МІНСК, 13 вер - Sputnik. Кампанія Netflix выпадкова рассакрэціла дату выхаду серыяла "Вядзьмак" (The Witcher).
Запіс, з якога стала зразумела, што чаканая прэм'ера адбудзецца ў снежні бягучага года, з'явілася на афіцыйнай старонцы ў Twitter.
У ёй была размешчана інфармацыя, колькі начэй засталося да самых значных прэм'ер бягучага года. Пазней запіс выдалілі, але карыстальнікі сацсетак паспелі зрабіць яго скрыншоты.
Так, да прэм'еры "Ведзьмака" засталося 96 начэй, то бок фільм пачнуць паказваць 17 снежня.
'The Witcher' will seemingly release Dec. 17, according to a deleted post from Netflix Netherlands ⚔️
— Fandom (@getFANDOM) 11 сентября 2019 г.
(via @RedanianIntel | https://t.co/QtKCmX29ck) pic.twitter.com/1fJh94XYvc
"Вядзьмак"- цыкл кніг пісьменніка Анджэя Сапкоўскага. Камп'ютарная гульня па матывах твора выйшла ў свет у 2007 годзе. Кампанія Netflix абвясціла запуск серыяла ў 2017 годзе. Некаторыя серыі здыме рэжысёр нашумелай сагі "Гульня тронаў" Алік Сахараў. Галоўную ролю ў серыяле выканаў Генры Кавіл - англійскі акцёр, які стаў вядомым дзякуючы ролі Супермэна ў фільмах "Ліга справядлівасці" і "Бэтмен супраць Супермэна".
У кнізе мноства рэкордаў, звязаных з канструктарам "Лего". Са знакамітых "цаглінак" будавалі і сусветныя славутасці, і шматкватэрныя домікі, і нават вулей, які прызналі ня цацачныя, а сапраўдныя пчолы.
У Чэхіі сабралі самае вялікае кола агляду - дыяметрам больш, чым тры метра! Ёсць і яшчэ большыя па памеры працы: напрыклад, цэлы трэйлер, а ў ім - вадаправод, халадзільнік.
А можна нават нічога не збіраць - проста раскідаць кубікі і спаборнічаць у тым, хто здолее даўжэй усіх хадзіць па іх.
З канструктара можна сабраць нават сапраўдны Нотр-Дам, прычым з уражлівымі памерамі - 2,72 на 3,78 метры.
Глядзіце таксама:
Да прыкладу, бізнесмен Хуршэд тура з Таджыкістана "раскруціўся" на лекавай траве - гармалу (яшчэ адна назва - магільнік), нягледзячы на тое, што яна лічыцца атрутнай, у Цэнтральнай Азіі заўсёды выкарыстоўвалі ў якасці антысептыку.
Хуршэд вырашыў спрасоўваць гармалу і пачаў прадаваць яе ў брыкетах. І ад заказчыкаў няма адбою - траву нават адпраўляюць на экспарт.
А вось грузінскія стартаперы пайшлі іншым шляхам - арганізавалі спартзалу пад адкрытым небам. Аўтарам ідэі стаў чэмпіён па змешаных адзінаборствах Лаша Раінішвілі. Бо ўсе спартзалы ў краіне зачыненыя, падтрымліваць прыхільнікаў ЗЛЖ вырашылі вось такім спосабам. Увесь інвентар баец прывозіць на машыне і раскладвае на вуліцы.
Бізнесмены з Кыргызстана хутка пераключыліся на анлайн - арганізавалі кансультацыі і нават спартыўныя трэніроўкі. Фатографы таксама выходзяць з сітуацыі - праз спецыяльныя праграмы або прыкладанні падбіраюць для сваіх мадэляў розныя фоны.
Што яшчэ прыдумалі для таго, каб выратаваць свой бізнес у няпросты час пандэміі - глядзіце на відэа.
Глядзіце таксама:
Генры Гансалвес з Бразіліі стварае неверагодныя рэплікі сваіх любімых мадэляў матацыклаў. Ён не можа дазволіць сабе сапраўдны байк, затое можа сабраць яго кардонную копію з нуля.
Генры захапляецца матацыкламі з 15 гадоў. Сёння яму 19. Спачатку хлопец ствараў эскізы і мініяцюры чопераў. Затым вырашыў перайсці на мадэлі ў натуральную велічыню.
На стварэнне байка мары - Honda CB 600 F Hornet - у хлопца сышло 10 месяцаў.
Другая рэпліка - BMW R 1200, была пабудавана ў значна меншыя тэрміны, нягледзячы на больш высокую складанасць.
Публікацыя копій матацыклаў у інтэрнэце дазволіла Генры манетызаваць хобі. Сёння ён зарабляе грошы, ствараючы кардонныя мадэлі.