Набор шакаладу, які Лукашэнка падарыў прэзідэнту Кубы

Лукашэнка падарыў прэзідэнту Кубы набор шакаладу і партрэт Хасэ Марці

4
(абноўлена 09:44 24.10.2019)
Кубінскі прэзідэнт Мігель Дыяс-Канель уручыў беларускаму лідару кнігу пра Гавану, цыгару і ром - менавіта імі славіцца Куба ва ўсім свеце.

МІНСК, 24 кас - Sputnik. Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель упершыню наведаў Беларусь з дзяржаўным візітам у рамках вялікага еўрапейскага турнэ.

Напярэдадні ў Мінску прайшлі перамовы, падчас якіх Беларусь і Куба намецілі кантракты на суму ў 30 мільёнаў еўра.

Пасля завяршэння перагавораў бакі традыцыйна абмяняліся падарункамі, паведамляе СТБ.

Белорусский лидер вручил своему кубинскому коллеге портрет Хосе Марти работы белорусской художницы Анны Кононовой
© Photo : СТВ
Беларускі лідар уручыў свайму кубінскаму калегу партрэт Хасэ Марці працы беларускай мастачкі Ганны Конанавай

Беларускі лідар уручыў свайму кубінскаму калегу набор эксклюзіўнага шакаладу і партрэт Хасэ Марці працы беларускай мастачкі Ганны Конанавай. Хасэ Марці - кубінскі паэт, адзін з лідараў вызваленчага руху за незалежнасць Кубы.

В свою очередь Мигель Диас-Канель вручил Александру Лукашенко книгу о Гаване, а также сигару и ром
© Photo : СТВ
У сваю чаргу Мігель Дыяс-Канель уручыў Аляксандру Лукашэнку кнігу пра Гавану, а таксама цыгару і ром

У сваю чаргу Мігель Дыяс-Канель уручыў Аляксандру Лукашэнку кнігу пра Гавану, а таксама цыгару і ром - тое, чым Куба славіцца ва ўсім свеце.

"У мяне нават ёсць ром, які мне калісьці падарыў Фідэль, мы добра памятаем густ рому яшчэ з савецкіх часоў", - распавёў Аляксандр Лукашэнка.

4
Тэги:
Куба, Беларусь, Аляксандр Лукашэнка

Стыль жыцця