Ліст Дэніэла Рэдкліфа – Алану Рыкману

© Photo : Marie-Lan Nguyen / Wikimedia CommonsАлан Рикман
Алан Рикман - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Акцёр апублікаваў ліст з прызнаннем ва ўдзячнасці памерламу сябру і калегу.

МІНСК, 18 сту — Sputnik. Алан Рыкман — брытанскі акцёр тэатра і кіно, пайшоў з жыцця 14 студзеня гэтага году, што стала нечаканым ударам для яго сяброў і калегаў. Дэніэл Рэдкліф, які пазнаёміўся з Аланам Рыкманом на здымках "Гары Потэра", у адказ на гэтую трагедыю напісаў ліст у сваім профілі на Google +, напоўненае глыбокай ўдзячнасцю да яго.

Фільм Дэвіда Ецца Гары Потэр і прынц-паўкроўка - Sputnik Беларусь
Пецябруржцы падымуць “чароўныя палачкі” ў памяць аб Алане Рыкмане

"Алан Рыкман, несумненна, адзін з найвялікшых акцёраў, з якім мне калі-небудзь даводзілася працаваць. Ён таксама адзін з самых адданых і спагадлівых людзей, якіх я сустракаў у кінаіндустрыі. Алан заўсёды падтрымліваў мяне, калі мы разам працавалі на адной пляцоўцы і праз гады пасля апошняга фільма пра Гары Потэра. Я таксама амаль упэўнены, што ён паглядзеў усе мае спектаклі, якія былі сыграныя ў Лондане і Нью-Ёрку. Хоць Алан зусім не абавязаны быў гэта рабіць. Я ведаю, што людзі, якія сябравалі з ім значна даўжэй, чым я, кажуць: "Калі б вы ні патэлефанавалі Алану, чым бы ён ні быў заняты і дзе б ён ні знаходзіўся, ён заўсёды вам адкажа: "Я ператэлефаную вам напрацягу дня".

Людзі складаюць свае ўяўленні пра акцёраў, грунтуючыся на іх ролях. Выканаўца ролі Потэра кажа, што, хоць большасць персанажаў, якіх гуляў Алан, былі даволі змрочнымі (або адкрыта страшнымі), сам ён быў вельмі добрым, шчодрым, самакрытычным.

"Падчас здымак "Гары Потэра" ён быў адзіным дарослым акцёрам, хто ставіўся да мяне як да роўнага, а не як да дзіцяці. Магчымасць працаваць з ім для мяне ў такім раннім ўзросце апынулася вялікім поспехам, і я назаўсёды запомню ўсе тыя ўрокі, якія ён мне падаў. Кінаіндустрыя і тэатральная сцэна, несумненна, значна збяднелі пасля страты гэтага вялікага акцёра і чалавека", — піша Рэдкліф.

Алан Рыкман — адзін з вядучых брытанскіх акцёраў тэатра і кіно. За сваё жыццё ён адыграў у 71 стужцы, а вялікую вядомасць яму прынеслі ролі Северуса Снэйпа ў фільмах пра Гары Потэра, Ганса Грубера ў "Моцным арэшку" і галоўная роля ў міні-серыяле "Распуцін".

Акрамя таго, Рыкман выконваў ролі ў шматлікіх тэатральных пастаноўках. Сярод узнагарод у акцёра былі BAFTA, "Эмі", "Залаты глобус" і прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША.

У 2014 годзе Рыкман выступіў у якасці рэжысёра — яго стужка "Маленькі хаос" была прадстаўлена на мностве прэстыжных кінафэстаў. Галоўную ролю ў карціне выканала ўладальніца Оскара актрыса Кейт Уінслет.

Стужка навiн
0