Маліны – адна з самых любімых за далікатны смак ягад

Маліны для малімоніка: гатуем смачныя і карысныя стравы з салодкай ягады

161
(абноўлена 11:33 30.07.2020)
Дзе шукаць, як збіраць і што гатаваць з малін, расказвае этнограф Ларыса Мятлеўская.

Маліны – адна з самых любімых за далікатны смак ягад. Цяжка пералічыць назвы салодкіх страў з малін. Яе сушаць, вараць варэнні, джэмы, жэле, спажываюць свежай, робяць наліўкі, сіропы, канфецюры. У старажытнасці маліны называлі рубінавай ягадай, а ў народзе склалі нямала прымавак, дзе яны заўсёды звязаны з чымсьці прыемным.

Так, пра маладую, прыгожую, зграбную дзяўчыну кажуць: "дзеўка як маліна" або "тонкая як быліначка, жаркая як маліначка", "губкі як малінкі";

— пра пахучае сена добрай якасці: "сена як маліна";

— пра хуткае і прыемнае знішчэнне чаго-небудзь: "зглынуць, як малінку";

— пра радасную і прыемную згоду на нейкую прапанову, справу: "ухапіцца, як за малінку".

У старажытнасці маліны называлі рубінавай ягадай
© Photo : Ларыса Мятлеўская
У старажытнасці маліны называлі рубінавай ягадай

Беларусь — лясная краіна. Лес — бацька для беларуса, які заўсёды ставіўся да яго з вялікай пашанай. Напрыклад, існавала традыцыя: калі адпраўляешся ў лес, апранаць чыстае, не браць ягад і грыбоў больш, чым патрэбна. Падлеткам не раз даводзілася збіраць маліны ў лесе. Часам буйныя сакавітыя ягады пад няспынны камарыны звон можна было здабыць толькі ў густых крапіўных зарасніках. У малін і крапівы даўняе сяброўства.

Існуе легенда, па якой маліны скардзіліся крапіве на сваё горкае жыццё, у якім іх топчуць і ломяць з-за смачных ягад. Крапіве стала шкода маліны, і яна прапанавала ім абарону. Быццам з таго часу яны і селяцца разам.

Што ж, справядліва.

Дзе шукаць маліны

Растуць маліны звычайна на сонечных высеках у лесе і любяць, каб іх вытоптвалі пры збіранні. Чаму? Гэта стымулюе расліну пускаць маладыя парасткі, на якіх на другі год утвараюцца ягады.

Масавая нарыхтоўка лясных малін адбываецца менавіта ў ліпені. Калісьці збіраць іх жанчыны з дзецьмі выпраўляліся вялікай гурбой. Знайшоўшы добры, ягадны куст, абіралі яго моўчкі, каб не прывабліваць канкурэнтаў. Крычаць, моцна размаўляць у лесе ўвогуле было дрэнным тонам. Пра парушальнікаў гэтага правіла казалі: "Крычыць, як дурны ў малінах". Дазвалялася толькі час ад часу перагуквацца, каб не заблудзіць у вялікім лесе. І яшчэ, едучы ў маліны, абавязкова бралі з сабой аднаго дарослага мужчыну. Навошта? Ды каб не баяцца медзвядзя, які таксама вялікі аматар паласавацца гэтай ягадай. Звер хоць і ўцякае, заўважыўшы чалавека, але жанчынам было смялей, калі на ўсялякі выпадак мелі абаронцу.

Не толькі смачна, але і карысна

Негледзячы на тое, што лясныя маліны больш карысныя і салодкія, гэты ягадны кустарнік ужо шмат стагоддзяў уведзены ў культуру. У афіцыйнай і народнай медыцыне расліну выкарыстоўваюць цалкам. У справу ідуць спелыя ягады, кветкі, лісце, сцябло, карэнне і маладыя парасткі.

Маліны
© Photo : Ларыса Мятлеўская
Маліны

У народнай медыцыне сіропам з малін лячылі болі ў страўніку, прымалі для паляпшэння работы сэрца, як апетытны сродак. Варэнне, настойкі, сухія ягады давалі хворым у час прастуды. Гарбата з малінніку — добры патагонны сродак пры запаленчых працэсах. Адварам з кветак у народзе лечаць гемарой, кан'юнкцівіты, рожу, як прымочкі ўжываюць пры запаленчых кожных захворваннях. Асабліва станоўча дзейнічае на абменныя працэсы настой пладоў, а таксама кветак маліны. Іх п'юць пры атэрасклерозе, цукровым дыябеце, падагры, ажырэнні, малакроўі, неўрозах, галаўной болі, алкагалізме, наркаманіі. Настоем кветак і лісця лечаць скураныя захворванні, алергічныя высыпанні, экзэму, адзёр, малярыю. Настой з кветак малін дапаможа ў якасці прымочак і пры рэўматычных болях, гематомах, і калі ўкусіла змяя.

Настой з кветак маліны

2 ст. лыжкі сухіх кветак заліваюць 1 шклянкай кіпятку, настойваюць 1 гадзіну. Працэджваюць, ужываюць па 1 ст. лыжцы 3 разы ў дзень.

Гарбата са сцябла малін

Збіраюць аднагадовае сцябло малін, крышаць на кавалкі 4-5 см. 50 г сыравіны заліваюць 1 л кіпеню, вараць 10 хвілін.

П'юць пры прастудах з мёдам або ягадай малін. Прымаюць як патагонную гарбату. Карысны ў сістэматычным харчаванні ў зоне радыёнукліднага забруджвання.

Сугучна малінам у беларускай мове слова малімонікі, што азначае салодкія, лёгкія стравы, якія звычайна гатуюць для дзяцей. Гурманаў, аматараў да далікатэсаў называлі малімонікамі.

Прапаную прыгатаваць жэле з ягад малін, якое прыйдзецца да спадобы любому малімоніку.

Жэле з малін

2 кг спелай маліны, 2,5 л вады, на 1 л прафільтраванага адвару 1 кг цукру

Падрыхтаваныя ягады малін заліць вадой, давесці да кіпення, паварыць 15 хвілін. Адвар зліць, працадзіць, дадаць цукар і, мяшаючы, зварыць да гатовасці. Гарачае жэле разліць па шкляных слоіках.

Жэле з малін
© Photo : Ларыса Мятлеўская
Жэле з малін

Жэле з малін і чырвоных парэчак

2 л адвару з ягад малін і чырвоных парэчак, 1,5 кг цукру.

Ягады малін і парэчак (пароўну) прамыць, выдаліць пладаножкі, пакласці ў каструлю, заліць вадой і варыць да той пары, пакуль парэчкі не пусцяць сок. Атрыманую масу адкінуць на сіта ці марлю, даць адвару сцячы і адстаяцца. Затым асцярожна зліць яго. Адмерыць патрэбную колькасць і выварыць на 50 працэнтаў, здымаючы пенку, дадаць цукар, перамяшаць і варыць да гатоўнасці.

Чырвоныя парэчкі
© Photo : Ларыса Мятлеўская
Чырвоныя парэчкі

Любыя жэле і варэнні вару ў медным або латунным начынні. Так яно мае прывабны колер і, на мой погляд, смачнейшае. Калі такога няма, то лепей скарыстацца паліваным посудам. Калі адцадзіла ягады, то мне падалося, што з іх атрымаецца добры кісель. Сапраўды, кісель атрымаўся супер і нішто з каштоўных прадуктаў не страцілася!

Смачна есці і нарыхтоўваць маліны! Памятайце, што сцяблінкі можна нарыхтоўваць працяглы час, а карэнне выкопваюць увосені. Да сустрэч!

161
Тэги:
маліны, Рэцэпты
Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі (58)

На ўцёкі ад гарадскога шуму: фотавандроўка па вёсках Брэстчыны

675
(абноўлена 15:29 24.07.2020)
  • Троіцкі касцёл у вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна
  • Троіцкі касцёл у вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна
  • Троіцкі касцёл у вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна
  • Троіцкі касцёл, вёска Воўчын
  • Паўночная брама Пуслоўскіх у вёсцы Старыя Пяскі
  • Свята-Крыжаўзвіжанская царква ў вёсцы Вістычы
  • Тэрыторыя Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы ў вёсцы Вістычы
  • Тэрыторыя Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы ў вёсцы Вістычы
  • Музей лекавых траў у вёсцы Стрэльна Іванаўскага раёна
  • Музей лекавых траў у вёсцы Стрэльна Іванаўскага раёна
  • Музей Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы
  • Музей Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы
  • Сядзіба Нямцэвічаў у вёсцы Скокі
  • Сядзіба Нямцэвічаў у вёсцы Скокі Брэсцкага раёна
  • Падарожжа па Брэстчыне
Чароўныя славутасці беларускай зямлі патрапілі ў аб’ектыў беларускага фатографа Альфрэда Мікуса.

Брэстчына — гэта не толькі Белавежская пушча і Брэсцкая крэпасць. Гэтыя мясціны заўсёды вабілі турыстаў, але рэдка хто патрапіў далей Брэста, Пінска і Баранавічаў. Хаця шмат цікавага і нязведанага хаваюць менавіта маленькія вёсачкі.

Напрыклад, у вёсцы Воўчын быў пахаваны апошні кароль Рэчы Паспалістай Станіслаў II  Аўгуст Панятоўскі, а сядзіба Нямцэвічаў у вёсцы Скокі ў гады Першай сусветнай вайны стала пляцоўкай для стаўкі камандуючага Усходнім германскім фронтам.

Палессе — сапраўдная скарбонка для аматараў гісторыі і прыгожай архітэктуры. Спадабаецца тут і тым, хто проста захоча адарвацца ад шумнага гарадскога жыцця і акунуцца ў сусвет, які існуе па сваіх законах.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, колькі цікавага хаваюць вёсачкі Брэстчыны.

675
  • Троіцкі касцёл у вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Парафіяльны касцёл святой Троіцы ў Чарнаўчыцах пабудаваны ў 1585-1595 гадах па фундацыі Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі.

  • Троіцкі касцёл у вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    У касцёле знаходзіўся цудоўны абраз Маці Божай Чарнаўчыцкай – Пані Суцяшэння, якая трымае ў руках белыя лілеі – сведчанне дзявочай чысціні і беззаганнасці. У гады Першай сусветнай вайны, калі касцёл Святой Тройцы належаў праваслаўнай царкве, бацюшка Калінскі вывез у Расію цудатворны абраз і яшчэ шмат прадметаў культу разам з пяццю званамі.

  • Троіцкі касцёл у вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Вернікі працягваюць шукаць абраз, але безвынікова.

  • Троіцкі касцёл, вёска Воўчын
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Троіцкі касцёл у вёсцы Воўчын Камянецкага раёна - месца пахавання апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава II Аўгуста Панятоўскага. Зараз касцёл знаходзіцца на рэстаўрацыі.

  • Паўночная брама Пуслоўскіх у вёсцы Старыя Пяскі
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Паўночная брама Пуслоўскіх у вёсцы Старыя Пяскі Бярозаўскага раёна была пабудаваная ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Гэта брама вядзе да палацава-паркавага ансамбля рода Пуслоўскіх.

  • Свята-Крыжаўзвіжанская царква ў вёсцы Вістычы
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Свята-Крыжаўзвіжанская царква ў вёсцы Вістычы Брэсцкага раёна пачынае сваю гісторыю ў 1748 годзе як касцёл манастыра цыстарыянцаў. Спецыялісты класіфіцыруюць яе як стыль позняга барока з рысамі беларускага храмавага дойлідства.

  • Тэрыторыя Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы ў вёсцы Вістычы
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Да каменных пабудоў існаваў драўляны варыянт, які не захаваўся з-за пажараў.

  • Тэрыторыя Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы ў вёсцы Вістычы
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    У 1866 годзе храм быў перададзены праваслаўнай царкве і асвячоны ў імя Узвіжання Крыжа Гасподняга і з тых часоў вядомы як Спаса-Крыжаўзвіжанская царква.

  • Музей лекавых траў у вёсцы Стрэльна Іванаўскага раёна
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    У музеі лекавых траў у вёсцы Стрэльна Іванаўскага раёна можна даведацца аб карысных уласцівасцях усіх траў, пакаштаваць гарбату і наталіцца пахам прыроды.

  • Музей лекавых траў у вёсцы Стрэльна Іванаўскага раёна
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Музей існуе ў гэтых мясцінах ужо 25 гадоў.

  • Музей Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На малой радзіме мастака Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы працуе музей і карцінная галерэя.

  • Музей Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Мастак з'явіўся на свет у радавым маёнтку Варацэвічы 11 лютага 1807 года.

  • Сядзіба Нямцэвічаў у вёсцы Скокі
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Сядзіба Нямцэвічаў у вёсцы Скокі Брэсцкага раёна - маёнтак прадстаўнікоў заможнай шляхты XVII - XIX стагоддзяў. Род Нямцэвічаў, якому належала сядзіба, праславіў Юльян Урсын Нямцэвіч, грамадскі дзеяч, ад'ютант і сакратар Тадэвуша Касцюшкі.

  • Сядзіба Нямцэвічаў у вёсцы Скокі Брэсцкага раёна
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Жыццё пяці пакаленняў Нямцэвічаў прайшло ў гэтых сценах. 15 снежня 1917 года ў Скоках было падпісана перамір'е паміж Германіяй і бальшавіцкай Расіяй аб спыненні Першай сусветнай вайны.

  • Падарожжа па Брэстчыне
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Славіцца Брэстчына і сваімі ўраджаямі.

Тэги:
вёска, Брэсцкая вобласць
По теме
Неба, жыта, дзяўчаты: фотападборка беларускіх прыгажунь
Як паміраюць беларускія вёскі і што ад іх застаецца (відэа)
З відам на раку і Польшчу: дзе і за колькі можна купіць хутар у Беларусі
Кастрычніцкая плошча Мінска падчас Алімпіяды-80

Алімпійскае лета-80 у Мінску: замежныя госці, яркія шкарпэткі і праменад

6
(абноўлена 06:34 22.06.2020)
Тое лета мінчанам запомнілася незвычайнай атмасферай свята, праменадамі пасля футбольных матчаў і рознакаляровымі шкарпэткамі, успамінае вядомы беларускі акцёр, намеснік дырэктара НАДТ імя М.Горкага Ігар Андрэеў.

У 1980 годзе Андрэеву было 28, ён ужо заявіў пра сябе ролямі, быў малады, прыгожы. Тое лета яму запомнілася не толькі тым, што тэатр упершыню не паехаў на гастролі, але і незвычайнай атмасферай агульнай радасці.

"У чым незвычайнасць усяго гэтага свята? Па-першае, у першы раз у Савецкім Саюзе Алімпіяда праводзілася ў Маскве. Па-дургое, гэта была падзея, якая закранула ўсё вялікага народа, і спаборніцтвы праводзіліся ў пяці гарадах - Маскве, Ленінградзе, Кіеве, Мінску і Таліне", - распавядае акцёр.

Олимпийский огонь Олимпиады-80 на площади Ленина в Минске
© Sputnik / Евгений Коктыш
Алімпійскі агонь Алімпіяды-80 на плошчы Леніна ў Мінску

"Мы, Рускі драматычны тэатр імя Горкага, прывыклі, што на чэрвень-ліпень трупа з'язджае на гастролі. А тут для нас было здзейснена нечаканым, што было загадана застацца ў Мінску, паколькі праводзіцца Алімпіяда", - распавёў Андрэеў.

Пра алімпійскую сімволіку

Асобнай алімпійскай тэмай, якая застанецца і пасля таго, як забудуць аб алімпійскіх рэкордах, будзе алімпійская сімволіка. І ў першую чаргу чароўны і кранальны Алімпійскі Мішка.

Символ Олимпиады-80 — Олимпийский Мишка — был в это время повсюду
© Sputnik / Сергей Гунеев
Сімвал Алімпіяды-80 - Алімпійскі Мішка - быў у гэты час паўсюль

"За год да Алімпіяды мы былі на гастролях у Венгрыі і прывезлі сувеніры. Гэта былі паштоўкі, маленькія значкі з Мішкай. У нас адрывалі іх з рукамі і з нагамі, мы былі самымі дарагімі гасцямі. Нас частавалі ў лазні півам толькі таму, што мы паднеслі нейкую маленькую паштоўку з Мішкай", - успамінае артыст.

Паводле яго слоў, сувеніры з алімпійскай сімволікай былі дадатковым пропускам на любое мерапрыемства.

Пра замежнікаў

Па сцвярджэнні многіх, Алімпіяда-80 стала пэўным "глытком замежнага паветра". Вось як успамінае той час артыст Андрэеў:

"У той перыяд, у 80-я, не вельмі віталі кантакты з замежнікамі. Але ў той лета было нейкае паслабленне. Не тое, што мы лезлі з зносінамі да гасцей горада, але проста калі ты прыходзіш у нейкі пункт грамадскага харчавання, рэстаран, кафэ, дзе шмат людзей, размовы завязваліся вельмі спантанна і арганічна. На якой мы мове размаўлялі, я не памятаю, але слова "алімпіяда" збліжала ўсіх, і ў гэтым была атмасфера свята.

Паводле яго слоў, асаблівая атмасфера ў горадзе панавала і пасля футбольных матчаў. (У беларускай сталіцы праходзілі адборачныя матчы). Пасля футбола, ад стадыёна "Дынама" публіка ішла па цэнтры горада - стараліся зайсці ў рэстараны, летнія кафэ.

Ён таксама ўзгадвае той час, калі ўсім было радасна за краіну, за Савецкі Саюз, калі ніхто не дзяліў людзей на нацыянальнасці - на рускіх, беларусаў, казахаў.

Пра рознакаляровыя шкарпэткі

Сімвалам савецкіх часоў быў татальны дэфіцыт, у тым ліку і на адзенне. Але Алімпіяда ўнесла і тут свае карэктывы. "Джынсы з'явіліся, нейкія асаблівыя тэніскі яркія. А брэсцкая фабрыка выпусціла шкарпэткі любога колеру, не толькі чорнага або сіняга. Але яны жоўтыя, чырвоныя, блакітныя. У гэтым быў таксама адмысловы настрой", - успамінае акцёр.

Пра фарцоўку

Фарцавалі ў той час заўсёды, асабліва блізкая да фарцоўшчыкаў была багема, залатая моладзь. Тэатр імя Горкага, як вядома, знаходзіцца ў асаблівым месцы, пра яго размяшчэнне нават анекдоты ходзяць. На маленькім пятачку - тэатр, гасцініца, турма, радзільня.

"Гасцініца "Мінск" у той час была цэнтр замежнікаў. І там народ пасвіўся. А нашы хлопцы з тэатра там набывалі - абутак і джынсы. Кошты, вядома, былі залімітавыя. Але затое джынсы можна было насіць вельмі доўга", - сказаў Андрэеў.

Месцы тусовак

Ён таксама ўзгадвае, што ў Мінску падчас алімпіяды была вельмі добрае надвор'е.

"Многія людзі гулялі па горадзе, у парках, у скверах. На жаль, тады вельмі абмежаваныя былі месцы тусовак. Народ проста гуляў па горадзе. А па цэнтральным праспэкце ў Менску ў цёплыя летнія вечары прайсціся можна было з тым, каб сябе паказаць і іншых паглядзець", - успамінае акцёр.

Паводле яго слоў, публіка шпацыравала ад Палаца прафсаюзаў, міма ГУМа, да плошчы Леніна.

"Гэта такі праменад. Ён быў заўсёды запоўнены, не было свабодных месцаў, у скверыку каля тэатра Янкі Купалы, у Аляксандраўскім скверы. Вось гэтыя месцы былі проста заўсёды запоўненыя людзьмі", - распавёў Андрэеў.

6
Тэги:
Алімпіяда-1980
Тэмы:
Алімпіяда - 80
Камп'ютарная клавіятура, архіўнае фота

Сайты ДзяржСМІ і дзяржорганаў падвергліся DDoS-атацы

0
(абноўлена 16:27 09.08.2020)
Складанасці з доступам да сайтаў адчуваюць і недзяржаўныя СМІ; акрамя таго з раніцы карыстальнікі скардзяцца на немагчымасць выкарыстання многіх сацсетак і інтэрнэт-сэрвісаў.

МІНСК, 9 жні - Sputnik. З вечара суботы Нацыянальны цэнтр рэагавання на камп'ютарныя інцыдэнты Беларусі фіксуе серыю DDoS-нападаў на інфраструктуру сеткі BY-NET, гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце CERT.BY .

У прыватнасці, вялікая хваля DDoS-нападаў была зафіксавана 8 жніўня каля 22 гадзін: нападам падверглася абсталяванне, на якім размешчаны сайты КДБ і МУС.

У нядзелю атакі былі працягнутыя.

"Былі здзейсненыя атакі ў 2:52 і 06:17, іх працягласць склала каля 1 гадзіны для кожнай. Неабходна адзначыць, што пікавае значэнне зафіксавана на адзнацы 203 Гб/с, а сярэдняе з разліку 91 + 49 Гб/с", - гаворыцца ў паведамленні CERT.BY.

Паведамляецца, што атакі былі адлюстраваны, але пачаліся пэўныя праблемы з абсталяваннем.

Прадстаўнікі CERT.BY таксама распавялі пра найбольш буйныя напады, прынятыя на серверы Белтэлерадыёкампаніі tvr.by (пачалася ў 12:40 і доўжылася каля 55 хвілін) і vybary2020.by (пачалася а 13: 36 і доўжылася больш за гадзіну). Акрамя таго, нападам падвергліся абсталяванне, якое адказвае за працу сайтаў ААЦ і тэлеканала СТБ.

Акрамя таго, пра складанасці з доступам да сайтаў заявілі прадстаўнікі шэрагу недзяржаўных СМІ, у прыватнасці выдання "Наша Ніва" і "Свабода".

Карыстальнікі Інтэрнэту з раніцы скардзяцца на дрэнную працу інтэрнэту, на немагчымасць паўнавартасна скарыстацца цэлым шэрагам інтэрнэт-сэрвісаў і менеджараў. Так, у Мінску ў розных частках горада перабоі з мабільным інтэрнэтам пачаліся ў нядзелю каля 8 гадзін раніцы. Праблемы назіраюцца ў кліентаў кампаній А1, МТС і Life.

0