыканскага фатографа Jeff Larason.
Здымак "Morgan In Pink" амерыканскага фатографа Michelle Simmons, які стаў пераможцам у катэгорыі Portraits у конкурсе 10th Mobile Photography Awards.
Здымак "San Clemente" амерыканскага фатографа Roger Clay, які стаў пераможцам у катэгорыі Water | Snow | Ice.
Здымак "Duo" італьянскага фатографа Fabio Sartori, які стаў пераможцам у намінацыі Macro & Details.
Здымак "Mrs Klimt Had Her Own Sense of Style" аўстралійскага фатографа Jen Mckenzie перамог у катэгорыі Visual FX.
Фатаграфію "Imprisoned Elephant" Lianyu Lu высока ацанілі ў катэгорыі Nature & Wildlife.
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Беларускія навукоўцы высвятляюць дакладны ўзрост скарбу залатых манет і іншых артэфактаў, які быў знойдзены ў цэнтры Мінска - у скверы Марата Казея, паведамілі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
У мінулы панядзелак стала вядома, што манеты пачатку ХХ стагоддзя былі выяўлены ў невялікім парку ў беларускай сталіцы, дзе праводзіліся земляныя работы.
"Гэта яшчэ дарэвалюцыйны скарб, яго ўзрост, як мяркуецца, канец XIX - пачатак XX стагоддзя. Папярэдне можна сказаць, што яму каля 120 гадоў. Але дакладная інфармацыя будзе пасля таго, як мы вывучым знойдзеныя прадметы", - паведамілі Sputnik у інстытуце.
Там таксама патлумачылі, што ў цяперашні час манеты і іншыя каштоўныя артэфакты дастаўлены ў інстытут, распачата даследчая і навуковая праца.
Суразмоўцы агенцтва адзначылі, што навукоўцам трэба высветліць, хто мог схаваць гэты скарб. "Пакуль з вялікай доляй верагоднасці нельга агучыць ні адну з версій, хто схаваў скарб, пры якіх абставінах, чый дом стаяў у той час на месцы знаходкі", - сказалі ў НАН.
Разам з тым у інстытуце ўдакладнілі, што знойдзены скарб, акрамя каштоўных з гістарычнага пункту гледжання артэфактаў, складаецца з 24 залатых манет. У інстытуце растлумачылі, што тэрыторыя сквера, дзе знайшлі золата, з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Там цяпер ідзе будаўніцтва ліўневай каналізацыі.
Ад пачатку XIX стагоддзя на тэрыторыі сучаснай Беларусі былі выяўлены каля 1500 скарбаў, вялікая колькасць з іх прапала ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Сярод 20 найбольш вядомых - мінскі, віцебскі і брэсцкія скарбы, перкаўскі скарб, гараўлянскія і слуцкія скарбы. У іх пераважна былі срэбныя вырабы, а таксама старажытныя манеты - залатыя і сярэбраныя.
Чытайце таксама: