Падрыхтоўка да адкрыцця ПМЭФ

"На парозе новай рэчаіснасці": як адкрываецца юбілейны ПМЭФ

23
У Санкт-Пецярбург з усяго свету з'ехаліся вядучыя палітыкі, фінансісты і прадпрымальнікі. Ім трэба будзе абмеркаваць будучыню G20, ЕС, ЕАЭС, а таксама новыя эканамічныя рэаліі і змены, з якімі сутыкнулася чалавецтва.

МІНСК, 16 чэр — Sputnik. Удзельнікаў XX-га Пецярбургскага эканамічнага форуму сустракаюць дзяржаўныя сцягі 60 краін, перадае карэспандэнт Sputnik з паўночнай сталіцы Расіі.

Гэта юбілейны, дваццаты па ліку эканамічны форум, які ўпершыню пройдзе не ў традыцыйным "Ленэкспа", размешчаным на Васільеўскім востраве Санкт-Пецярбурга, а ў "Экспафоруме" — найбуйнейшай ва ўсходняй Еўропе выставачнай пляцоўцы.

Пецярбургскі міжнародны эканамічны форум, галоўная дзелавая падзея ў Расіі, сёлета можа стаць самым дарагім за сваю гісторыю. Бюджэт ПМЭФ-2016 набліжаецца да 2 мільярдаў рублёў, пры гэтым доля дзяржавы складзе толькі 2,1%.

Форум б'е рэкорды і па ліку замежных гасцей — 500 замежных кампаній, 10 тыс. удзельнікаў. Дэвіз форуму — "На парозе новай эканамічнай рэчаіснасці".

Асвятляць сустрэчу будзе рэкордная колькасць рэпарцёраў — 2,6 тыс. чалавек з 46 краін, 485 рэпарцёраў — прадстаўнікі замежных СМІ. Больш за ўсё заявак паступіла з Вялікабрытаніі, ЗША, Германіі, Італіі, Кітая, Казахстана і Японіі. За тры дні рэпарцёрам трэба будзе расказаць больш чым пра 100 мерапрыемстваў.

У пленарным паседжэнні традыцыйна возме ўдзел Уладзімір Пуцін. Прэзідэнт Расіі сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Італіі Матэа Рэнца, старшынёй Еўракамісіі Жанам-Клодам Юнкер, генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам, а таксама спецпрадстаўніком ААН па Сірыі Стафанам дэ Містурай. Таксама плануецца ўдзел прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева, віцэ-канцлера Аўстрыі Райнхальд Мітэрленэра, віцэ-прэзідэнта Савета міністраў Кубы Рыкарда Кабрысаса Руіса.

Упершыню на палях форуму адбудзецца канферэнцыя па эканамічнаму развіццю Арктыкі.

Пецярбургскі міжнародны эканамічны форум часта называюць "Рускім Давосам", па аналогіі з Сусветным эканамічным форумам у Давосе.

Менавіта на гэтай маштабнай канферэнцыі лідэры дзяржаў, міністры, эканамісты і прадпрымальнікі сустракаюцца, каб не толькі абмеркаваць новыя выклікі, якія стаяць перад Расіяй і іншымі краінамі, але і заключыць канкрэтныя здзелкі. У мінулым годзе ў рамках ПМЭФ было падпісана 205 пагадненняў на суму больш за 293,4 рублёў.

Юбілейны XX-ы Пецярбургскі эканамічны форум (ПМЭФ) прадоўжыцца да суботы, 18 чэрвеня.

Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik выступае міжнародным інфармацыйным партнёрам юбілейнага ХХ Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.

23
Тэги:
Сусветная эканоміка, Санкт-Пецяргбург
Каментары