Беларускі футбаліст Аляксандр Глеб

Аляксандр Глеб стаў бацькам у другі раз

7
(абноўлена 12:14 11.06.2019)
Для футбаліста гэта ўжо другая дачка, для яго жонкі Святланы Губарэвіч - трэцяя (у яе ёсць дзіця ад папярэдняга шлюбу).

МІНСК, 11 чэр - Sputnik. Вядомы беларускі футбаліст стаў бацькам у другі раз: яго жонка 10 чэрвеня нарадзіла яму другую дачку, паведамляе "Комсомольская правда".

Малую назвалі Арынай, яна з'явілася на свет днём у 6 радзільні Мінска.

Для футбаліста гэта ўжо другая дачка, для яго жонкі Святланы Губарэвіч - трэцяя (у яе ёсць дзіця ад папярэдняга шлюбу).

"Падчас родаў Саша быў у суседнім пакоі, ён першы узяў дачку на ручкі. Наш тата сапраўдны ювелір - дзяўчынкі ў нас атрымліваюцца выдатныя. Зараз галоўнае, каб раслі здаровенькія!", - цытуе выданне словы Святланы Губарэвіч.

Сам футбаліст прызнаўся, што рады нараджэнню другой дачкі, хоць і марыў аб спадчынніку.

Паводле яго слоў, больш яны з жонкай не плануюць дзяцей.

7
Тэги:
Аляксандр Глеб

Стыль жыцця