ПМЭФ

Агенцтва і радыё Sputnik стала міжнародным партнёрам ПМЭФ

29
(абноўлена 10:50 15.06.2016)
Прадстаўнікі 500 замежных кампаній з 60 краін і замежныя палітыкі больш чым з 40 краін возьмуць удзел у юбілейным 20-м Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме.

МІНСК, 15 чэр — Sputnik. Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik выступіць міжнародным інфармацыйным партнёрам юбілейнага ХХ Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму, які адбудзецца 16-18 чэрвеня 2016 года ў Санкт-Пецярбургу.

Усе дні форуму на стэндзе Sputnik (павільён 1F, стэнд 11 ІП) будзе працаваць радыёстудыя, у якой палітыкі, эксперты і кіраўнікі буйных кампаній абмяркуюць ключавыя пытанні парадку форуму. Навіны і самая актуальная інфармацыя аб ходзе мерапрыемства будуць даступныя ў рэжыме 24/7 на парталах Sputnik, якія працуюць больш чым на 30 мовах.

Sputnik таксама стане інфармацыйным партнёрам грандыёзнай спартыўнай падзеі Fight Nights — бою легендарнага расійскага байца змешаных адзінаборстваў Фёдара Емяльяненка з бразільскім цяжкавагавіком Фабіа Мальданада, які пройдзе 17 чэрвеня ў рамках ПМЭФ. На рэсурсах Sputnik па ўсім свеце выйдуць навіны, фотастужкі і інтэрв'ю з удзельнікамі бою.

Пецярбургскі міжнародны эканамічны форум (ПМЭФ) — унікальная падзея ў свеце эканомікі і бізнесу. За мінулыя дзесяць гадоў Форум стаў вядучай сусветнай пляцоўкай для стасункаў прадстаўнікоў дзелавых колаў і абмеркавання ключавых эканамічных пытанняў, якія стаяць перад Расіяй, рынкамі, якія развіваюцца і светам у цэлым. Пецярбургскі міжнародны эканамічны форум наведваюць больш за 10 000 удзельнікаў з Расіі і з-за мяжы, сярод якіх кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін, якія развіваюцца, кіраўнікі найбуйнейшых кампаній, а таксама вядучыя сусветныя эксперты з ліку прадстаўнікоў навукі, сродкаў масавай інфармацыі і грамадзянскай супольнасці.

29
Тэги:
выставы, Міжнародныя эканамічныя арганізацыі, Sputnik, Санкт-Пецяргбург
Каментары