Ким Чен Ын выступает с обращением к представителям корейской народной армии

Брытанскі МЗС назваў выпрабаванне КНДР новай бомбы "правакацыяй"

31
Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Філіп Хаммонд, які знаходзіцца з двухдзённым візітам у Пекіне, лічыць выпрабаванне КНДР вадароднай бомбы сур'ёзным парушэннем рэзалюцый СБ ААН.

МІНСК, 6 сне — Sputnik. Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Філіп Хаммонд назваў выпрабаванне КНДР вадароднай бомбы "правакацыяй" і "сур'ёзным парушэннем" рэзалюцый СБ ААН.

"Калі паведамлення аб выпрабаванні вадароднай бомбы Паўночнай Карэяй праўдзівыя, гэта сур'ёзнае парушэнне рэзалюцый СБ ААН і правакацыя, якую я безумоўна асуджаю", — заявіў Хаммонд ў сваім мікраблогу Twitter.

Хаммонд знаходзіцца з двухдзённым візітам у Пекіне. Як ён заявіў журналістам пасля сустрэчы з членам Дзяржсавета КНР Янам Цзэчы, Вялікабрытанія і Кітай выступаюць супраць выпрабаванні вадароднай ядзернай прылады. Як паведамляе агенцтва Рэйтэр, абедзве краіны падтрымліваюць працяг перамоў па ядзернай праблеме КНДР.

31
Тэги:
Вадародная бомба, Палітыка, Паўночная Карэя
Алімбекава падарыла музею НАК Беларусі свой крыштальны глобус

Алімбекава распавяла, за кошт чаго ўварвалася ў эліту сусветнага біятлона

8
(абноўлена 21:13 14.05.2021)
У актыве беларускай біятланісткі перамога ў спрынце на этапе Кубка свету ў Хахфільцэне, а таксама Крыштальны глобус у заліку атлетаў да 25-гадоў.

МІНСК, 15 тра - Sputnik. Алімпійская чэмпіёнка Пхенчхана-2018 Дынара Алімбекава ў мінулым сезоне заняла высокае сёмае месца ў агульным заліку Кубка свету.

"Мая матывацыя праявіць сябе стала адным з ключавых фактараў. У дадатак, паўплывала стабільная стральба. З кожнай гонкай адчувала сябе больш упэўнена. Пад канец сезону завялася яшчэ больш, мне хацелася працягваць выступаць", - сказала яна.

Сустрэчу з нацыянальнай камандай па біятлоне правёў 14 траўня прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка. У мінулым сезоне на этапах Кубка свету і ЧС беларусы дзевяць разоў падымаліся на п'едэстал гонару.

Встречу с национальной командой по биатлону провел 14 мая президент НОК Беларуси Виктор Лукашенко
Сустрэчу з нацыянальнай камандай па біятлоне правёў 14 траўня прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка

"Лічу, беларускі біятлон сваімі вынікамі на мінулых міжнародных стартах даказаў, што па праву ўваходзіць у лік вядучых відаў спорту ў краіне, а з нашымі атлетамі лічацца на міжнародным узроўні", - адзначыў прэзідэнт НАК.

Каманда Беларусі па біятлоне ўжо пачала падрыхтоўку да новага сезона і маючых адбыцца зімовых Гульняў-2022 у Пекіне ў алімпійскім спарткомплексе "Раўбічы".

Чытайце таксама:

8
Тэги:
Кубак свету па біятлону, Біятлон, Дынара Алімбекава
Удзельнік Ты супер! 60+ Аляксей Іванавіч Хазееў

Пенсіянер з Гомеля: праект "Ты супер! 60+" выконвае дзіцячую мару

9
(абноўлена 20:24 14.05.2021)
На тэлеканале НТБ стартуе новы музычны праект "Ты супер! 60+". У шоў прымуць удзел таленавітыя людзі ва ўзросце ад 60 гадоў, якія засталіся без падтрымкі родных і блізкіх.

Сярод 45 канкурсантаў чацвёра - з Беларусі. Карэспандэнт Sputnik Марыя Навуменка пагутарыла з удзельнікам праекта з Гомеля 68-гадовым Аляксеем Іванавічам Хазеевым і даведалася, адкуль у яго ўзнікла любоў да музыкі.

Душой адчуў, што трэба спяваць

Аляксей Іванавіч на "Ты супер!" рэалізуе мару дзяцінства - праспяваць на вялікай сцэне.

"Я нарадзіўся ў невялікай вёсачцы ў Гомельскай вобласці. З дзяцінства з заміраннем сэрца слухаў музыку, вучыў папулярныя ў тыя гады песні Мусліма Магамаева, Мікалая Сліченкі. І, вядома ж, уяўляў, як я выступаю на сцэне, а побач грае аркестр", - прызнаецца ён.

Аляксей Іванавіч скончыў тэхнікум у Гомелі, пяць гадоў служыў на касмадроме Плесецк ў Архангельскай вобласці, а затым больш за 20 гадоў прапрацаваў на Гомсельмашы - займаўся выпускам збожжа- і кормаўборачных камбайнаў.

"Я ганаруся тым, што камбайны ў палях - гэта вынік маёй працы. А спяваў я заўсёды для сябе, на хатніх вячорках. Калісьці тэхнолаг ў цэху мне сказаў: "Не тут табе трэба працаваць, ты павінен быць на сцэне!", - успамінае Хазееў.

Вось і адправіўся Аляксей Іванавіч на сцэну, калі выйшаў на пенсію.

"Я душой адчуў, як быццам мне Бог сказаў: "Ідзі і спявай". І я прыйшоў у мясцовы хор і стаў там салістам", - распавядае суразмоўца Sputnik.

"Калі ў гледачоў гараць вочы - гэта так натхняе. Калі слухач атрымлівае задавальненне - гэта шчасце для артыста. Калі ў мяне гэта атрымаецца тут, на праекце, то я буду вельмі рады", - дадае ён.

На пытанне "Ці жадае перамогі ў конкурсе?" у Аляксея Іванавіча філасофскі адказ: "Які салдат не марыць стаць генералам, а як складзецца - час пакажа!".

Аб праекце "Ты супер! 60+"

Участник Ты супер! 60+ Алексей Иванович Хозеев
© Photo : PR НТВ
Удзельнік "Ты супер! 60+" Аляксей Іванавіч Хазееў

Адправіць заяўку на ўдзел у шоў мог любы чалавек, які пазбаўлены падтрымкі самых блізкіх сваякоў - дзяцей, унукаў, ва ўзросце ад 60 гадоў з Расіі і краін СНД. Кастынг праекта ўжо завершаны. У першым сезоне новага шоў возьмуць удзел 45 канкурсантаў: самаму маладому - 60 гадоў, а самаму сталаму - 87. Сярод іх - палкоўнік МУС у адстаўцы, урач-оталарынголаг, ткачыхі, хімікі, хатнія гаспадыні і прадстаўнікі іншых прафесій, а таксама прафесійныя музыкі, сярод якіх ёсць тыя, хто спяваў у хоры Марыінскага тэатра і тыя, хто скончыў кансерваторыю і РАМ ім.Гнесіных.

Правілы праекта простыя: у кожным выпуску на сцэну будуць выходзіць ўдзельнікі і выконваць кампазіцыі. У зону чакання пройдуць тыя, хто атрымае тры ці чатыры "так" ад членаў журы: калі ніхто з іх не націсне на зялёную кнопку або націсне ўсяго адзін, а таксама калі галасы падзеляцца 2/2, то удзельнік пакідае праект. У фінале кожнай праграмы журы назаве імёны тых, хто праходзіць далей. Конкурс будзе складацца з двух этапаў: адборачны тур і фінал.

Вядучымі праекта стануць Вадзім Такмянёў і Анастасія Пак. Імёны членаў журы будуць абвешчаныя пазней.

"Ты супер! 60+" будзе праводзіцца тэлеканалам НТБ сумесна з Міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik.

9
Тэги:
"Ты супер! 60+", праект, Гомель, Пенсіянеры