Кароль Мсваці III Свазіленда (у цэнтры) удзельнічае ў цэрыманіальным танцы 31 жніўня 2015 года

Беларусь усталюе дыпадносіны з алмазным каралеўствам

20
Свазіленд вядомы як экспарцёр цукру, вугалю і алмазаў, аднак эканоміка краіны знаходзіцца ў рэцэсіі ўжо некалькі гадоў.

МІНСК, 17 чэр — Sputnik. Беларусь усталюе дыпламатычныя стасункі з афрыканскім каралеўствам Свазіленд, адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь працягвае ўсталёўваць новыя дыпламатычныя сувязі. Так, у снежні Мiнск заявіў пра намер супрацоўнічаць з Папуа — Новай Гвінеяй — дзяржавай, багатай нафтай, золатам і меднай рудой.

"Усталяваць дыпламатычныя стасункі паміж рэспублікай Беларусь і каралеўствам Свазіленд", — напісана ва ўказе прэзідэнта краіны.

Свазіленд — невялікая дзяржава на поўдні Афрыкі, насельніцтва якой крыху перавышае мільён чалавек. У той жа час, дзяржава мае вялікі патэнцыял у экспарце цукру, вугалю і алмазаў, аднак апошнія гады эканоміка каралеўства знаходзіцца ў рэцэсіі, што ўскладняе ў тым ліку і здабычу карысных выкапняў.

20
Тэги:
Дыпламатыя, Беларусь
Каментары