Экс-кіраўнік МУС Ігар Шуневіч на чале калоны на H.O.G.Rally Minsk 2019

Фотафакт: Шуневіч з барадой і на "Харлеі" прыехаў на H.O.G Rally Мінск 2019

25
(абноўлена 14:06 14.09.2019)
У адказ на пытанне Sputnik былы міністр прызнаўся, што не мог прапусціць фестываль, і распавёў пра свой байк.

МІНСК, 14 вер - Sputnik. Былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч прыехаў разам з іншымі ўдзельнікамі мотапарада, які адбыўся ў рамках фестывалю H.O.G Rally Мінск 2019, да Палаца спорту.

Удзельнікі фестывалю сабраліся ля Кургана славы, праехалі арганізаванай калонай па Мінску і прыпаркаваліся каля Палаца спорту. Тут, на перакрыцці ўчастка праспекта Пераможцаў, праходзілі спаборніцтвы па дрыфце на спецыяльных аўтамабілях.

H.O.G Rally Мінск 2019 прысвечаны закрыццю мотасезона і традыцыйна праходзіць з удзелам вядомых персон. Сярод удзельнікаў - начальнік ДАІ МУС Беларусі Дзмітрый Карзюк, памочнік прэзідэнта-інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў. Пастаянны ўдзельнік H.O.G Rally Мінск - памочнік прэзідэнта і старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі Віктар - у гэты раз журналістамі заўважаны не быў.

Былы міністр распавёў Sputnik, што не змог прапусціць фестываль. Прыехаў на ўласным байку.

Экс-глава МВД Игорь Шуневич на H.O.G.Rally Minsk 2019
© Sputnik / Виктор Толочко
Экс-кіраўнік МУС Ігар Шуневіч на чале калоны на H.O.G.Rally Minsk 2019

"Гэта (Harley Davidson - Sputnik) Road King", - распавёў Шуневіч.

Як перадае карэспандэнт Sputnik, Шуневіч, які не з'яўляўся на публіцы з моманту сваёй адстаўкі, за гэты час адгадаваў стыльную бараду і вусы.

Начальник УГАИ МВД Дмитрий Корзюк на H.O.G.Rally Minsk 2019
© Sputnik / Виктор Толочко
Начальнік УДАІ МУС Дзмітрый Карзюк на H.O.G.Rally Minsk 2019

Былы міністр унутраных спраў на мотафестывалі быў у добрым настроі, актыўна размаўляў са сваімі былымі падначаленымі.

На празднике H.O.G.Rally Minsk 2019 также побывал помощник президента, инспектор по Минской области генерал-майор милиции Игорь Евсеев
© Sputnik / Виктор Толочко
На свяце H.O.G.Rally Minsk 2019 таксама пабываў памочнік прэзідэнта, інспектар па Мінскай вобласці генерал-маёр міліцыі Ігар Яўсееў

На камізэльцы ў экс-міністра красуецца шаўрон клуба Iron Birds Chapter. Клуб быў утвораны ў 2012 годзе, аднак на яго сайце ў складзе няма згадкі пра Шуневіча.

25
Тэги:
Ігар Шуневіч, Мінск, H.O.G. Rally Minsk

Стыль жыцця