Шэнгенская віза

Польшча зацікаўлена ў спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю

16
Палякі, асабліва жыхары прыгранічных тэрыторый, паводле слоў пасла, хочуць часцей наведваць Беларусь, у тым лiку здзяйсняць кароткатэрміновыя паездкі.

МІНСК, 15 чэр — Sputnik. Польшча падтрымлівае працэдуру спрашчэння візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, заявіў журналістам у сераду Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Польскай рэспублікі Конрад Паўлік.

Працэс спрашчэння візавага рэжыму абмяркоўваецца ў Беларусі дастаткова доўга. Пытанні выклікае не толькі складанасць атрымання беларусамі шэнгенскіх візаў, але і тое, як замежнікам атрымліваць візы для наведвання рэспублікі.

"Польшча падтрымлівае дамову аб спрашчэнні візавага рэжыму. Пытанне для нас важнае", — адзначыў Паўлік.

Стадыю падрыхтоўкі адпаведнай дамовы і іншыя дэталі абмеркавання пытання пасол каментаваць не стаў. "Гэтыя пытанні не да мяне, а да паслоў Беларусі і ўпаўнаважаных структур ЕС", — растлумачыў ён.

"Будзем спрыяць таму, каб пытанні зняць. Усё больш палякаў зацікаўлены ў падарожжах па Беларусі, напрыклад, на дзень ездзіць у Брэст", — сказаў Паўлік і нагадаў, што польскі бок хоча, каб як мага больш беларусаў атрымлівалі візу.

Пра намер Беларусі пачаць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕЗ кіраўнік МЗС краіны Уладзімір Макей заявіў на саміце "Усходняга партнёрства", які прайшоў у лістападзе 2013 года ў Вільні. Ізноў сталі шырока абмяркоўваць змякчэнне візавых рэжымаў пасля прэзыдэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў кастрычніку 2015 года і якія замежнымі назіральнікамі былі ацэненыя ў асноўным станоўча.

16
Тэги:
Дыпламатыя, Конрад Паўлік, Мінск
Каментары