Пяты Усебеларускі сход у Мінску

Пяты Усебеларускі: у Мінску адкрываецца галоўны форум пяцігодкі

26
(абноўлена 11:12 22.06.2016)
Форум, які быў заснаваны па ініцыятыве Лукашэнкі ў другой палове 1990-х гадоў, стане ўжо пятым па ліку.

МІНСК, 22 чэр — Sputnik. Усебеларускі народны сход пачне сваю працу ў сераду ў Мінску. Дэлегаты заслухаюць даклад прэзідэнта, ацэняць вынікі рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2011-2015 гады і абмяркуюць асноўныя палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады.

Першы Усебеларускі народны сход адбыўся ў Мінску ў кастрычніку 1996 года. На ім упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі была прынята праграма развіцця краіны на пяцігодку. Затым Усебеларускія народныя сходы, якія ў краіне любяць параўноўваць з традыцыйным у старажытных славян веча, праводзіліся ў 2001, 2006 і 2010 гадах.

Удзельнікі, выбраныя на раённых і гарадскіх сходах упаўнаважаных, пачалі прыбываць у Мінск: ад кожнай з шасці абласцей Беларусі — па 350 чалавек, ад Мінска — 400 чалавек. У форуме возме ўдзел 2,5 тысячы дэлегатаў.

У форуме будуць удзельнічаць і запрошаныя госці. МЗС Беларусі паведаміў, што запрасіў больш за 100 гасцей з 55 краін свету, сярод якіх прадстаўнікі аб'яднанняў беларускай дыяспары, вядомыя замежныя грамадска-палітычныя дзеячы, прадстаўнікі міжнародных арганізацый і інтэграцыйных аб'яднанняў, кіраўнікі замежных дыпмісій. У якасці ганаровых гасцей у Мінску чакаюць былога прэзідэнта Украіны Леаніда Кучму, дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоту, кіраўніка фракцыі Камуністычнай партыі ў Дзярждуме РФ Генадзя Зюганава, лётчыкаў-касманаўтаў Уладзіміра Кавалёнка і Пятра Клімука.

Sputnik будзе сачыць за ходам Усебеларускага народнага сходу, чытайце нашы рэпартажы на старонках партала.

26
Тэги:
Дзяржаўная палітыка, Усебеларускі народны сход, Мінск
Каментары